Кожны пяты пенсiянер працуе
Алена ПРУС, БЕЛТА
Амаль 532 тыс. беларускiх пенсiянераў працягваюць працоўную дзейнасць (22 працэнты ад агульнай колькасцi атрымальнiкаў пенсiй у органах па працы i сацабароне). Сярод працуючых пенсiянераў пераважаюць жанчыны — iх 336,3 тыс., паведамiла начальнiк галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Валянцiна Каралёва.
Яна адзначыла, што на 1 мая гэтага года ў рэспублiцы налiчвалася 2 млн 445,2 тыс. атрымальнiкаў пенсiй у органах па працы i сацабароне. Сёлета намецiўся рост колькасцi пенсiянераў. Для параўнання: на 1 студзеня iх было 2 млн 440 тыс. чалавек. «Колькасць працуючых пенсiянераў павялiчваецца на працягу апошнiх гадоў, — сказала Валянцiна Каралёва. — Так, на 1 мая мiнулага года прадаўжалi працаваць 514 тыс. пенсiянераў, на 1 студзеня гэтага года — 523 тыс. чалавек. Сярод працуючых пенсiянераў на 1 мая гэтага года было 60 тыс. жанчын i 37 тыс. мужчын ва ўзросце да 55 гадоў, 155 тыс. жанчын i 36 тыс. мужчын ва ўзросце 55—59 гадоў. У гэтых узроставых катэгорыях пенсiянераў колькасць працуючых жанчын значна перасягае колькасць працуючых мужчын. У больш старэйшых узроставых кагортах гэтыя лiчбы некалькi выраўноўваюцца. Так, ва ўзросце 60—64 гады прадаўжаюць працоўную дзейнасць 58 тыс. жанчын i 56 тыс. мужчын, ва ўзросце 65—69 гадоў — 44 тыс. жанчын i 43 тыс. мужчын. У лiку працуючых пенсiянераў 19,5 тыс. жанчын i 22 тыс. мужчын ва ўзросце 70 гадоў i старэйшых.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль 532 тыс. беларускiх пенсiянераў працягваюць працоўную дзейнасць (22 працэнты ад агульнай колькасцi атрымальнiкаў пенсiй у органах па працы i сац |
|