21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рэспублiканскае вытворча-гандлёвае ўнiтарнае прадпрыемства «Харчовы камбiнат «Весялова»: шматгадовыя

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Айчыннаму вытворцу харчовай галiны — 80 гадоў

Сёння можна толькi гадаць наконт таго, цi верыў хоць нехта ў далёкiм 1927 годзе ў тое, што заводу па перапрацоўцы сельгассыравiны, пабудаванаму ў пасёлку Весялова Барысаўскага раёна за два гады, наканавана вялiкая будучыня, i яму суджана сваю гiсторыю «пiсаць» дзесяткi гадоў. Наўрад цi...




З гiсторыi

1925 год — на месцы зямельных надзелаў саўгаса iмя Чарвякова пачынаецца будаўнiцтва завода па перапрацоўцы сельгассыравiны.

1927 год — завод пачынае сваю работу. Сутачная магутнасць вытворчых плошчаў — 20 тысяч тон бульбы.

1931 год — пабудаваны i ўведзены ў дзеянне сушыльны цэх.

1941 год — усё абсталяванне завода вывезена ў Германiю.

1946 год — завод аднаўляе сваю работу на прымiтыўным абсталяваннi, якое прыводзiлася ў дзеянне трансмiсiяй i рамянямi.

У гэты ж час прадпрыемства напаткалi вялiкiя прагрэсiўныя перамены — завод поўнасцю электрыфiкаваны.

1972 год — устаноўлены кацёл для спальвання топачнага мазуту. Паралельна iдзе ўпарадкаванне тэрыторыi завода.

1987 год — завод прыняў новы кiраўнiк Юрый Сцяпанавiч Чарнышоў, за кароткi час надаў новы iмпульс у дзейнасцi прадпрыемства. Сярэднясутачная выпрацоўка крухмалу за паўгода падвоiлася, павысiлася яго гатунковасць. Пабудавана новае буртавое поле, бурты з актыўным вентыляваннем на 8 тысяч тон бульбы. У гэты ж час уводзiцца ў дзеянне новая гiдрацыклiчная ўстаноўка перапрацоўкi бульбы, пачынаецца будаўнiцтва магазiна, вырашаюцца пытаннi жыллёвай праграмы.

1989 год — з дапамогай маскоўскага iнстытута па крухмалапрадуктах пачынаецца работа па ўкараненню жэлiруючага крухмалу. За гэты год яго выпуск склаў 411 тон.

1993 год — назiраецца прагрэс у атрыманнi крухмалу. Расход бульбы на адну тону крухмалу складае 6,9 тоны. Распрацавана тэхналогiя па выпуску дэкстрыну.

1994 год — пабудавана новая кацельня, цэх разлiву гарэлачных вырабаў.

1996 год — закуплена i ўстаноўлена iтальянскае абсталяванне па зброджванню сокаў для вытворчасцi вiнаў.

1997 год — асвоены выпуск кукурузнага жэлiруючага крухмалу. Пашыраецца асартымент вiна-гарэлачнай прадукцыi.

2007 год — завод з’яўляецца лiдарам на беларускiм рынку па выпуску многiх вiдаў крухмальнай прадукцыi; займае вядучыя пазiцыi па выпуску пладовых вiнаў з натуральнай сыравiны айчыннай вытворчасцi...

Але ж як слоў з песнi не выкiнеш, так i з працоўнай бiяграфii прадпрыемства, якое на пачатку свайго iснавання вызначалася вельмi сцiплымi вытворчымi магчымасцямi i было разлiчана на перапрацоўку 20 тон бульбы ў суткi, не абмiнеш найбольш значныя i важныя падзеi, якiя маглi кардынальна ўплываць на лёсы людзей, што працавалi на Барысаўшчыне ў нялёгкiя часы перадваеннай i пасляваеннай мiнуўшчыны.

