Раўненне — на каратэСпорт-тайм Нягледзячы на тое, што каратэ пакуль не з’яўляецца алiмпiйскiм вiдам спорту, цiкавасць да яго ад гэтага не змяншаецца. У тым лiку i ў нашай краiне.Пацвярджэннем таму стала правядзенне ў беларускай сталiцы Мiжнароднага турнiру па каратэ-до i Адкрытага першынства Беларускай асацыяцыi каратэ-до Акiнава годзю-ру. Спаборнiцтвы, у якiх прынялi ўдзел спартсмены з Беларусi, Расii, краiн Балтыi i Украiны, прайшлi на высокiм арганiзацыйным узроўнi, што было пацверджана кампетэнтным мiжнародным журы. У рамках гэтага турнiру адбыўся тактыка-тэхнiчны семiнар WKF-каратэ пад кiраўнiцтвам вядомага ў свеце iнструктара, уладальнiка сёмага дана iспанца Антонiа Алiвы Себа. Дарэчы, ён з’яўляецца даўнiм сябрам ганаровага прэзiдэнта Мiжнароднага алiмпiйскага камiтэта Хуана Антонiа Самаранча. РУНI ВЫРВАЎ ПЕРАМОГУ «НА ФЛАЖКУ» Першы паўфiнальны матч Лiгi чэмпiёнаў памiж англiйскiм «Манчэстар Юнайтэд» i iтальянскiм «Мiланам» выдаўся напружаным i захаваў iнтрыгу да канца сустрэчы. Сапернiкi вырывалiся наперад па чарзе (лiк адкрыў Раналду пры дапамозе галкiпера гасцей Дзiды, потым двойчы ўдала «стрэлiў» паўабаронца iтальянцаў Кака), а перамогу англiчанам прынеслi два галы нападаючага Уэйна Рунi, прычым другi быў забiты на дадатковай хвiлiне гульнi — 3:2. Паўторная сустрэча адбудзецца 2 мая. Iрына АНАТАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нягледзячы на тое, што каратэ пакуль не з’яўляецца алiмпiйскiм вiдам спорту, цiкавасць да яго ад гэтага не змяншаецца. У тым лiку i ў нашай краiне
|
|