Электронная Беларусь
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
Сярод мiнiстэрстваў i ведамстваў Беларусi лiдарамi ў працэсе ўкаранення iнфармацыйных тэхналогiй з’яўляюцца Дзяржаўны камiтэт па маёмасцi i Мiнiстэрства юстыцыi. Аб гэтым паведамiў журналiстам намеснiк мiнiстра сувязi i iнфарматызацыi Мiкалай Струкаў, каментуючы рэалiзацыю Дзяржаўнай праграмы iнфарматызацыi «Электронная Беларусь».
Паводле яго слоў, яўных аўтсайдараў ў гэтым працэсе сёння няма. «За апошнi год сталi ўсе «падцягвацца». Усе зразумелi, што гэта не проста нейкая кампанiя, а патрабаванне жыцця. Таму сёння вялiкага разрыву памiж мiнiстэрствамi i ведамствамi не iснуе», — заявiў намеснiк мiнiстра. Ён паведамiў таксама, што за час рэалiзацыi Праграмы (з 2003 года) больш за ўсё праектаў (36) было здадзена летась. Усяго ж на сёння рэалiзавана амаль 50 праектаў Праграмы. Сёлета пры ралiзацыi Праграмы плануецца ўжо «адыходзiць ад стварэння iнфармацыйных сiстэм мiнiстэрстваў i ведамстваў» i пераходзiць да стварэння «базавых iнфармацыйных рэсурсаў». Так, плануецца стварыць рэгiстр народанасельнiцтва (праект рэалiзуецца на базе МУС) i рэгiстр юрыдычных асобаў (праект рэалiзуецца на базе Мiнiстэрства юстыцыi). Трэцi базавы праект, якi будзе рэалiзоўвацца сёлета, — стварэнне электроннага кадастру ўласнасцi. «Гэта ўлiк усiх зямель, будынкаў, водных рэсурсаў i лясных масiваў». У 2008—2010 гадах у Беларусi павiнен пачацца наступны этап ажыццяўлення Праграмы «Электронная Беларусь» — пераход да «электроннага ўрада», калi дзяржава будзе мець магчымасць працаваць «у электронным выглядзе» як з бiзнэсам, так i з насельнiцтвам. Мiкалай Струкаў паведамiў таксама, што рэалiзацыю Праграмы стрымлiвае недахоп сродкаў (на яе рэалiзацыю выдзяляюцца сродкi з дзяржаўнага бюджэту). Для таго, каб выправiць сiтуацыю, сёння разглядаецца пытанне прыцягнення сродкаў мiнiстэрстваў i ведамстваў, якiя закранаюць тыя цi iншыя праекты. Таксама стрымлiвае рэалiзацыю Праграмы тое, што «не ўсе групы людзей гатовыя карыстацца паслугамi, якiя мы прапануем» з-за стэрэатыпаў, недастатковага ўзроўню адукацыi i з-за таго, што сёння па кошту «камп’ютар не для ўсiх даступны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод мiнiстэрстваў i ведамстваў Беларусi лiдарамi ў працэсе ўкаранення iнфармацыйных тэхналогiй з’яўляюцца Дзяржаўны камiтэт па маёмасцi i Мiнiстэрст |
|