Дарэчы, нельга сказаць, што «сучасны» перыяд у жыццi харчовага камбiната «Весялова» (яшчэ некалькi гадоў таму — Весялоўскага крухмальнага завода), якi ўмясцiўся ў апошнiя дзесяцiгоддзi, быў простым. I толькi таму, што давядзенне вытворчых плошчаў i вырабленую на iх прадукцыю да неабходных еўрапейскiх стандартаў — працэс працяглы i складаны. Павышэнне дысцыплiны працы, тэхнiчнае пераўзбраенне, асваенне новых перадавых тэхналагiчных працэсаў — гэты пералiк можна лiчыць стартам для дасягнення грандыёзных перамен, якiя напаткалi завод напрыканцы мiнулага стагоддзя. Потым у модзе былi i iншыя тэрмiны — пашырэнне асартыменту выпускаемай прадукцыi, павышэнне культуры працы, асваенне новых рынкаў збыту, атрыманне неабходнага прыбытку. Гэтыя i iншыя дасягненнi паклалi пачатак фiнансавай стабiльнасцi прадпрыемства, дастойны заробак яго работнiкам i, што заканамерна, сфармiравалi ў вачах сваiх партнёраў i клiентаў iмiдж сур’ёзнага i надзейнага прадпрыемства. Асаблiва гэта прыемна ўсведамляць напярэдаднi 80-гадовай даты з дня ўтварэння РВГУП «Харчовы камбiнат «Весялова»...


«Весялова» — iмя, якое ведаюць, якасць, якой давяраюць

УСЯ СПРАВА Ў КРУХМАЛЕ...

РУП «Харчовы камбiнат «Весялова» сёння — прызнаны лiдар крухмальнай вытворчасцi на прасторах СНД. Прадукцыя гэтага накiрунку заўсёды вышэйшага гатунку i шырокага асартыменту.

Усё абсталяванне лепшых айчынных i замежных вытворцаў. Прымяненне перадавых тэхналогiй на вытворчасцi даўно стала нормай. Ультрагукавая апрацоўка малачка пры вытворчасцi крухмалу, прымяненне фiльтраў механiчнай ачысткi артэзiянскай вады.

Найменне крухмальнай прадукцыi, якая выпускаецца на РУП «Харчовы камбiнат «Весялова», i вобласць iх прымянення:

Крухмал бульбяны ДАСТ 7699 — выкарыстоўваецца ў розных галiнах харчовай прамысловасцi (кандытарскай, харчоваканцэнтратнай, мяса-малочнай, хлебапякарнай i iнш.) у якасцi загушчальнiка i студнеўтваральнiка, у хiмiка-фармацэўтычнай прамысловасцi ў якасцi напаўняльнiка ў таблецiраваных лекавых сродках i прысыпках, а таксама для тэхнiчных мэтаў — вытворчасць дэкстрыну), у тэкстыльнай, папяровай i iншых галiнах прамысловасцi.

Крухмал бульбяны мадыфiкаваны «Амiлацэтат М1», Е1420 — прымяняецца ў вытворчасцi харчовых прадуктаў у якасцi стабiлiзатара, загушчальнiка ў сумесi з гiдракалоiдамi, а таксама можа быць выкарыстаны ў тэкстыльнай прамысловасцi пры шлiхтаваннi кудзелi.

Крухмал бульбяны «Аксiямiл ОПВ» 1404 — прымяняецца ў якасцi стабiлiзатара для вытворчасцi збiўнога лукума, марожанага i iншых харчовых прадуктаў, а таксама жэлеўтваральнiка для вытворчасцi пластаванага мармеладу.

Крухмал растваральны (ДАСТ 10163) — прымяняецца ў акiсляльна-аднаўленчых рэакцыях у вытворчасцi iндыкатара ў хiмiчных лабараторыях, а таксама ў папяровай прамысловасцi для паверхневай праклейкi паперы i iншых галiнах народнай гаспадаркi.

Крухмал бульбяны ацэтат-адыпат, Е1422 (дакументацыя ў стадыi распрацоўкi) — прымяняецца ў вытворчасцi кетчупа ў сумесi з гiдракалоiдамi, маянэзу, каўбасных вырабаў, а таксама для загушчэння малочных вырабаў у сумесi з гiдракалоiдамi.

