Старонкi паэтычнай спадчыны песняроў
Ганна РАМАНIШКА, бiблiятэкар
Краязнаўчы аддзел Мiнскай абласной бiблiятэкi iмя А.С. Пушкiна праводзiць выстаўку, прысвечаную песнярам беларускай зямлi. Яна праходзiць пад назвай «Янка Купала i Якуб Колас — наш гонар i нацыянальная слава».
На выстаўцы прадстаўлена самая разнастайная лiтаратура. Тут можна пабачыць як творы пiсьменнiкаў, так i крытычны матэрыял аб iх творчасцi. Вось кнiга «Мой родны кут» Якуба Коласа». Цёпла на душы толькi ад адной назвы. Адразу ж успамiнаецца, як у школе настаўнiк нам старанна i спакойна прывiваў любоў да гэтых радкоў. З iмi мы раслi, вучылiся, сталелi. А нашы любiмыя «Дрыгва», «На ростанях», «Сымон-музыка», «Нёманаў дар»... А хрэстамацыйная «А хто там iдзе», «Тутэйшыя»... Запрашаем на нашу выстаўку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Краязнаўчы аддзел Мiнскай абласной бiблiятэкi iмя А.С. Пушкiна праводзiць выстаўку, прысвечаную песнярам беларускай зямлi. Яна праходзiць пад назвай « |
|