У адзiн дзень пайшлi з жыцця Мсцiслаў Растраповiч i Кiрыл Лаўроў
У Маскве на 81-м годзе жыцця памёр вялiкi музыкант, народны артыст СССР Мсцiслаў Растраповiч. У Санкт-Пецярбургу на 82-м годзе жыцця памёр вялiкi акцёр, народны артыст СССР Кiрыл Лаўроў.
Растраповiч памёр учора днём пасля працяглай хваробы ў Анкалагiчным цэнтры на Кашырскай шашы ў Маскве. Ён быў туды шпiталiзаваны 12 красавiка. Вялiкi дырыжор i вiяланчэлiст будзе пахаваны на Новадзявочых могiлках. Адпяванне пройдзе ў храме Хрыста Збавiцеля. Легендарны артыст тэатра i кiно Кiрыл Лаўроў памёр учора ў Санкт-Пецярбургу. Ён памёр дома ў 6 ранiцы. Пахаванне адбудзецца ў нядзелю на Багаслоўскiх могiлках. Грамадзянская панiхiда адбудзецца ў Вялiкiм драматычным тэатры, дзе ў гэты дзень акцёр павiнен быў iграць у спектаклi «Квартэт». Нагадаем, што месяц таму 26 сакавiка не стала яшчэ аднаго вялiкага акцёра — Мiхаiла Ульянава.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Маскве на 81-м годзе жыцця памёр вялiкi музыкант, народны артыст СССР Мсцiслаў Растраповiч. У Санкт-Пецярбургу на 82-м годзе жыцця памёр вялiкi акцё
|
|