Дэкстрын (ДАСТ 6034) — прымяняецца ў розных галiнах прамысловасцi ў якасцi клею.


Яўген РАМАНАВЕЦ, вядучы тэхнолаг РГВУП «Харчовы камбiнат «Весялова»:

«ЯКАСЦЬ — ВЫШЭЙ ЗА ЎСЁ»

Мне вельмi прыемна адзначыць, што на камбiнаце «Весялова» над вытворчасцю вiн сёння працуюць толькi на натуральнай сыравiне, якая вырошчваецца на беларускай зямлi, — лясных i садовых ягадах, а таксама садавiне.

Мне часта даводзiцца чуць, што вiно — гэта ўдзел вiнаградараў. Я нiколi не пагаджуся з гэтым сцвярджэннем i прывяду шмат козыраў пладовых вiнаў над вiнаграднымi. Бадай, нiкому не трэба расказваць, што ў свеце ёсць сотнi гатункаў вiнаграду. Але ж чым яны адрознiваюцца адзiн ад аднаго? Адкажу: утрыманнем цукру, араматычных i фарбавальных кампанентаў. А цяпер давайце паглядзiм на пладовае вiнаробства. Багацейшая палiтра садавiны i ягад: лясныя — бруснiцы, журавiны, чарнiцы, рабiна.., садовыя — яблыкi, чорная i чырвоная парэчкi, малiна... Усе ведаюць, наколькi яны карысныя для здароўя. Таму прадукцыю, якая атрымлiваецца з гэтага вiтамiннага «набору», язык не паварочваецца назваць «чарнiлам». Я гэта кажу не дзеля чырвонага слоўца i не заклiкаю пiць. Зусiм не. Проста мне хацелася б у чарговы раз падкрэслiць якасць канечнай прадукцыi, якая штогод пацвярджаецца прэстыжнымi ўзнагародамi самых разнастайных, у тым лiку i мiжнародных выстаў. А яна дасягаецца яшчэ i перадавымi тэхналогiямi вытворчасцi. Гэта датычыцца перапрацоўкi сокаў, яго браджэння, купажыравання. Не ў якасцi выхвалення скажу, што значная роля ў атрыманнi высакаякаснага прадукту адводзiцца нашай тэхналагiчнай службе, ад майстэрства i арыгiнальнасцi задумак якой вельмi шмат залежыць. Скажу вам, што сёння ў творчым партфелi тэхналогii прадпрыемства — каля 30 найменняў пладовых вiнаў. I гэта не мяжа...

Дарэчы, у блiжэйшых планах завода — аднаўленне выпуску такога яблычнага напою, як сiдр. Гэта лагiчна, бо прыкладна 90 працэнтаў пладова-ягаднай сыравiны, якая паступае на прадпрыемства, — гэта яблыкi. Пэўна, многiя ведаюць, што заканадаўцамi моды на выраб i ўжыванне сiдра з’яўляюцца французы. Невыпадкова, назва слабаалкагольнага яблычнага напою пайшла ад французскай правiнцыi Сiдр.

Для недасведчаных скажу, што сiдр — гэта зброджаны натуральны яблычны сок, якi на стол можа падавацца «сухiм» альбо падсалоджаным ці газаваным iгрыстым напоем.

Не хацелася б удавацца ў падрабязнасцi наконт карысцi гэтага яблычнага прадукту. Тым не менш... Кажуць, што французы не пакутуюць ад нырачнакаменнай хваробы таму, што кожны дзень ужываюць па шклянцы сiдра. Не ведаю, праўда гэта цi не, але тое, што сiдр — народны напой — не паспрачаешся. Таму зараз нам хацелася б адрадзiць тэхналогiю вытворчасцi сiдра. Упэўнены, што ад гэтага выйграюць усе — спажыўцы, завод, дзяржава... Зрэшты, мы заўсёды ставiлi перад сабой менавiта такую мэту, выпускаючы ўвесь асартымент прадукцыi на харчовым камбiнаце «Весялова», i дабiвалiся яе. Хочацца верыць, што так будзе i на гэты раз.


IСЦIНА Ў ВIНЕ...

Гiсторыя вiнаробства на прадпрыемстве пачалася ў 1997 годзе. Усё пачыналася з выпуску так званых «народных напояў» накшталт «Крыжачка». Прычым разлiвалася толькi прадукцыя РУП «Мiнск-Крышталь», тады — галаўнога прадпрыемства. Праўда, паколькi такiя напоi гатавалiся на аснове канцэнтраванага соку, што не магло гарантаваць пастаянна высокую якасць канечнага прадукту — на прадпрыемстве ў Весялова хутка адмовiлiся ад разлiву такой прадукцыi.

З лёгкай рукi супрацоўнiкаў Весялоўскага крухмальнага завода ў гэты час з’явiлiся 100-грамовыя «стаканчыкi», у якiя разлiвалiся вiно i гарэлка. Такая вытворчасць была перанята з Iзраiля, дзе разлiў у мiнi-тару быў у модзе. Адметна, што завод у пасёлку Весялова значыўся ледзь не адзiным у краiне, якi забяспечваў у такой прадукцыi патрэбы амаль усёй рэспублiкi. Да гонару кiраўнiцтва Весялоўскага крухмальнага завода прыбытак, а ён быў значным, ад такой дзейнасцi быў скарыстаны для прасоўвання тэхналогii вытворчасцi наперад, для чаго за кошт уласных сродкаў былi закуплены сучаснае iтальянскае абсталяванне i новыя лiнii разлiву. Такiя крокi былi накiраваны на адказ ад канцэнтратаў i пераход на вытворчасць вiнаў, у аснове вытворчасцi якiх ляжалi натуральныя сокi. Адным з першых у рэспублiцы на прадпрыемстве ў Весялове асвоiлi выпуск прадукцыi з выкарыстаннем бярозавага соку. Гэта быў даволi смелы крок, якi паказаў, што ў вытворчасцi вiнаў можна з карысцю для спажыўца выкарыстоўваць жыватворныя сокi прыроды. Далейшае ўдасканаленне тэхналогiй адбывалася за кошт павелiчэння долi натуральных сокаў з пладоў i ягад у вытворчасцi вiна. I сёння РУП «Харчовы камбiнат «Весялова» — адно з нямногiх у краiне прадпрыемстваў, якое выпускае прадукцыю толькi на аснове натуральнай сыравiны, захоўваючы пры гэтым канкурэнтныя цэны. Усе вiны, што вырабляюцца весялоўскiмi вiнаробамi, не маюць фарбавальнiкаў i араматызатараў, а той водар, букет пахаў, якiмi славiцца прадукцыя з маркай «Весялова», дасягаецца толькi за кошт багацця натуральных пладовых i ягадных сокаў.

З году ў год на прадпрыемстве расце аб’ём перапрацоўкi яблыкаў i ягад, прычым як акультураных (чорная i чырвоная парэчкi, аронiя, вiшня, малiна i iнш.), так i дзiкiх (журавiны, чарнiцы, чырвоная рабiна i iнш.). Сокi, якiя з iх атрымлiваюцца, маюць ярка выражаны водар i шырокую смакавую палiтру.

З 2004 года на прадпрыемстве ўкаранёна прагрэсiўная тэхналогiя прымянення розных доз сярнiстага ангiдрыду на розных этапах — пачынаючы з моманту атрымання сокаў i заканчваючы iх захоўваннем, што дазваляе ўтрымлiваць не толькi колер зброджана-спiртавых сокаў, але i iх бiялагiчную каштоўнасць, захоўваючы высокую полiвiтамiнную актыўнасць. Дарэчы, гэтая тэхналогiя прымяняецца падчас прыгатавання вiнаградных вiнаў самых высокiх гатункаў.

