У конным спорце — новы старт
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Беларускi конны спорт распачынае свой чарговы сезон. Сёння ў вёсцы Зазер’е, што ў Пухавiцкiм раёне, стартавалi рэспублiканскiя спаборнiцтвы па пераадоленню перашкод на прызы гарадскога спартыўнага клуба Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi «Мiнск».
Арэну для мерапрыемства, якое праводзiцца ўжо не першы год, традыцыйна прадставiла ДзЮСШ прафсаюзаў коннага спорту iмя Я. Дзяменцьева. Як расказаў карэспандэнту газеты дырэктар установы Вiталь Рынкевiч, конныя спаборнiцтвы працягнуцца тры днi — па трынаццатага мая. Кожны дзень спартсмены будуць пераадольваць па два маршруты. Адметная рыса сёлетнiх спаборнiцтваў — вялiкая колькасць яго ўдзельнiкаў. Да нас прыедуць прафесiяналы з усёй краiны, сярод якiх будуць i вядомыя ўсiм аматарам коннага спорту наезнiкi, i тыя, хто толькi пачынае выступаць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускi конны спорт распачынае свой чарговы сезон. Сёння ў вёсцы Зазер’е, што ў Пухавiцкiм раёне, стартавалi рэспублiканскiя спаборнiцтвы па пераадо |
|