Аляксандр Лукашэнка заклiкаў захаваць памяць пра подзвiг савецкага народа i не дапусцiць скажэнняПрэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 9 мая па традыцыi прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогi — святочным шэсцi ветэранаў i ўскладаннi вянкоў да манумента Перамогi ў Мiнску. На плошчы Перамогi кiраўнiк дзяржавы ўсклаў вянок да манумента. Тут жа ляглi вянкi i кветкi ад прадстаўнiкоў усiх галiн улады, дзяржорганаў, дыпламатычных мiсiй, а таксама ад ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны i духавенства. Прэзiдэнт i ўсе прысутныя ўшанавалi мiнутай маўчання памяць тых, хто аддаў жыццё ў барацьбе з фашысцкiмi захопнiкамi. Вiншуючы са святам ветэранаў i ўсiх суайчыннiкаў, Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што велiч i гiстарычная значнасць Дня Перамогi не цьмеюць з гадамi. «Для нас гэта свята Жыцця, сiмвал бессмяротнасцi подзвiгу абаронцаў роднай зямлi, якiя адстаялi свабоду i незалежнасць неймаверна дарагой цаной. Сёння мы адзначаем 62-ю гадавiну Перамогi над нацысцкай Германiяй. Гэта свяшчэнная дата не толькi для нашага народа, але i для ўсяго чалавецтва. Нельга забываць, што гiтлераўскiя агрэсары iмкнулiся да сусветнага панавання. Асаблiва жорсткiя зверствы яны чынiлi на землях славянскiх народаў, асуджаючы на рабства i фiзiчнае знiшчэнне мiльёны людзей», — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. Прэзiдэнт нагадаў, што менавiта на беларускай зямлi безадмоўная гiтлераўская ваенная машына ўпершыню дала збой. «На барацьбу з захопнiкамi ўзняўся кожны, хто мог трымаць зброю, — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. — Гэта вайна стала ўсенароднай, сапраўды Вялiкай Айчыннай. У радах Чырвонай Армii на ўсiх франтах ваявалi паўтара мiльёна ўраджэнцаў рэспублiкi. У шэрагi народных мсцiўцаў i падпольшчыкаў сталi каля паўмiльёна чалавек». Ужо да канца 1943 года пад кантролем партызанаў знаходзiлася палавiна тэрыторыi Беларусi. Былi створаны дзесяткi партызанскiх зон, свабодных ад ворага. «Мы помнiм, якiя ахвяры панесла Беларусь. У агнi вайны загiнуў кожны трэцi жыхар нашай рэспублiкi», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Разам з тым беларускi лiдар падкрэслiў, што далёка не ўсе жадаюць помнiць урокi гiсторыi. За пасляваенны час у свеце больш як 250 разоў успыхвалi ўзброеныя канфлiкты. «Цяперашнiя прэтэндэнты на сусветнае панаванне спрабуюць выкарыстаць вайну ў якасцi iнструмента знешняй палiтыкi. З дапамогай сiлы адстойваюць свае геапалiтычныя i драпежнiцкiя эканамiчныя iнтарэсы, душаць тыя дзяржавы, якiя сталi на незалежны шлях развiцця», — сказаў Прэзiдэнт. Пры гэтым яны «прыкрываюць сваю агрэсiўную сутнасць iлжывымi словамi аб дэмакратыi, абароне правоў чалавека i свабоды», дадаў Аляксандр Лукашэнка. «Дзеяннi такiх «мiратворцаў» пакiдаюць раскрытыя раны ў розных рэгiёнах планеты. Як, напрыклад, у былой Югаславii, Афганiстане i Iраку», — адзначыў беларускi лiдар. «Асаблiвую трывогу выклiкае тое, што з новым размахам разгортваецца гонка ўзбраенняў. У парушэнне мiжнародных дагавораў i пагадненняў пашыраецца ваенна-палiтычны блок НАТА, размяшчаюцца новыя ваенныя базы паблiзу гранiц мiралюбiвых краiн, перш за ўсё каля нашых гранiц», — заявiў Прэзiдэнт. «Гэтыя так званыя змагары за дэмакратыю апiраюцца на дэструктыўныя сiлы ўнутры дзяржаў. Спробы зрабiць «каляровую рэвалюцыю» не раз ажыццяўлялiся i ў адносiнах да спакойнай Беларусi. Аднак у нашай краiне гэта падрыўная тактыка атрымала дастойны адпор з боку беларускага народа», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Мудры i мужны беларускi народ зрабiў свой выбар на карысць мiру i стабiльнасцi, i нiхто не зможа прымусiць нас збочыць з выбранага шляху, перакананы Прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусi прымаюцца неабходныя меры для абароны незалежнасцi i тэрытарыяльнай цэласнасцi краiны, аховы рубяжоў Саюзнай дзяржавы. «Нашы Узброеныя Сiлы разам з брацкай Расiяй гатовы дастойна адказаць на любыя пагрозы i выклiкi ХХI стагоддзя», — сказаў ён. Прэзiдэнт назваў знешнюю палiтыку Беларусi «важным фактарам