Вiны з Весялова сёння вядомыя i маюць прызнанне не толькi ў Беларусi, але i за яе межамi. Аб гэтым сведчаць шматлiкiя ўзнагароды ў кабiнеце дырэктара Мiкалая Чарнышова. На прадпрыемстве жартуюць, што ў хуткiм часе на сцяне не будзе месца, таму давядзецца падумаць над адкрыццём музея.

Не ў якасцi выхвалення кiраўнiк прадпрыемства заўсёды гаворыць, што перамогi ў розных конкурсах, у тым лiку i мiжнародных, — гэта не самамэта i спосаб пацешыць асабiстыя амбiцыi, а адзнака якасцi прадукцыi, над якой працуе шмат людзей.

Мы нiколi не гатуем, гавораць спецыялісты завода, напоi спецыяльна да выстаў i дэгустацый. Усе вiды прадукцыi бяруцца непасрэдна з лiнii разлiву... I калi кампетэнтная мiжнародная камiсiя, якая традыцыйна складаецца са спецыялiстаў краiн Балтыi, Малдовы, Расii, Арменii, Украiны, ацэньваюць прадукцыю маркi РУП «Весялова» i ўзнагароджваюць яе медалямi самай высокай вартасцi, то гэта i з’яўляецца падставай гаварыць аб тым, што на заводзе ў Весялове «чарнiла» не выпускаюць. Нават крымскiя вiнаробы, адзначаюць, што пладова-ягадныя вiны з Весялова не горшыя за iх вiнаградныя.

Калi казаць аб цэнах на гэты вiд прадукцыi, то яны канкурэнтаздольныя па ўсiх параметрах i разлiчаны на паўсядзённы попыт. Дырэктар РВГУП «Харчовы камбiнат «Весялова» перакананы: каб выпускаць добры прадукт i атрымлiваць за яго медалi, трэба працаваць на ўласнай, натуральнай беларускай сыравiне.

ПАЛIТЫКА I МЭТЫ Ў ГАЛIНЕ ЯКАСЦI

ВЫСОКАЯ ЯКАСЦЬ — ДАСТУПНАЯ ЦАНА!

Канцэпцыя, якой прытрымлiваецца прадпрыемства, падкрэслiвае важнасць якасцi ва ўсiм, што вырабляецца на заводзе.

Палiтыка ў галiне якасцi рэалiзуецца праз сiстэму менеджменту якасцi, распрацаванай, укаранёнай i функцыянуючай у адпаведнасцi з СТБ ЎСО 9001

Якасць вырабляемай прадукцыi забяспечваецца на аснове наступных прынцыпаў:

 пастаянная арыентацыя на спажыўца;

 поўнае ўцягванне работнiкаў прадпрыемства ў працэс бесперапыннага паляпшэння якасцi;

 прыняцце рашэнняў, заснаваных на рэальных фактах;

 узаемавыгадныя адносiны з пастаўшчыкамi.

НАШЫ МЭТЫ:

 укараненне сучаснага тэхналагiчнага абсталявання, а таксама ўдасканаленне i ўкараненне новых прагрэсiўных працэсаў, якiя маюцца;

 вытворчасць канкурэнтаздольнай прадукцыi, якая поўнасцю адпавядала б патрабаванням НД i спажыўцоў;

 пашырэнне кола спажыўцоў за кошт асваення вытворчасцi натуральных высакаякасных вiнаў, у тым лiку сiдраў;

 забеспячэнне фiнансавай стабiльнасцi прадпрыемства на аснове павышэння задаволенасцi спажыўцоў;

 асваенне новых рынкаў збыту з выкарыстаннем перадавых метадаў менеджменту i маркетынгу;

 павышэнне квалiфiкацыi кадраў прадпрыемства.


Матэрыялы рэкламна-iнфармацыйнай старонкi падрыхтавалi Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ i Яўген ПЯСЕЦКI (фота).


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння можна толькi гадаць наконт таго, цi верыў хоць нехта ў далёкiм 1927 годзе ў тое, што заводу па перапрацоўцы сельгассыравiны, пабудаванаму ў пасё
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика