21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Добрыя людзi

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адам ГЛОБУС

МАМА I ДАРОГА Ў ШКОЛУ

Ёсць шмат рэчаў i з’яў, якiя не люблю. Напрыклад: я страшэнна не любiў дарогу ў школу. Здавалася б, я ў тую школу не хаджу трыццаць тры гады, а брыдкае стаўленне засталося. Яно было да цяперашняга часу. А сёння змянiлася. Я паехаў у свой стары раён, прайшоў тую дарогу ад дома да школы i назад. Калi я вяртаўся, мне здавалася, што я школьнiк, што я зараз прыйду дамоў, а мама мяне будзе кармiць абедам, яна будзе спяшацца на працу ў сваю бiблiятэку, а я... Нiчога гэтага, канешне, не будзе. У нашай старой кватэры даўно жывуць чужыя людзi, я нават не ведаю код на дзвярах пад’езда. Толькi ўсё гэта зусiм i не iстотна, бо важна iншае: адной нелюбiмай рэччу стала меней, i мне лягчэй.

СПАРТАК I Ч.

Вялiкая Рымская iмперыя здрыганулася ад удару, якi нанёс ёй раб-гладыятар Спартак. Безумоўна, такi народны герой проста не мог застацца па-за ўвагаю будаўнiкоў i ахоўнiкаў iмперыi. Яны цудоўна разумелi, што раней цi пазней рабы зноў народзяць новага Спартака, i паўстанне будзе больш магутным i больш страшным. Iмперыя мусiла процiпаставiць Спартаку свайго iншага героя, свой новы мiф. Вялiкая Рымская iмперыя нарадзiла Хрыста. «Хрысцiянства ўзяло бок усiх слабых, прынiжаных, няўдачнiкаў, яно стварыла iдэал з супярэчнасцi iнстынктаў, што падтрымлiваюць моцнае жыццё; яно ўнесла сапсаванасць у сам розум духоўна-моцных натур, тож бо яно навучыла iх адчуваць найвышэйшыя духоўныя каштоўнасцi як грахоўныя, як шлях да памылкi, як спакусы...» Так кажа Нiцшэ ў сваiм «Антыхрысце». Народ чакаў уваскрашэнне Спартака, а яму паказалi Хрыста — антыспартака. Свет перакулiўся, iмперыя захавалася, больш за тое, яна здатная да ўваскрашэнняў у абноўленых формах, адзiнае, што раздражняе iмперыю — спрадвечнае чаканне народам свайго Спартака, свайго Гарыбальдзi, свайго Калiноўскага, свайго Ч.

ТАЛСТОЙ I ФАНТАЗIЯ

Учытваючыся ў назву рамана Льва Талстога «Вайна i мiр», разумееш, што можна прыдумаць i зрабiць вайну, а прыдумаць мiр нельга.

КАРПЮК I ВЕНТЫЛЯТАР

Сатырык Аляксей Карпюк у складзе беларускай дэлегацыi прыехаў у Маскоўскi Крэмль, на з’езд савецкiх пiсьменнiкаў. Так-так, гэта той самы Карпюк, якi працаваў у гродзенскiм музеi атэiзму i напiсаў экстравагантны раман-быль пра вясковага прарока-самазванца «Вершалiнскi рай». Пасялiлi Карпюка ў гатэль «Расiя», дзе i адбыўся канфуз. Пякельная гарачыня стаяла ў Маскве. Асфальт быў мяккi, як пуховая коўдра. Карпюк патрабаваў у гатэльнай адмiнiстрацыi вентылятар, бо ад задухi пацеў, прэў i не мог заснуць. Яму адмовiлi. Раззлаваны пiсьменнiк вылiў у ложак вядро халоднай вады. Так ён i спаў: голы, у вiльготных прасцiнах. Дырэктар «Расii» паскардзiўся кiраўнiцтву Саюза пiсьменнiкаў на дзiкунскiя паводзiны беларускага дэлегата, на што атрымаў параду: неадкладна выдаць гумарысту Карпюку вентылятар. I вентылятар знайшоў Карпюка.

ХЕЛЕМСКI I ПАРТРЭТ

Гаспадар вялiкай кнiгагандлёвай сеткi — Якаў Хелемскi зрабiў шыкоўны рамонт у працоўным кабiнеце. Грунтоўна-цёмная мэбля, каштоўныя фалiянты з залатымi карэньчыкамi, белая клетка з экзатычнай пташкаю. Не хапала толькi сапраўднай, арыгiнальнай, шэдэўральнай карцiны. «Палатно якога майстра будзем купляць для вашага кабiнета?» — пацiкавiлiся iнтэр’ершчыкi. «Люблю Мiхаiла Урубеля...» Праз некалькi дзён рамонтнiкi паведамiлi: «Урубеля нiдзе няма, але ёсць Каровiн вельмi падобны да Урубеля!» — «Хай будзе Каровiн». Гiсторыя была б не такой смешнай, каб iнтэр’ершчыкi не прынеслi жаночы партрэт зроблены Каровiным, якi сапраўды быў падобны да палотнаў Урубеля. I жанчына на партрэце Каровiна была рыхтык жонка Урубеля.

КЛАЎДЗIЯ I ШАКАЛАД

Быць жонкаю амбасадара — цяжкая праца... Праўда-праўда. Клаўдзiя выконвае такую працу «на выдатна». Мяне ўражвае яе здатнасць прыдумляць тэмы для званых вечароў. Узяць хоць бы вячэру, прысвечаную шакаладу... Пакуль госцi частавалiся аперытывамi, мiлавiдная жанчына распавяла цэлую гiсторыю пра шакалад i ягоную ролю ў культуры. Мне спадабаўся момант пра цяжкасцi, з якiмi сутыкаюцца трымальнiкi шакаладных плантацый. Аказваецца, на тых плантацыях больш выгодна вырошчваць коку, а не какава-бабы. Таму колькасць зямлi пад шакаладнымi дрэвамi змяншаецца, а пад кокаю павялiчваецца, i гэта нягледзячы на ўсе складанасцi, знiтаваныя з наркагандлем. Пасля нядоўгай лекцыi Клаўдзiя запрасiла нас частавацца вытанчанымi стравамi. Смажаныя цукiнi пад шакаладнай полiўкай мне спадабалiся, я нават пакаштаваў крэветкi з рысам i шакаладам, а вось на смажанае мяса iндыка ў шакаладзе майго энтузiязму не хапiла. Каб я запiваў стравы падабранымi да iх iтальянскiмi вiнамi, можа i dеssеrt пакаштаваў бы, а так, як мой рацыён напояў абмяжоўваўся ў той вечар сокамi i вадою, смак смажанага iндыка ў чорным шакаладзе застаўся нязведаны. Напраўду, мне цалкам хапiла тых креветак у шакаладзе, каб шчыра падзякаваць Клаўдзii.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ёсць шмат рэчаў i з’яў, якiя не люблю. Напрыклад: я страшэнна не любiў дарогу ў школу. Здавалася б, я ў тую школу не хаджу трыццаць тры гады, а брыдка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика