21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Паляўнiчым пайшлi насустрач: менш часу на фармальнасцi, больш — на задавальненне

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

Любыя правiлы павiнны быць простымi i лагiчнымi. Грувасткiя фармулёўкi, нормы i палажэннi, што не маюць практычнага характару, часам могуць iстотна паўплываць на iх успрыманне i, адпаведна, выклiкаць неадназначную рэакцыю як у тых, хто павiнен выконваць правiлы, так i ў тых, хто заклiканы кантраляваць iх выкананне. Прыкладна так адбылося пасля апублiкавання Указа ад 8 снежня 2005 года № 580 аб зацвярджэннi Правiлаў вядзення паляўнiчай гаспадаркi i палявання: многiя паляўнiчыя, арандатары паляўнiчых угоддзяў (ды i адпаведныя дзяржаўныя органы) палiчылi iх недасканалымi. 30 красавiка 2007 года Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў Указ № 207, згодна з якiм у iх (як i ў Правiлы вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства) уносяцца змяненнi i дапаўненнi. Паколькi на гэты час памянёны дакумент цікавіць шарокая кола людзей, мы папрасiлi даўняга кансультанта «Звязды» намеснiка начальнiка ўпраўлення паляўнiчай гаспадаркi Мiнiстэрства лясной гаспадаркi Вiктара Карогвiча пракаментаваць асноўныя новаўвядзеннi, якiя датычацца найперш простых паляўнiчых.

— Перадусiм хачу адзначыць, што зменены забаронныя зоны вакол населеных пунктаў, — пачаў Вiктар Iванавiч. — Раней забароненыя для палявання зоны павiнны былi складаць не менш за 10 кiламетраў ад Мiнска, 5 кiламетраў — ад межаў гарадоў абласнога, 3 кiламетры — ад межаў раённага падпарадкавання, а таксама 300 метраў ад межаў iншых пунктаў i населеных месцаў. Пад апошнiмi маюцца на ўвазе вёскi, хутары. Але ў нашай краiне тысячы населеных пунктаў (асаблiва ў сельскай мясцовасцi). Адпаведна, калi я, умоўна кажучы, паляваў з ружжом на адлегласцi блiжэй за 300 метраў ад хлява нейкай вёскi, то iнспектары мелi права мяне аштрафаваць. Але такiм чынам значная частка паляўнiчых угоддзяў практычна выключалася з агульнай iх плошчы. Таму апошняя норма — 300 метраў ад межаў iншых населеных пунктаў i месцаў — зараз увогуле адменена (можна знаходзiцца побач, але страляць, згодна з правiламi бяспекi, нельга). Для Мiнска забаронная зона цяпер, калi такое рашэнне прымуць абласныя Саветы дэпутатаў, будзе складаць 5 кiламетраў, для гарадоў абласнога падпарадкавання — 3 кiламетры, раённага — 1 кiламетр.

Шмат пытанняў у паляўнiчых (ды i ў арандатараў паляўнiчых угоддзяў) узнiкала наконт тэрмiнаў палявання. Згодна з ранейшымi Правiламi, паляваць можна было толькi ў суботу i нядзелю (не беручы пад увагу дзяржаўныя святы).

— Улiчваючы, што зараз у значнай колькасцi здабываюцца, напрыклад, тыя ж капытныя, гэта вельмi вялiкi цiск на паляўнiчыя ўгоддзi, — тлумачыць Вiктар Карогвiч. — Скажам, у Браслаўскiм нацыянальным парку вельмi вялiкi ўрон наносяць дзiкi. Таму там за сезон было здабыта каля 800 дзiкоў, прычым паляванне, як я ўжо сказаў, магло весцiся фактычна толькi два днi ў тыдзень. Уяўляеце, што там рабiлася ад нашэсця соцень людзей у суботу i нядзелю?! Згодна з новаўвядзеннямi, паляванне на ўсе вiды дзiкай жывёлы цяпер дазваляецца ў суботу, нядзелю, панядзелак, аўторак i ў дзяржаўныя святы. Напрыклад, ва ўсе гэтыя днi зараз можна займацца ружэйным паляваннем на капытных загонным спосабам. А ружэйнае паляванне з засады, з вышкi, з падыходу можа дазваляцца ва ўсе днi. Ад прыняцця такога рашэння асабiста я бачу некалькi станоўчых момантаў. Напрыклад, зараз чалавек можа спакойна браць водпуск на два тыднi i паляваць удосталь; лiмiты здабычы дзiкай жывёлы будуць засвойвацца больш поўна; нагрузка на паляўнiчыя ўгоддзi будзе размяркоўвацца больш раўнамерна.

Згодна з ранейшымi Правiламi, з 15 мая дазвалялася паляванне на дзiка на патравах, прычым гэтаму ў абавязковым парадку папярэднiчала вялiкая праца: у раёнах стваралiся спецыяльныя камiсii, якiя аб’язджалi наваколлi, складалi акты, рабiлi запыты ў вышэйстаячыя прыродаахоўныя структуры.

— Цяпер словы «на патравах» з Правiлаў выкраслiлi i паляванне на дзiка можа пачынацца з 15 мая, — працягвае Вiктар Iванавiч. — Калi раней паляванне на пушных звяроў, на капытную жывёлу дазвалялася толькi да 15 студзеня, дык зараз, згодна са змяненнямi i дапаўненнямi ў Правiлы, яно падоўжана да канца студзеня, г.зн. на два тыднi. Для паляўнiчых гэта вялiкi плюс, бо з’яўляюцца дзве дадатковыя пары выхадных дзён для палявання. Зноў жа — лепш будуць засвойвацца лiмiты здабычы.

Калi хто хоць бы раз бачыў дагэтуль iснуючыя формы разавых дазволаў на здабычу жывёлы i паляўнiчых пуцёвак, бланкi трафейнага лiста, зразумее, колькi непатрэбнай, з пункту гледжання як паляўнiчых, так i карыстальнiкаў паляўнiчых угоддзяў, iнфармацыi туды трэба было ўнесцi. Падаецца, дробязь, але на запаўненне адной формы паляўнiцтвазнаўца затрачваў хвiлiн 15. А калi на паляванне адразу прыехала чалавек 20? Таму па прапанове i паляўнiчых, i спецыялiстаў паляўнiчых гаспадарак формы гэтых дакументаў былi значна спрошчаны.

Удакладнены раздзел Правiлаў, якi рэгламентуе асаблiвасцi палявання на дзiкiх жывёл непажаданых вiдаў (ваўка, лiсу, янотападобнага сабаку). Як вядома, яны, акрамя нанясення прамога ўрону прыродзе i народнай гаспадарцы, з’яўляюцца яшчэ i крынiцай распаўсюджання шаленства. Раней iснавала больш грувасткая сiстэма атрымання дазволаў на здабычу дзiкiх жывёл непажаданых вiдаў, цяпер яна значна спрошчана, прынамсi, простаму паляўнiчаму (пры наяўнасцi ўсiх патрэбных дзярждакументаў) дастаткова проста звярнуцца да карыстальнiка паляўнiчых угоддзяў. Акрамя таго, зараз пры любым законным знаходжаннi ў паляўнiчых угоддзях паляўнiчым дазволена праводзiць адстрэл бадзяжных катоў i сабак, якiя наносяць значную шкоду паляўнiчай гаспадарцы. У ранейшай рэдакцыi Правiлаў такое палажэнне адсутнiчала.

— Калi знаходзiшся за 5—7 кiламетраў ад нейкай вёскi, часам у наваколлi ўвогуле цяжка знайсцi якую-небудзь паляўнiчую жывёлу — зайца цi казулю, бо бадзяжныя сабакi цi разагналi яе, цi знiшчылi, — тлумачыць Вiктар Iванавiч.

Затое самiм паляўнiчым дазволена выкарыстанне некаторых парод сабак для пошуку здабытай дзiчыны i дабору падранкаў. Разам з тым у мэтах спынення фактаў браканьерства забаронена выкарыстанне для здабычы дзiкiх жывёл, акрамя капытных, зброi, зараджанай куляй або карцеччу дыяметрам больш як 6,5 мм, i асобных вiдаў наразной зброi.

Новымi Правiламi пашыраны правы асобаў пры пасадзе i карыстальнiкаў паляўнiчых угоддзяў у плане нашэння iмi форменнага адзення, табельнай зброi. На думку Вiктара Карогвiча, гэтае новаўвядзенне сярод iншага будзе спрыяць i большай абароненасцi самiх работнiкаў лясной гаспадаркi.

Юрыдычна адрэгуляваны (фактычна спрошчаны) пытаннi правядзення ўлiку колькасцi паляўнiчых жывёл (цяпер арандатар паляўнiчых угоддзяў будзе праводзiць яго на падставе бiяэканамiчнага абгрунтавання), афармлення i падачы звестак у органы дзяржаўнага кiравання. Непасрэдна самiм паляўнiчым, бясспрэчна, будзе даспадобы навiна, што ўдакладнены парадак закрыцця разавага дазволу пры здабычы паляўнiчых жывёл нармаваных вiдаў.

— Бывае часта, што на паляванне чалавек прыязджае з iншай вобласцi на нейкi дзень i па шэрагу прычын не паспявае аператыўна здаць пуцёўку. Фармальна карыстальнiкам потым такога паляўнiчага даводзiцца шукаць лiтаральна па ўсёй краiне, каб ва ўстаноўленым парадку прыцягнуць яго да адказнасцi, — працягвае намеснiк начальнiка ўпраўлення паляўнiчай гаспадаркi мiнiстэрства. — Цяпер такая норма скасавана.

Як зазначыў напрыканцы размовы Вiктар Карогвiч, да канца мая Нацыянальны цэнтр прававой iнфармацыi абяцаў выдаць брашуру з новымi Правiламi спецыяльна для работнiкаў лясной галiны, каб леснiкi, iнжынеры па ахове лесу i iншыя маглi хутка вырашаць пытаннi, якiя ўзнiклi, з улiкам новаўвядзенняў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Любыя правiлы павiнны быць простымi i лагiчнымi. Грувасткiя фармулёўкi, нормы i палажэннi, што не маюць практычнага характару, часам могуць iстотна па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика