Надзейная апора беларускага слова«Звязда»-90: адваротны адлiк За гэтыя гады лёс газеты аказаўся звязаны з лёсам многiх людзей — супрацоўнiкаў, аўтараў, чытачоў, настаўнiкаў i дарадцаў, якiя заўсёды пiльна сачылi за нашымi поспехамi, якiя лiчаць «звяздоўскае» свята сваiм. Мы даём слова нашым шчырым сябрам, дзе яны змогуць выказаць свае думкi аб мiнулым i будучым газеты. Свой «адваротны адлiк» мы пачынаем у святочныя майскiя днi, якiя супрацоўнiкi газеты наблiжалi таксама, выдаючы газету ў падполлi. I першае слова ў новай рубрыцы па праву належыць чалавеку, якi абараняў нашу зямлю на франтах Вялiкай Айчыннай вайны, а потым стаў выдатным настаўнiкам беларускай мовы для многiх журналiстаў нашай газеты. Мiхаiл ЦIКОЦКI, прафесар, доктар фiлалагiчных навук, узнагароджаны двума медалямi «За адвагу»: — «Звязду» чытаю ўвесь час, лiчу яе самай лепшай беларускай газетай, якая сёння застаецца надзейнай апорай беларускага слова. Яе цiкава чытаць, таму што журналiсты там працуюць вельмi прафесiйныя, умеюць адчуць тэму, грунтоўна яе раскрыць. Хацеў бы iм пажадаць поспехаў у працы i натхнення. Каб у «Звяздзе» з’яўлялася больш цiкавых, жанравых публiкацый. Вы адлюстроўваеце штодзённае жыццё Беларусi, працоўныя поспехi, надзеi на лепшае будучае — i робiце гэта пераканаўча. Мае шчырыя вiншаваннi ўсiм «звяздоўцам» i iх адданым чытачам. Ларыса ЦIМОШЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Роўна 90 дзён застаецца да юбiлею нашай газеты. Сёлета 9 жнiўня «Звязда» будзе святкаваць сваё 90-годдзе. Падзеi амаль што цэлага веку былi адлюстрава |
|