забеспячэння мiжнароднай бяспекi». Голас нашай краiны ўпэўнена гучыць у такiх аўтарытэтных сусветных арганiзацыях, як ААН i Рух недалучэння. Аляксандр Лукашэнка пры гэтым адзначыў, што важна не дапусцiць скажэння гераiчнай гiсторыi. «Наш абавязак — свята захоўваць памяць пра тых, хто не пашкадаваў сябе дзеля свабоды Радзiмы. Быць дастойнымi наследнiкамi пакалення Пераможцаў. Не дапусцiць скажэння гераiчнай гiсторыi i здзекавання з найвялiкшага подзвiгу савецкага народа», — падкрэслiў Прэзiдэнт. «Увесь свет бачыць, як паважлiва ў Беларусi ставяцца да ўвекавечання памяцi тых, хто выратаваў цывiлiзацыю ад фашызму, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — Таму гнеў i абурэнне ў нас выклiкаюць акты глумлення з герояў i ахвяр вайны. Такiя, як дэмантаж помнiка савецкаму Воiну-вызвалiцелю ў Эстонii або закрыццё польскiмi ўладамi савецкай экспазiцыi ў музеi канцлагера Асвенцiм». Усе намаганнi фальсiфiкатараў марныя — бо гiсторыю нельга перарабiць, перакананы Прэзiдэнт. Вялiкая Перамога даказала сiлу з’яднанасцi народаў у барацьбе з агрэсарам, у адстойваннi права на жыццё. I сёння таксама неабходна, каб усе мiралюбныя людзi былi разам, падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Кiраўнiк дзяржавы адрасаваў ветэранам словы шчырай удзячнасцi: «Вы выканалi свой абавязак, абаранiўшы краiну ад агрэсара. Адстаялi для нас права быць грамадзянамi незалежнай, суверэннай дзяржавы. Вы па-ранейшаму застаяцеся ў баявым страi, служыце для ўсiх нас прыкладам нязломнай стойкасцi i сiлы духу». Пасля завяршэння ўрачыстасцяў Прэзiдэнт з цеплынёй паразмаўляў з ветэранамi i прадстаўнiкамi дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Беларусi. Затым кiраўнiк дзяржавы ў гутарцы з журналiстамi падзялiўся ўражаннямi ад святкавання Дня Перамогi. «Самыя галоўныя i асноўныя ўражаннi i эмоцыi — гэта тое, што на свяце вельмi шмат дзяцей. У старэйшага пакалення гэта свята — у крывi, i нам вельмi хацелася б, каб Дзень Перамогi застаўся ў памяцi людзей назаўсёды. Удзел у свяце вялiкай колькасцi дзяцей i моладзi — вось у гэтым я бачу пераемнасць пакаленняў», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым Прэзiдэнт выказаў думку аб тым, што факты глумлення з памяцi салдат-герояў, што маюць месца ў асобных дзяржавах, ускалыхнулi патрыятычныя пачуццi беларусаў у адносiнах да Дня Перамогi. «Чалавечая памяць такая, што з часам яна прытупляецца. Аднак сёння сабралася вялiкая колькасць людзей. Столькi людзей цяпер на плошчу, як некалi, не загонiш. Але гэтыя зверскiя факты, якiя мы апошнiм часам, на жаль, назiраем у суседнiх дзяржавах, былых савецкiх рэспублiках, ускалыхнулi ўвесь народ i прымусiлi неяк па-iншаму паставiцца да свята Перамогi. Людзi адчулi, што гэта свята забiраюць, iдзе «наступленне» на Перамогу. I вялiкая колькасць людзей сёння на цэнтральнай плошчы Мiнска сведчыць аб тым, што гэту Перамогу мы не аддадзiм. Мы захаваем тое, што заваявалi нашы дзяды i бацькi», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым кiраўнiк дзяржавы выказаў перакананне, што цяпер «вельмi шмат увагi ўдзяляецца тым, хто, зносячы помнiкi i выкопваючы косцi, глумiцца з памяцi герояў». «Лiчу, Бог iх за гэта пакарае. Ён ужо iх пакараў, пазбавiўшы памяцi — яны забылi, што было зусiм нядаўна, у тым лiку i з iх народамi. Лiчу, што наперадзе ў iх яшчэ больш складаныя часы. Яны не толькi нас раняць i нам урон наносяць, але наносяць урон, перш за ўсё, свайму народу», — лiчыць Прэзiдэнт. «Але тое, што адбываецца ў нашых суседзяў, — глумленне з памяцi салдат-пераможцаў — я абсалютна не звязваю з народамi. Я перакананы, што i ў Эстонii, i ў iншых балтыйскiх дзяржавах, якiя салiдарызуюцца з Эстонiяй, i ў Польшчы, i ў iншых краiнах народы ўсё ведаюць i разумеюць. Перакананы, што i ў гэтых дзяржавах настануць лепшыя часы, калi iх кiраўнiкi вось гэтак жа разам з народам будуць святкаваць гэту вялiкую дату — Дзень Перамогi», — дадаў Аляксандр Лукашэнка. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 9 мая па традыцыi прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогi — святочным шэсцi ветэранаў i |
|