Кiраўнiцтва Мiнэканомiкi ўшанавала ветэранаў
Сяргей КУРКАЧ
У Мiнiстэрстве эканомiкi нашай краiны ўжо стала добрай традыцыяй напярэдаднi майскiх святаў адзначаць старэйшых ганаровых работнiкаў свайго ведамства.
Менавiта з гэтай нагоды ў вялiкай зале пасяджэнняў калегii Мiнiстэрства эканомiкi Беларусi днямi адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 62-й гадавiне Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне, i святочныя сустрэчы ветэранаў i ўдзельнiкаў Вялiкай Айчыннай, якiя ў савецкiя часы працавалi ў Дзяржплане БССР. Намеснiк мiнiстра эканомiкi Андрэй Тур падзякаваў ветэранам за iх велiзарны ўклад у развiццё народнай гаспадаркi ў першыя пасляваенныя гады, за iх баявы подзвiг у iмя Вялiкай Перамогi. На самай справе, працуючы ў планавых органах рэспублiкi, ветэраны ведамства зрабiлi шмат, каб сёння жыхары Беларусi жылi ў моцнай квiтнеючай краiне. I сённяшнiя работнiкi мiнiстэрства дастойна працягваюць працоўныя традыцыi сваiх калег i надалей ствараюць i ўзмацняюць эканамiчны патэнцыял рэспублiкi. У святочнай сустрэчы ўзялi ўдзел былыя кiраўнiкi падраздзяленняў i спецыялiсты ведамства Мiхаiл Заваротны, Аркадзь Дзеравянка, Iван Баркун, Аляксей Сабаеў, Мiкалай Владыка i iнш. Мiхаiл Заваротны, якi ў савецкiя часы доўга працаваў намеснiкам старшынi Дзяржплана БССР, адзначыў, што сёння ветэраны ганарацца эканамiчнымi поспехамi Беларусi i ўважлiва назiраюць за выкананнем паказчыкаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця дзяржавы. Ветэраны падзякавалi свайму роднаму мiнiстэрству за пастаянны клопат i ўвагу да былых работнiкаў ведамства. Дарэчы, загадам мiнiстра ветэраны атрымалi на сустрэчы з боку мiнiстэрства матэрыяльную дапамогу ў памеры 250 тысяч рублёў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнiстэрстве эканомiкi нашай краiны ўжо стала добрай традыцыяй напярэдаднi майскiх святаў адзначаць старэйшых ганаровых работнiкаў свайго ведамства
|
|