Аварыя на мясакамбiнаце
Святлана ЯСКЕВIЧ
Восьмага мая а дзесятай гадзiне вечара на Брэсцкiм мясакамбiнаце ў вынiку прарыву трубы адбылася ўцечка амiяку. Трубаправод нiзкага цiску дыяметрам 219 мiлiметраў лопнуў у памяшканнi кампрэсарнай станцыi. Паводле ацэнак спецыялiстаў, выкiд склаў каля 50 кiлаграмаў амiяку.
Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» памочнiк начальнiка Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, выратавальнiкi працавалi ў спецыяльных касцюмах з выкарыстаннем спецыяльных сродкаў уздзеяння на шкоднае рэчыва. Прыборы, якiмi праводзiлiся замеры ў жыллёвым масiве на адлегласцi аднаго кiламетра ад прадпрыемства, не зафiксавалi небяспечнай канцэнтрацыi амiяку ў паветры. Служба МНС папярэдзiла насельнiцтва па радыё пра ўцечку газу, гараджанам было рэкамендавана шчыльна зачыняць вокны i форткi, лiшнi раз на вулiцу не выходзiць. I ўсё ж ад аварыi пацярпеў адзiн школьнiк. Позна вечарам ён гуляў каля самай агароджы прадпрыемства. I ў 12 гадзiн ночы хлопец 1992 года нараджэння паступiў у рэанiмацыю дзiцячай бальнiцы з пярвiчным дыягназам — атручэнне амiякам. Але пасля аказання дапамогi на наступны дзень быў выпiсаны дадому, бо здароўю хлопца ўжо нiчога не пагражала.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Восьмага мая а дзесятай гадзiне вечара на Брэсцкiм мясакамбiнаце ў вынiку прарыву трубы адбылася ўцечка амiяку |
|