Юань стане адной з рэзервовых валют...
Iгар ШЧУЧЭНКА
Мы павiнны пашырыць сферу валют, якiя можам прымяняць, каб забяспечыць захаванасць, бяспеку i лiквiднасць нашых рэзерваў, — паведамiў на сустрэчы з журналiстамi старшыня Нацыянальнага банка Беларусi Пётр Пракаповiч, адказваючы на пытанне карэспандэнта «Звязды» наконт таго, цi будзе змяншацца доля долара у рэзервах нашай краiны.
У прыватнасцi, кiраўнiк галоўнага банка патлумачыў, што той час, калi адзiнай рэзервовай валютай рэспублiкi быў долар, мiнуў. Краiна паступова адыходзiць ад гэтага, улiчваючы, апроч усяго, i рэалii, якiя iснуюць на валютных рынках. «Так, — адзначыў Пётр Пракаповiч, — доля долара ў золатавалютных рэзервах паступова памяншаецца. I гэта натуральна, таму што памяншаецца доля гэтай валюты i ў нашых знешнеэканамiчных сувязях. Доля ж еўра павялiчваецца». Паводле слоў галоўнага банкiра, зараз спецыялiсты Нацбанка прапрацоўваюць пытанне з банкiрамi КНР наконт таго, што з цягам часу i кiтайскi юань будзе лiчыцца рэзервовай валютай нашай краiны. Не выключана i тое, што ўжо ў другiм квартале гэтага года Беларусь атрымае суверэнны крэдытны рэйтынг. Прычым значэнне гэтага рэйтынгу, як спадзяюцца ў галоўным банку краiны, будзе адпавядаць стану эканомiкi рэспублiкi. Прынамсi, на думку Пятра Пракаповiча, рэйтынг, якi атрымае Беларусь, «павiнен быць станоўчым», на ўзроўнi рэйтынгу, якi мае Украiна. «Для гэтага ёсць усе падставы», — упэўнены кiраўнiк Нацбанка. Яшчэ адно актуальнае пытанне, якое ўздымалася на сустрэчы, датычылася стаўкi рэфiнансавання. Апошняя, як мяркуюць у Нацбанку, павiнна да канца года знiзiцца да 9 працэнтаў гадавых (гэта адпавядае верхняй мяжы прагнозу) з сённяшнiх 11 працэнтаў. А вось пра тэрмiн, калi гэта будзе зроблена, Пётр Пракаповiч сказаў наступнае: знiжэнне адбудзецца тады, калi сярэднямесячны ўзровень iнфляцыi ў Беларусi складзе 0,6 працэнта. Мiж iншым, па вынiках студзеня—красавiка сярэднямесячны ўзровень iнфляцыi склаў 0,7 працэнта. На 1 мая гэтага года золатавалютныя рэзервы Беларусi ў нацыянальным вызначэннi перасягнулi мяжу ў 2 мiльярды долараў ЗША i склалi 2 мiльярды 18 мiльёнаў долараў. «На стварэнне першага мiльярда запасаў у нас пайшло 7 гадоў, — праiнфармаваў галоўны банкiр. — Другi мiльярд мы назапасілі за 3 гады, а трэцi будзем iмкнуцца стварыць у яшчэ больш сцiслыя тэрмiны. Гэтыя тэрмiны могуць скарацiцца яшчэ ў 2 разы», — сказаў ён. Дарэчы, залаты запас за чатыры месяцы гэтага года папоўнiўся ўжо на 800 кiлаграмаў i дасягнуў 26 тон.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы павiнны пашырыць сферу валют, якiя можам прымяняць, каб забяспечыць захаванасць, бяспеку i лiквiднасць нашых рэзерваў, — паведамiў на сустрэчы з жу |
|