21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«1 Мая — дзень добрага настрою...»

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

А на мой погляд...

Як вы ўспрымаеце 1 Мая: як дзень салiдарнасцi працоўных ва ўсiм свеце, як свята вясны цi яшчэ неяк? Як, на ваш погляд, у iдэале павiнна адзначацца гэтае свята ў Беларусi? Як асабiста вы плануеце правесцi гэты дзень?

Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ, старшыня Камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу:

— Я ўспрымаю 1 Мая як дзень добрага настрою. Справа ў тым, што найлепшыя ўспамiны пра гэты дзень у мяне звязаныя са студэнцкiм жыццём. Я вучыўся ў Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце, i перад святам мы, студэнты, разам выходзiлi прыбiраць горад. Гэта было здорава! А ўжо 1 мая была дэманстрацыя. Мы збiралiся на вулiцы Савецкай, непадалёк ад таго месца, дзе я зараз працую, i потым iшлi ў калонах. Для мяне i тады гэта быў проста дзень добрага настрою. Мы былi маладыя i мала задумвалiся пра салiдарнасць працоўных i iншыя падобныя рэчы. Гэта быў проста дзень салiдарнасцi маладых...

Сёлета свята ў мяне не будзе. На працы назбiралася шмат пытанняў, звязаных з заканадаўствам, i я буду працаваць дома. Аднак у гэты дзень павiншую жонку, дзень нараджэння якой прыпадае менавiта на 1 мая. Магчыма, знойдзем крыху часу пагуляць па гораду.

Аляксандр МIКША, намеснiк старшынi Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi:

— 1 Мая для мяне заўсёды быў днём салiдарнасцi працоўных. Ёсць, быў i будзе... Гэта свята вясны, працы, якое асацыюецца са сцягамi, дэманстрацыямi, маёўкамi.

У нашай дзяржаве сёння 1 Мая адзначаецца так, што многiм iншым краiнам можна ставiць у прыклад. Аднак мне хочацца, каб у нас адрадзiлiся першамайскiя масавыя, магутныя дэманстрацыi. Гэта была б добрая дэманстрацыя магутнасцi нашай дзяржавы... Зараз на свята ў Беларусi адбываюцца масавыя гуляннi, маёўкi. I вас запрашаю на маёўку, якую мы будзем праводзiць 28 красавiка!

Як асабiста я правяду першы дзень мая? Паколькi ў Федэрацыi я адказваю за правядзенне мерапрыемстваў у гэты дзень, то я буду на сваiм працоўным месцы. Аднак спадзяюся, што пасля працы ў мяне будзе магчымасць прыняць удзел у масавых гуляннях.

Уладзiслаў ХIЛЬКЕВIЧ, каардынатар iнфармацыйнай дзейнасцi Праграмы развiцця ААН у Беларусi:

— У мяне, як, напэўна, i ў большасцi людзей, якiя нарадзiлiся ў Савецкiм Саюзе, 1 Мая асацыюецца з дэманстрацыямi, кветкамi, выступленнямi спартсменаў... З радасным настроем у добрае надвор’е.

Як гэтае свята павiнна, на мой погляд, праходзiць? У нас праводзiцца агульнанацыянальны суботнiк напярэдаднi 1 Мая. Чаму б у такiм выпадку не зрабiць традыцыяй праводзiць у першы дзень мая «агульнанацыянальны пiкнiк» — вывозiць насельнiцтва на прыроду для адпачынку? Праўда, прачытаў у «Звяздзе», што на свята ў краiне чакаецца мокры снег. Таму сёлета «пiкнiк» давядзецца адкласцi... Гэта жарт, а калi гаварыць сур’ёзна, то чаму б не зрабiць традыцыяй 1 мая павышаць заработную плату? 1 Мая — Свята працы. А лепшы падарунак на свята — павышэнне заробку. Думаю, усе з гэтым пагодзяцца. Што датычыцца маiх асабiстых планаў, то я планую павесцi дачку ў мiнскi заапарк. Раней я пачуў, што туды прывезлi леапарда. I мая дачка чакала, пакуль сыдзе снег i стане цёпла, каб пайсцi ў заапарк.

Наталля ЛЯХ, начальнiк аддзела iдэалагiчнай працы Браслаўскага райвыканкама:

— Гэты дзень я ўспрымаю як свята. Без варыянтаў. Як свята вясны i працы... У Браславе, у Доме культуры, будуць праходзiць святочныя мерапрыемствы i 30 красавiка, i 1 мая. Я ж з радасцю ў першы дзень мая буду працаваць на сваiм прысядзiбным участку. Насенне ўжо набыта... Вечарам жа буду глядзець тэлевiзар. У гэты дзень будзе добрая праграма. I буду чытаць газеты.

Як у iдэале павiнна адзначацца свята ў краiне? Думаю, вялiкiх дэманстрацый з кветкамi i г. д., якiя былi раней, не трэба... У iдэале гэта павiнен быць выхадны дзень. I кожны чалавек у гэты выхадны дзень павiнен займацца тым, чым пажадае. Нехта будзе працаваць на зямлi, як я, нехта пойдзе на тое цi iншае мерапрыемства ва ўстанову культуры i г.д. Але ўсе людзi будуць у гэты дзень радавацца вясне, абнаўленню, прыгажосцi прыроды!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вы ўспрымаеце 1 Мая: як дзень салiдарнасцi працоўных ва ўсiм свеце, як свята вясны цi яшчэ неяк? Як, на ваш погляд, у iдэале павiнна адзначацца гэт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика