АўтааматарРубрыку вядзе Мікола ДЗЯБЁЛА АўтаадказчыкНА «АКВАБЕЛ» ПА... ДЗЯРЖНУМАР Чуў, што ў Мiнску нядаўна з’явiўся новы пункт рэгiстрацыi аўтатранспарту. Дзе ён знаходзiцца i каго абслугоўвае? Iгар Камашчык, г. Мiнск. Сапраўды, як паведамiлi ў сталiчнай Дзяржаўтаiнспекцыi, у пасёлку Баравая ў памяшканнi выставачнага цэнтра «Аквабел» адчынiў дзверы новы пункт рэгiстрацыi транспартных сродкаў. У iм жыхары Першамайскага i Савецкага раёнаў сталiцы могуць паставiць на ўлiк свае аўто. А магчымасць зняць з улiку транспартныя сродкi тут будуць мець усе мiнчукi. Аўтаiнфарм ГЛАБАЛЬНАЯ ПАГРОЗА 23 красавiка ва ўсiм свеце пачаўся Глабальны тыдзень бяспекi дарожнага руху. Штогод на планеце ў вынiку дарожна-транспартных здарэнняў (ДТЗ) гiне каля 1,2 мiльёна чалавек i яшчэ прыкладна 50 мiльёнаў — атрымлiваюць траўмы. Ахвярамi ДТЗ найчасцей становяцца людзi ва ўзросце ад 5 да 25 гадоў, з якiх 75 працэнтаў — асобы мужчынскага полу. Матэрыяльны ўрон ад аўтамабiльных аварый складае каля 518 мiльярдаў долараў. Як паведамiў намеснiк начальнiка ўпраўлення ДАI МУС Беларусi Iгар Ванiцкi, у нашай краiне ў рамках Глабальнага тыдня бяспекi дарожнага руху акцэнт будзе зроблены на прафiлактычную працу з маладымi аўтааматарамi. Таксама будзе ўзмоцнены кантроль за працэсам падрыхтоўкi вадзiцеляў. Плануецца правесцi грунтоўнае абследаванне арганiзацыi дарожнага руху паблiзу школ i дзiцячых садкоў. Дадатковы кантроль за бяспекай будзе наладжаны i паблiзу месцаў масавага збору моладзi. Аўтапрам ТАННЫ I ЭКАНОМНЫ Кампанiя «Vоlkswаgеn» праз 3—4 гады плануе распачаць вытворчасць суперэканомнага аўтамабiля. У прыватнасцi, як запэўнiваюць распрацоўшчыкi новага аўто, ён будзе спажываць 50 лiтраў палiва на 5 тысяч кiламетраў шляху. Вытворцы абяцаюць, што i кошт транспартнага сродку не будзе «кусацца». Аўтаакцыя АЎТААМАТАРАМ ПРАЕЗД БЯСПЛАТНЫ Мэрыя Лондана прыдумала новы спосаб лiквiдацыi затораў на вулiцах горада. Вадзiцелям аўтамабiляў у гадзiну пiк раздаюць бясплатныя квiткi на карыстанне грамадскiм транспартам. Больш за тое, калi ўладальнiк аўто падпiша спецыяльнае пагадненне аб адмове карыстання сваёй машынай у пэўныя днi i гадзiны, то атрымае грашовую кампенсацыю ў выглядзе субсiдыi на праезд у грамадскiм транспарце. Не забылiся гарадскiя ўлады i пра веласiпедыстаў. Iх заахвочваюць спецыяльнымi курткамi. Аўтапрагноз ПРАВЕРЦЕ «ЭЛЕКТРЫКУ» Зоркi прадказваюць павелiчэнне iнтэнсiўнасцi руху на галоўных дарогах. Крытычныя сiтуацыi могуць узнiкнуць па вiне пешаходаў, якiя будуць перасякаць праезную частку ў забароненых месцах. На селавых дарогах вадзiцелям трэба асцерагацца пашкоджанняў шын i iншых важных дэталяў i вузлоў вострымi прадметамi. Сур’ёзнай прычынай аварый можа стаць няспраўнасць электраабсталявання транспартнага сродку. 26 красавiка ДТЗ найбольш верагодны за межамi населеных пунктаў. 27 красавiка найбольшую небяспеку на дарогах будуць уяўляць аматары рызыкоўных манеўраў за рулём, а таксама ўладальнiкi няспраўных транспартных сродкаў. 28 красавiка асноўная пагроза будзе зыходзiць ад «дальнабойшчыкаў». Месцам павышанай напружанасцi будуць перакрыжаваннi дарог, складаныя транспартныя «развязкi», шматлюдныя ўчасткi вулiц. Асаблiвую асцярожнасць трэба праявiць пешаходам. 29 красавiка вадзiцелям рэкамендуецца загадзя спланаваць графiк паездак, каб не трэба было кудысьцi спяшацца i перавышаць хуткасць. Пешаходам варта абавязкова абазначыць сябе флiкерамi ў цёмны час сутак. Аўтазабабоны ХОЧАЦЕ — ВЕРЦЕ... З таго часу, як чалавек пачаў эксплуатаваць аўтамабiль, з’явiлiся i, не на пустым месцы, «спецыфiчныя» забабоны. Iх — шмат. Прычым амаль у кожнага аўтааматара ёсць свая прыкмета. Прапануем вашай увазе самыя распаўсюджаныя вадзiцельскiя забабоны... Калi ранiцай памыў машыну, то ўвечары абавязкова будзе дождж. Аўтамабiль, якi двойчы на працягу першага месяца пасля набыцця трапiў у аварыю альбо сапсаваўся, лiчыцца праклятым i яго неабходна тэрмiнова прадаваць. Нi ў якiм разе нельга гаварыць у салоне аўтамабiля, што збiраешся яго прадаваць. Машына адразу ж пачне псавацца, каб «адпомсцiць» няўдзячнаму гаспадару. Пажадана прысвоiць аўтамабiлю якое-небудзь ласкавае «iмя» i размаўляць, як з жывой iстотай. Тады машына адплацiць вернай службай. Аўтажарт Адзiн уладальнiк «Запарожца» гаворыць свайму «калегу»: — А я вось нiколi не абганяю БелАЗ пад яго днiшчам! — Чаму? Гэта ж так зручна! — А раптам насустрач другi «Запарожац» выскачыць?!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чуў, што ў Мiнску нядаўна з’явiўся новы пункт рэгiстрацыi аўтатранспарту. Дзе ён знаходзiцца i каго абслугоўвае? |
|