21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жыццё як у горадзе. Праблемы як у вёсцы

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

МЯСЦОВЫ ЧАС

Глыінка i ўскраiна буйнога горада — як кажуць, дзве рознiцы. I ў дадзеным выпадку вёска Вейна, што знаходзiцца ўсяго за восем кiламетраў ад Магiлёва, гэтаму пацвярджэнне. Вялiкая колькасць насельнiцтва, магчымасць практычна без перашкод карыстацца iнфраструктурай абласнога цэнтра, а таксама адсутнасць значных праблем з працаўладкаваннем — прычынамi ўсяго гэтага з’яўляецца менавiта «ўдалае» геаграфiчнае становiшча. Зрэшты, адначасова тым жа «прыгарадным статусам» тлумачыцца i яшчэ адна асаблiвасць сельсавета — традыцыйна больш высокая планка патрабаванняў мясцовых жыхароў.

Жыць там, дзе ёсць умовы

Сельгаспрадпрыемствы УКАП «Фiрма Вейна» i ААТ «Агракамбiнат Усход», завод напояў «Вяйнянская крынiца», прыватнае прадпрыемства па вытворчасцi сiнтэпону «Палiтэкс». Ужо з гэтага спiсу становiцца зразумелым, што варыянты працаўладкавання на тэрыторыi сельсавета ёсць. Някепскiмi, па мерках «стандартнай» вёскi, падаюцца i прапановы па зарплатах. У сярэднiм па сельгасвытворчасцi яны складаюць 400—500 тыс., а па прамысловасцi — 500—700 тыс. рублёў.

Нездарма даводзiцца канстатаваць: зараз тут занята больш за сто жыхароў абласнога цэнтра. I разам з тым многiя з мясцовых, асаблiва з моладзi, лiчаць за лепшае наадварот шукаць сабе месцы ў Магiлёве. Бо там ёсць шанц для больш высокiх заробкаў. А што да знакамiтай «транспартнай праблемы», то яе па сутнасцi не было нiколi. Амаль кожную гадзiну праз два буйнейшыя населеныя пункты сельсавета — вёску Вейна i пасёлак Усход — iдзе гарадскi аўтобус. Да таго ж рэгулярныя рэйсы робяць «маршруткi». I ў рэшце рэшт, варыянт не менш папулярны — прыватныя аўто.

Праўда, ёсць цiкавая акалiчнасць. Абсалютная большасць з тых, хто ўладкоўваецца ў Магiлёве, не спяшаецца мяняць прапiску. I справа не толькi ў цяжкасцях з будаўнiцтвам цi купляй гарадской кватэры. Часцяком у пераездзе проста няма патрэбы. На тэрыторыi не самага вялiкага па плошчы сельсавета знаходзяцца дзве сярэднiя школы i два дзiцячыя садкi, комплексныя прыёмныя пункты, аддзяленнi сувязi i банкаў, амбулаторыя i два ФАПы. Iснуе нават «уласная» старажытная царква Пакроваў Багародзiцы. Словам, для жыцця тут, па сутнасцi, ёсць усё. Плюс той факт, што Вейна i Усход аднымi з першых у раёне атрымалi статус аграгарадкоў. Гэты аргумент таксама не апошнi.

Не дзiўна што: сёння ў чарзе на выдзяленне ўчасткаў пад будаўнiцтва знаходзiцца 12 чалавек. Заявы падалi як мясцовыя людзi, так i магiляўчане. Прычым, зазначае старшыня Вейнянскага сельскага Савета Мiкалай Чаранкоў, з улiкам абмежаванасцi месца задаволiць падобныя просьбы задача не з лёгкiх. I ўсё ж сама па сабе гэта праблема сёння — зусiм не галоўная.

«Свой» заўсёды лепш

Сапраўдны бум просьбаў выдзелiць участак для вядзення прыватнай гаспадаркi прыйшоўся на канец 80-х—пачатак 90-х гадоў. Зараз малюнак адваротны. Пры жаданнi атрымаць надзел «пад агарод» можна амаль без пытанняў. Горш iншае — шмат людзей, i ў першую чаргу сталага ўзросту, прымаюць рашэнне ад зямлi адмовiцца.

«Вяртанне» сотак цi тое ж прадастаўленне ўчастка пад будаўнiцтва патрабуюць адпаведнага папяровага афармлення ў сельвыканкаме. Толькi летась праз Савет «прайшлi» пад дзве сотнi падобных зваротаў. Але як разгледзець iх аператыўна — пытанне ўжо iншае.

— Здавалася б, мы знаходзiмся ў адносна някепскiм становiшчы — на тэрыторыi сельсавета землеўпарадчык працуе тры днi на тыдзень, — кажа Мiкалай Чаранкоў. — Аднак так можа падасца толькi на першы погляд. Бо работы шмат, i справiцца з ёй — цяжка. Таму асабiста я лiчу, што сельсавет (а тым больш з вялiкай колькасцю жыхароў) павiнен мець свайго землеўпарадчыка i пажадана мясцовага чалавека, якi добра ведае тутэйшыя землi. I можна не сумнявацца: без справы ён сядзець не будзе. Асаблiва калi ўзяць пад увагу, што якраз зараз распачынаецца дзейнасць у новым напрамку — адабранне ўчасткаў, на якiх своечасова не было завершана будаўнiцтва.

Грошы на пачатак

Прыгарадны статус — асаблiвыя патрабаваннi да знешняга выгляду. Прычым гаворка не толькi аб даўгабудах. Не менш балючай тэмай для сельскай мясцовасцi было i застаецца смецце. Так, за несанкцыянаваную звалку прадугледжаны пакараннi. I нават адчувальныя — штраф ад 4 да 25 базавых велiчынь. Аднак ужо зыходзячы з гэтай сумы можна меркаваць, што рэальна штраф здольны заплацiць далёка не кожны. Да таго ж,
заўважае Мiкалай Чаранкоў, нярэдка спроба ўжыць санкцыi натыкаецца на папрок — маўляў, спачатку арганiзуйце вываз. I папрок у нечым справядлiвы — уласнай тэхнiкi ў сельвыканкама няма.

— Лiтаральна перад Вялiкаднем з адных могiлак мы вывезлi 12, з другiх — 4, з трэцiх — 6 прычэпаў смецця, — працягвае Мiкалай Чаранкоў. — Але прайшла Радаўнiца, i па сутнасцi, усё трэба распачынаць з пачатку. А гэта значыць, Савет павiнен звяртацца па дапамогу да кiраўнiкоў нашых сельгаспрадпрыемстваў. Яны, варта зазначыць, ставяцца да падобных просьбаў з разуменнем, не адмаўляюць. Аднак са свайго боку iх добра разумею i я. Бо сем месяцаў на год — перыяд актыўных работ у полi. I «лiшняй» тэхнiкi ў гэты час нiколi не бывае.

Адным з варыянтаў у дадзеным выпадку магло б стаць стварэнне ўласнай гаспадарчай брыгады. Яна была б запатрабаванай, i не толькi па смеццю — не меншы попыт назiраецца на паслугi па апрацоўцы прысядзiбных участкаў. Аднак з’яўленне такой брыгады немагчыма без набыцця тэхнiкi — трактара, прычэпа, ротарнай касiлкi, культыватара, капалкi. А гэта ў сваю чаргу — грошы. I немаленькiя.

— У падобным становiшчы знаходзiмся не толькi мы, але i абсалютная большасць сельскiх Саветаў рэспублiкi, — адзначае Мiкалай Чаранкоў. — Падчас стварэння гаспадарчых брыгад вельмi важна захаваць прымальны ўзровень цэн, а значыць, не абысцiся без бюджэтнай падтрымкi па прыкладу жыллёва-камунальнай гаспадаркi цi транспарту. Бо ў рэшце рэшт маецца на ўвазе аказанне менавiта сацыяльных паслуг. А такiя паслугi датуюцца практычна ва ўсiм свеце.

Магiлёўскi раён.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Глыінка i ўскраiна буйнога горада — як кажуць, дзве рознiцы. I ў дадзеным выпадку вёска Вейна, што знаходзiцца ўсяго за восем кiламетраў ад Магiлёва,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика