Сэрвiс па прынцыпу «аднаго акна»
Надзея НIКАЛАЕВА
Трэба заўважыць, што Мiнскi фiлiял РУП «Белтэлекам» iмкнецца забяспечыць аднолькавы набор паслуг сваiм клiентам на ўсёй тэрыторыi Мiншчыны — не толькi ў буйных райцэнтрах, але i ў невялiкiх гарадах. Доказ таму — сэрвiсныя цэнтры, якiя адкрылiся летась у Беразiно i Капылi. Эстафету ад iх прыняло Заслаўе, а ў недалёкай будучынi аналагiчныя сэрвiсныя цэнтры плануецца адкрыць таксама ў Крупках i Мядзелi.
У жыхароў Заслаўя з’явiлася магчымасць асабiста ацанiць перавагi атрымання паслуг па прынцыпу «аднаго акна». Яны пазбавiлiся неабходнасцi ехаць у Мiнск, каб пакiнуць заяву на ўстаноўку тэлефона цi заключыць дагавор на картачны або абаненцкi рахунак. Поўны набор паслуг, так бы мовiць, «у адным флаконе» павiнен паскорыць рашэнне ўсiх запланаваных спраў. У сэрвiсным цэнтры можна будзе адправiць тэлеграму цi факс, аплацiць паслугi сувязi i атрымаць расшыфроўку тэлефонных размоў, набыць тэлефонныя i Iнтэрнэт-карты, увайсцi на высокай хуткасцi ў Iнтэрнэт, скачаць патрэбную iнфармацыю на дыск, адправiць электронную пошту, зрабiць ксеракопiю, скарыстацца мiжгародняй i мiжнароднай тэлефоннай сувяззю, заключыць дагавор на дадатковыя вiды паслуг АТС i многае iншае. Мэр Заслаўя Нiна Бухавец, якая прымала ўдзел ва ўрачыстай цырымонii, падтрымала палiтыку Мiнскага фiлiяла РУП «Белтэлекам» па адкрыццю сэрвiсных цэнтраў у невялiкiх гарадках i падкрэслiла важнасць пытанняў павышэння якасцi абслугоўвання насельнiцтва. Дарэчы, новы сэрвiсны цэнтр Брэсцкага фiлiяла РУП «Белтэлекам» адкрыўся таксама ў горадзе Iванаве. Упершыню яго жыхары змогуць скарыстацца такiмi вiдамi паслуг, як «Вiдэатэлефонная сувязь з дапамогай веб-камеры па сетцы Iнтэрнэт» i «Працоўнае месца па доступу ў Iнтэрнэт для людзей з абмежаванымi магчымасцямi па зроку».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трэба заўважыць, што Мiнскi фiлiял РУП «Белтэлекам» iмкнецца забяспечыць аднолькавы набор паслуг сваiм клiентам на ўсёй тэрыторыi Мiншчыны |
|