Дню Дзяржаўнага герба i Дзяржаўнага сцяга прысвечана акцыя «Квiтней, Беларусь!»
Юлiя Ванiна, БЕЛТА
Рэспублiканская акцыя «Квiтней, Беларусь!», прысвечаная Дню Дзяржаўнага герба i Дзяржаўнага сцяга Рэспублiкi Беларусь, пройдзе ў краiне з 11 па 13 мая.
Учора ў Мiнску каля архiтэктурна-скульптурнага знака «Беларусь партызанская» быў дадзены ўрачысты старт акцыi. Салдаты роты Ганаровай варты ўсклалi вянок ад удзельнiкаў акцыi да памятнага знака «Беларусь партызанская». Пасля цырымонii ўскладання аркестр выканаў Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь i салдаты роты Ганаровай варты вынеслi Дзяржаўны сцяг Рэспублiкi Беларусь i сцяг Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi. Мiнутай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць суайчыннiкаў, якiя загiнулi, абараняючы Радзiму. Дзень Дзяржаўнага герба i Дзяржаўнага сцяга Рэспублiкi Беларусь адзначаецца штогод у другую нядзелю мая.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэспублiканская акцыя «Квiтней, Беларусь!», прысвечаная Дню Дзяржаўнага герба i Дзяржаўнага сцяга Рэспублiкi Беларусь, пройдзе ў краiне з 11 па 13 мая
|
|