21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзiдэнт Беларусi напярэдаднi Дня Перамогi ўручыў больш як 50 дзяржаўных узнагарод

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 8 мая, напярэдаднi Дня Перамогi, уручыў больш як 50 дзяржаўных узнагарод ветэранам, ваеннаслужачым, работнiкам мiлiцыi i пракуратуры.

Як падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы, гэта данiна глыбокай павагi ветэранам вайны i працы, якiя гераiчна змагалiся з фашысцкiмi захопнiкамi на франтах i ў партызанскiх атрадах, а затым узнiмалi з руiн вызваленую краiну. Гэта таксама высокая ацэнка заслуг цяперашнiх абаронцаў Айчыны.

Аляксандр Лукашэнка выказаў цёплыя словы ўдзячнасцi кiраўнiцтву i членам Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, чыя актыўная грамадзянская пазiцыя i асабiсты ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзi адыгрываюць значную ролю ў дзяржаве.

«Усямернай падтрымкi i адабрэн-ня заслугоўвае ваша дзейнасць па захаванню гiстарычнай памяцi аб гераiзме савецкага народа, якi выратаваў свет ад фашысцкага прыгнёту. Мы маем права ганарыцца тым, што ў Беларусi беражлiва i паважлiва ставяцца да мемарыяльных комплексаў на месцах баявых бiтваў i да тысяч помнiкаў у гарадах i вёсках. Гэта залог таго, што чалавеканенавiснiцкая iдэалогiя нiколi не знойдзе падтрымкi ў нашага народа, у адрозненне ад некаторых «дэмакратычных» дзяржаў», — заявiў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да ветэранаў. У Беларусi ўдзяляецца пастаянная ўвага ўмацаванню абараназдольнасцi краiны. У рэспублiцы робiцца ўсё неабходнае для таго, каб Узброеныя Сiлы былi надзейным гарантам цэласнасцi i бяспекi Беларусi, мабiльнымi i падрыхтаванымi да адбiцця любой агрэсii.

«Мы бачым, што сёння сiтуацыя на планеце не стала больш спакойнай. Мы не маем права забываць урокi гiсторыi, якую сёй-той спрабуе бессаромна перакроiць, — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. — Вялiкая Айчынная вайна навучыла нас берагчы недастаткова моцны мiр, змагацца за яго, абараняць сваю зямлю, процiстаяць тым, хто нясе пагрозу разбурэння».

«Як кажуць, порах заўсёды трэба трымаць сухiм, каб не быць заспетым знянацку нядобразычлiўцамi. У гэтым заключаецца адзiн з найважнейшых урокаў Вялiкай Айчыннай вайны», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Цяпер кiраўнiцтва краiны ўдзяляе першарадную ўвагу забеспячэнню сацыяльна-палiтычнай стабiльнасцi, правапарадку i законнасцi. Пры гэтым сярод найважнейшых напрамкаў работы праваахоўных органаў Беларусi ён назваў барацьбу са злачыннасцю, праяўленнямi карупцыi, замахамi на жыццё i маёмасць грамадзян. У гэтай барацьбе ёсць станоўчыя тэндэнцыi, лiчыць кiраўнiк дзяржавы.

«Яшчэ ў пачатку прэзiдэнцтва я абяцаў, што мы захаваем краiну, якую ветэраны нам перадалi, прывядзём яе ў парадак i выведзем на ўзровень лепшых савецкiх часоў. Сёння мы ўжо перасягнулi гэтыя часы. I калi часам нам складана i цяжка, паверце, гэта ўжо залежыць не ад улады i нават не ад нашага народа. Гэта залежыць ад той сiтуацыi, якая складваецца ў свеце, на якую мы сёння як незалежная i суверэнная Беларусь, у адрозненне ад той вялiкай савецкай краiны, паўплываць не можам», — сказаў Прэзiдэнт. «Але з чым я нiколi згадзiцца не магу, i вы мяне ў гэтым падтрымаеце, — я нiколi не дазволю зневажаць сваю краiну i свой народ. Ён гэтага не заслужыў. Мы заўсёды на алтар перамогi, не ў iмя сябе, а ў iмя ўсяго чалавецтва, аддавалi нашых людзей. Таму я абараняю свой народ i яго iнтарэсы», — сказаў на заканчэнне Аляксандр Лукашэнка.

Кiраўнiк дзяржавы пажадаў узнагароджаным здароўя, шчасця, дабрабыту.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 8 мая, напярэдаднi Дня Перамогi, уручыў больш як 50 дзяржаўных узнагарод ветэранам, ваеннаслужачым, работнiкам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика