21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Iьготнае» пытанне. З... невядомымi

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Канчатковы варыянт рашэння па ўпарадкаванню льгот i гарантый дэпутаты павiнны прыняць толькi з улiкам меркаванняў выбаршчыкаў у сваiх акругах. Такую думку выказала намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў i iнвалiдаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Iрына Аляксанава падчас выязнога пасяджэння па праблемах абслугоўвання i рэабiлiтацыi людзей з абмежаванымi магчымасцямi ў дамах-iнтэрнатах.

ПРАБЛЕМА ЧЭРГАЎ З ВАРЫЯНТАМI

Дамы-iнтэрнаты сталi звычайнай з’явай даўно. I не толькi ў Беларусi — у тым цi iншым выглядзе яны iснуюць практычна ва ўсiх дзяржавах Еўропы. Пры гэтым нельга не заўважыць, што ў сувязi са старэннем насельнiцтва нашай краiны, а таксама з прычыны росту паказчыкаў iнвалiднасцi ў будучынi падобныя ўстановы не стануць менш запатрабаванымi. Паводле слоў начальнiка галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Надзеi Басюк, за 2000—2006 гады былi ўведзены ў эксплуатацыю тры жылыя карпусы дзiцячых дамоў-iнтэрнатаў на 575 месцаў. Апроч таго, з’явiлiся 708 новых месцаў для састарэлых i «дарослых» iнвалiдаў, а таксама 493 месцы — за кошт рэканструкцыi i перапрафiлявання будынкаў, якiя фактычна не выкарыстоўвалiся.

Як вынiк, нягледзячы на павелiчэнне колькасцi зваротаў, у краiне практычна няма цяжкасцяў са змяшчэннем ў «звычайныя» сацыяльныя ўстановы. Але ў той жа час даводзiцца канстатаваць як факт: на чарзе ў дамы-iнтэрнаты псiханеўралагiчнага профiлю зараз знаходзiцца... каля двух тысяч чалавек. Пры гэтым значная iх частка вымушана пражывае са сваякамi i фактычна стварае для iх пагрозу.

Сапраўды, заўважыла Надзея Басюк, сёння распрацавана праграма развiцця ўстаноў сацыяльнага тыпу. Праграма прадугледжвае стварэнне 3860 дадатковых месцаў да 2010 года. Разам з тым сёння ўжо зразумела: вырашыць «праблему плошчаў» як для псiхiчных хворых, так i для пенсiянераў цi iнвалiдаў без разумовых адхiленняў выключна праз будаўнiцтва iнтэрнатаў немагчыма. Не меншую ролю тут павiнны адыграць аддзяленнi кругласутачнага знаходжання пры тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання. А таксама пашырэнне практыкi абслугоўвання на даму i прадастаўлення iншых вiдаў дапамогi «па месцы жыхарства». Падобная дапамога, мяркуюць у мiнiстэрстве, паспрыяе таму, што старыя людзi i людзi з абмежаванымi магчымасцямi будуць iмкнуцца як мага больш часу адмаўляцца ад пераезду ў стацыянарныя ўстановы. А ў сваю чаргу гэта «згладзiць» напружанасць з чэргамi.

НОВАЕ — ЗАЎСЁДЫ ГРОШЫ

I будаўнiцтва дамоў-iнтэрнатаў, i ўвядзенне новых паслуг на даму —перш-наперш тэма грошай. Як, зрэшты, i iншыя, прынятыя ва ўсiм свеце напрамкi — стварэнне асобных стацыянарных устаноў для маладых i пажылых iнвалiдаў, самастойных iнтэрнатаў для грамадзян краiны, якiя правялi значную частку свайго жыцця ў месцах пазбаўлення волi, арганiзацыя ў iнтэрнатах працоўных майстэрняў.

Мiж тым, дзе знайсцi «лiшнiя» сродкi — пытанне цi не галоўнае. З аднаго боку вядома: сацыяльная падтрымка аказваецца людзям, якiя проста не ў стане яе аплацiць. А з iншага варта адзначыць, што магчымасцi бюджэту таксама не бязмежныя, прыкладам чаму могуць стаць цяжкасцi са спецаўтатранспартам, iнвалiднымi каляскамi цi сiтуацыя са стварэннем безбар’ернага асяродку. Гэты пералiк можна працягваць. Таму не сакрэт: для выканання ўсiх сацыяльных праграм спатрэбiцца пошук дадатковых «рэзерваў». I ў тым лiку гаворка iдзе аб сродках, што могуць «вызвалiцца» ў вынiку ўпарадкавання сацыяльных iльгот.

ПРАЕКТ ЁСЦЬ. РАШЭННЕ БУДЗЕ ПОТЫМ?

