Беларуская чыгунка: да лета — без павышэнняў
Таццяна ШУР, БЕЛТА
Гаворка аб павышэннi тарыфаў на ўнутрырэспублiканскiя пасажырскiя перавозкi напярэдаднi летняга адпускнога сезона не iдзе. Аб гэтым у Гомелi паведамiў журналiстам начальнiк БЧ Уладзiмiр ЖАРАЛО.
Магчыма, пытаннi далейшага павелiчэння цэн на пасажыраперавозкi чыгуначным транспартам унутры краiны будуць разгледжаны восенню. Уладзiмiр Жарало патлумачыў таксама, што рэгуляванне тарыфаў уваходзiць у кампетэнцыю Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь. Даходы ад перавозак прыгарадным рухомым саставам пакрываюць выдаткi чыгуначнiкаў у цяперашнi час на 33 працэнты. Летась гэты паказчык складаў 35—37 працэнтаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гаворка аб павышэннi тарыфаў на ўнутрырэспублiканскiя пасажырскiя перавозкi напярэдаднi летняга адпускнога сезона не iдзе |
|