Паважаныя суайчыннiкi!
Вiншую вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўнага сцяга Рэспублiкi Беларусь.
Галоўныя сiмвалы нашай краiны — гэта гiсторыя i будучае беларускай дзяржавы, увасабленне iдэi нацыянальнага адзiнства, важнейшыя атрыбуты суверэнiтэту i незалежнасцi Айчыны. Воляй народа герб i сцяг сталi духоўнымi святынямi, якiя адлюстроўваюць векавыя традыцыi, маральныя каштоўнасцi, лепшыя якасцi i рысы характару беларусаў. У iх у поўнай меры ўвасоблены вартасцi грамадска-палiтычнага ладу, нацэленага на пабудову моцнай i квiтнеючай Беларусi — дзяржавы для народа. У гэты святочны дзень жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту i поспехаў. Няхай вашы дамы будуць напоўнены радасцю i шчасцем! Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вiншую вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўнага сцяга Рэспублiкi Беларусь |
|