Вельмi многiм, вельмi мала. Падобную ацэнку цяперашняй сiстэмы сацыяльных iльгот даводзiлася чуць неаднаразова. Так, варта заў-важыць, што рэальна хоць бы адной iльготай у краiне карыстаецца амаль 6,5 млн чалавек. I ў той жа час у разлiку на аднаго атрымальнiка сам грашовы эквiвалент «прывiлей» з’яўляецца вельмi нязначным — паводле выбарачных абследаванняў хатнiх гаспадарак, ён складае ўсяго каля 2 працэнтаў даходу сярэднестатыстычнай беларускай сям’i. Iнакш кажучы, сцвярджаць, што льготы аказваюць вельмi iстотны ўплыў на матэрыяльнае становiшча «сярэдняга» грамадзянiна краiны, не выпадае. Да таго ж шматлiкiя даследаваннi засведчылi, што асноўная льготная падтрымка прыпадае на асобаў... з больш высокiм узроўнем даходаў. Тады як маламаёмныя грамадзяне часцяком проста аказваюцца «за бортам».

Дарэчы, нельга не адзначыць, што праект закона аб упарадкаваннi сацыяльных iльгот i гарантый быў распрацаваны ўжо некалькi гадоў таму. Так, праектам прадугледжвалася захаванне большасцi цi, прынамсi, асноўнай часткi льгот i пераваг для Герояў, поўных кавалераў ордэнаў Славы, Працоўнай Славы, iншых заслужаных асобаў, ветэранаў i ўдзельнiкаў вайны, дзяцей-iнвалiдаў, iнвалiдаў з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Разам з тым не выключалася ўвядзенне сiстэмы «нармiравання льгот» — прасцей кажучы, практыкi абмежавання магчымасцi карыстацца тымi цi iншымi «скiдкамi» для астатнiх членаў сям’i льготнiка. I яшчэ. Была прапанова абмежаваць iльготы i гарантыi (у прыватнасцi, па праезду) для вайскоўцаў, супрацоўнiкаў органаў унутраных спраў i iншых сiлавiкоў, скарацiць iльготы па аплаце жыллёва-камунальных, медыцынскiх паслуг, паслуг сувязi для асобных катэгорый насельнiцтва, лiквiдаваць шэраг ільгот «чарнобыльцам», якiя не з’яўляюцца iнвалiдамi, а таксама скасаваць скiдкi з аплаты кошту праезду на пасажырскiм транспарце для вучнёўскай моладзi i ветэранаў працы.

Галоўныя палажэннi законапраекта застаюцца актуальнымi дагэтуль. Варта падкрэслiць, што пакуль усё гэта — толькi прапановы.

— Наконт праекта ўпарадкавання сацыяльных iльгот i гарантый узнiкае шмат спрэчак, таму я не выключаю, што ў iм адбудуцца змяненнi, — распавядае намеснiк старшынi Пастаяннай парламенцкай камiсii па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў i iнвалiдаў Iрына Аляксанава. — У прыватнасцi, зараз няма адзiнай думкi наконт iльгот па медыцынскаму абслугоўванню дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў, скасавання скiдак па праезду ветэранам працы i студэнтам — гэта яшчэ стане тэмай для сур’ёзнага абмеркавання. Разам з тым большасць дэпутатаў разумее, што час упарадкавання льгот сапраўды прыйшоў: iльготы дзеляцца вельмi дробнымi часткамi, i ў той жа час яны з’яўляюцца вельмi адчувальнай нагрузкай для бюджэту. Да таго ж нельга не заўважыць, што сёння нiхто не кажа аб згортваннi iншых праграм сацыяльнай падтрымкi тых, каму такая падтрымка патрэбная на самай справе. I ў першую чаргу тут маюцца на ўвазе пажылыя людзi, людзi з абмежаванымi магчымасцямi, а таксама дзецi.

Як адзначыла Iрына Аляксанава, сродкi, што вызваляцца ў вынiку рэформы льгот, павiнны пайсцi на падтрымку сям’i, дзяцей, мацi, якiя выхоўваюць дзяцей, што ў рэшце рэшт можа прывесцi да змякчэння дэмаграфiчнай праблемы. Нарэшце, яшчэ адзiн магчымы напрамак выкарыстання сродкаў — адрасная сацыяльная дапамога. Такая дапамога, лiчыць дэпутат, павiнна стаць больш важкай i, такiм чынам, у нечым «кампенсаваць» страту часткi льгот для маламаёмных грамадзян. У любым выпадку дэпутаты схiляюцца да аднаго: грошы, што з’явяцца пасля ўпарадкавання льгот, неабходна накiраваць выключна на сацыяльныя праграмы.

Мiнск—Баранавiчы.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канчатковы варыянт рашэння па ўпарадкаванню льгот i гарантый дэпутаты павiнны прыняць толькi з улiкам меркаванняў выбаршчыкаў у сваiх акругах
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика