У Талiне разрэзаны на кавалкi i вывезены помнiк Воiну-вызвалiцелю
У Эстонii ў ноч на пятнiцу па рашэнню ўрада разрэзаны i вывезены па частках помнiк савецкаму Салдату-вызвалiцелю Талiна. Пра гэта паведамiла дзяржаўнае эстонскае тэлебачанне. У той жа час Саветнiк урада Эстонii Марцiн Яшко абверг гэтую iнфармацыю. Паводле яго слоў, «помнiк знаходзiцца ў адным з асаблiва ахоўных месцаў».
Рашэнне аб дэмантажы помнiка было прынята на экстранным пасяджэннi ўрада i крызiснай камiсii ў сувязi з начнымi падзеямi ў сталiцы краiны — раней меркавалася, што помнiк перавязуць на новае месца, ды i то толькi пасля 9 мая. Рэакцыя ў Расii крайне рэзкая: Савет Федэрацыi прапанаваў прэзiдэнту разарваць усе адносiны з Эстонiяй. Беспарадкi ў Талiне распачалiся ў чацвер вечарам, калi палiцыя паспрабавала разагнаць людзей, якiя пратэставалi супраць раскопак Брацкiх могiлак савецкiх салдат на халме Тынiсмягi. У вынiку 44 чалавекi пацярпелi. Пазней адзiн рускамоўны жыхар Эстонii памёр у бальнiцы. Палiцыя заявiла, што ён атрымаў нажавое раненне, аднак вiдавочцы сцвярджаюць, што палiцэйскiя збiлi яго дубiнкамi, потым сцякаючага крывёй павалаклi ў бок, дзе прыкавалi наручнiкамi да стаўба. Пацярпелы страцiў прытомнасць i больш у сябе не прыходзiў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Эстонii ў ноч на пятнiцу па рашэнню ўрада разрэзаны i вывезены па частках помнiк савецкаму Салдату-вызвалiцелю Талiна. Пра гэта паведамiла дзяржаўна
|
|