21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як пацвердзіць свой стаж і заробак?

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Твае правы

Як вядома, памер пенсii кожнага чалавека залежыць ад дзвюх акалiчнасцяў — яго працоўнага стажу i ранейшага заробку, з якога рабiлiся адлiчэннi на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне. Мiж тым, таксама не сакрэт, што i стаж, i памер зарплаты ў любым выпадку трэба пацвердзiць дакументамi. I якраз тут раз-пораз узнiкаюць значныя праблемы, бо адшукаць тую цi iншую даведку праз шмат гадоў — задача не заўжды вырашальная. Такiм чынам, што можна зрабiць у выпадку, калi «згубiлiся» неабходныя для вылiчэння пенсii дакументы аб працы, цi варта ўжо зараз збiраць патрэбныя даведкi тым, хто апошнiм часам змянiў некалькiх наймальнiкаў або працуе па дагаворах падраду, нарэшце, як можна павялiчыць свой стаж за кошт... школьнай практыкi? Аб гэтым i iншым — наша сённяшняя гутарка з начальнiкам галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Валянцiнай КАРАЛЁВАЙ.

Галоўнае — мець сведкаў

Увогуле парадак пацвярджэння працоўнага стажу «адпрацаваны» даволi даўно. Тут, у выпадку незахавання дакументаў у колiшняга наймальнiка i ў архiве, лепш звярнуцца ў раённае ўпраўленне па працы i сацыяльнай абароне або ў камiсiю па прызначэнню пенсiй, дзе факт работы ў пэўны час i ў пэўнай арганiзацыi могуць «залiчыць» па паказаннях прынамсi двух сведкаў. Пры гэтым не выключаецца варыянт, што ў тым лiку гэтыя сведкi будуць з’яўляцца сваякамi. Галоўнае, каб яны самi працавалi адначасова з заяўнiкам, i маглi пацвердзiць факт сумеснай працы адпаведнымi дакументамi.

Аднак стаж — гэта не толькi работа. Апроч таго, у яго ўключаюцца так званыя «крэдытныя перыяды» — догляд маленькага дзiцяці, служба ў армii, навучанне з атрыманнем прафесii. Тым часам калi праблем з пацвярджэннем знаходжання ў «дэкрэтным» водпуску цi тэрмiновай службы звычайна не ўзнiкае, то страта дакументаў аб адукацыi — з’ява, на жаль, распаўсюджаная.

— Калi дыплом страчаны, то трэба звярнуцца па яго дублiкат цi даведку ў сваю навучальную ўстанову, i ўжо на падставе такога дублiката цi даведкi час навучання будзе залiчаны ў стаж, — кажа Валянцiна Каралёва. — Але трэба мець на ўвазе, што ў стаж iдзе навучанне толькi на дзённых аддзяленнях. Таму, калi высвятляецца, што ў адзiн i той жа час чалавек атрымлiваў адукацыю i працаваў, узнiкае неабходнасць у пэўных удакладненнях. I органы па прызначэнню пенсiй могуць зрабiць дадатковы запыт.

Практыка — таксама стаж

Асобная гаворка аб рабоце падлеткаў у сельгасарганiзацыях. Варта падкрэслiць адразу, што работа падчас канiкулаў таксама можа ўключацца ў стаж. Прычым незалежна ад таго, колькi гадоў было школьнiку. Аднак паколькi непаўнагадовыя членамi калгасаў, як правiла, не з’яўлялiся, то такая занятасць уваходзiць у стаж толькi па фактычнай працягласцi — дзень за дзень.

— Пры разлiку стажу бярэцца пад увагу любая, у тым лiку часовая цi сезонная, работа — адзначае Валянцiна Каралёва. — Аднак толькi тады, калi такая работа была аформленая. Пры гэтым сам факт занятасцi падчас канiкулаў зноў-такi пацвярджаецца дакументамi, а ў выпадку iх незахавання — паказаннямi сведкаў у агульным парадку. Праўда, тут жа можа ўзнiкнуць сiтуацыя, калi дакументы аб рабоце ўсiх членаў калгаса ёсць, а дакументаў аб праходжаннi практыкi — няма. У такiм выпадку падстаў для залiку яе ў стаж ужо не будзе. Бо практыка паказвае, што падобныя выхады школьнiка на работу звычайна запiсвалiся на яго бацькоў.

Шукайце... любыя паперы

Аднак цi не самая сур’ёзная справа — знайсцi звесткi аб былых заробках. Паводле слоў Валянцiны Каралёвай, асаблiва вострай праблема пацвярджэння заробкаў стала менавiта зараз. Сёлета пад увагу пры разлiку iндывiдуальнага каэфiцыента прымаюцца звесткi за любыя 13 гадоў запар з 23 апошнiх гадоў працоўнай дзейнасцi. Iнакш кажучы, у «патрэбны» перыяд у любым выпадку трапляе пачатак 1990-х. Або час, калi ў краiне масава стваралiся малыя прыватныя прадпрыемствы, i гэтак жа масава... знiкалi. Прычым часцяком — разам з дакументамi па асабiстаму складу кадраў. Як вынiк, заробак за «страчаны» перыяд прымаецца за нуль, што ў сваю чаргу вядзе да прызначэння пенсii ў меншым памеры.

— Наша заканадаўства абавязвае наймальнiкаў незалежна ад формы ўласнасцi захоўваць усе дакументы аб працы на працягу 75 гадоў, а ў выпадку лiквiдацыi або рэарганiзацыi суб’екта гаспадарання — перадаваць iх у архiвы, — працягвае Валянцiна Каралёва. — Калi ж па тых цi iншых прычынах гэтага не адбылося, i лёс неабходных папер зараз невядомы, былы работнiк мае поўнае права звярнуцца ў суд з iскам на свайго ранейшага наймальнiка i запатрабаваць ад яго выплаты «недаатрыманай» часткi пенсii. Дарэчы, выпадкi, калi ў падобных варунках суды прымалi бок работнiка, ёсць. I больш за тое: такiх выпадкаў нямала.

Але ў той жа час зразумела — работнiк пойдзе ў суд далёка не заўсёды. Бо перакананы: знайсцi сляды былога прадпрыемства ўжо немагчыма. Цi азначае гэта, што аднавiць звесткi аб зарплаце i павялiчыць памер пенсii ўжо немагчыма?

— Зараз у такога работнiка з’явiлiся дадатковыя шанцы, прынамсi, у дадзеным выпадку надзею дае сумеснае рашэнне Вярхоўнага Суда i Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, — падкрэслiвае Валянцiна Каралёва. — Паводле гэтага рашэння зараз для вызначэння штомесячнага заробку за «страчаны» час суды разам з заявай, а таксама даведкай з былога прадпрыемства цi архiва аб незахаваннi дакументаў аб зарплаце, прымаюць да ўвагi любыя ўскосныя дакументы, што могуць пацвердзiць фактычны заробак. У прыватнасцi, такiмi ўскоснымi дакументамi могуць быць выпiскi са штатнага раскладу аб акладзе па адпаведнай пасадзе, укладыш у працоўную кнiжку аб выплачаных страхавых узносах, улiковая картка члена прафсаюза i прафсаюзны бiлет, дзе пазначана, з якой сумы выплачвалiся прафсаюзныя ўзносы, улiковая картка членаў партыi i партыйны бiлет, разлiковыя кнiжкi (лiсткi), загады аб прэмiраваннi i г.д. Нарэшце, самы крайнi варыянт — паказаннi сведкаў-калег. Аднак у апошнiм выпадку суд павiнен вызначыць важкасць iх паказанняў.

Пры гэтым, заўважыла Валянцiна Каралёва, станоўчае рашэнне суда ў абавязковым парадку прымаецца органамi па прызначэнню пенсiй. Iнакш кажучы, становiцца падставай для пераразлiку выплат пенсiянеру.

Цiкавiцца. I загадзя

З цягам часу тэма страчаных дакументаў аб заробках стане менш актуальнай. Па зразумелай прычыне: з 1 студзеня 2003 года ў Беларусi ўведзены iндывiдуальны персанiфiкаваны ўлiк ўзносаў дзяржаўнага страхавання. З гэтага моманту усе звесткi аб зарплатах можна пацвердзiць па агульнай «базе». Адпаведна, менавiта з увядзеннем персанiфiкаванага ўлiку па сутнасцi знiкла неабходнасць збiраць «папяровыя» дакументы. На iндывiдуальных рахунках збiраецца поўная iнфармацыя аб страхавых адлiчэннях, i ў тым лiку даныя аб людзях, якiя паспелi змянiць некалькi месцаў працы або працуюць па дагаворах падраду.

— Адно, што асабiста я ўсё ж параiла б людзям, якiя час ад часу змяняюць месца працы ў прыватных фiрмах або працуюць па дагаворах падраду, перыядычна наведвацца ў раённыя аддзяленнi Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва i правяраць, цi сапраўды наймальнiкi робяць за iх адлiчэннi ўзносаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, — заўважае Валянцiна Каралёва. — Магчымасць пацiкавiцца такой iнфармацыяй наконт сябе ёсць у кожнага, прычым пажадана рабiць гэта не перад самым выхадам на пенсiю, а нават у 25 цi 30 гадоў. Бо, нагадаю, пенсiя вылiчваецца толькi з афiцыйнага заробку, з якога выплачваўся сацстрах. I, натуральна, у дадзеным выпадку «канвертныя зарплаты» ўжо не адыграюць нiякай ролi.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вядома, памер пенсii кожнага чалавека залежыць ад дзвюх акалiчнасцяў — яго працоўнага стажу i ранейшага заробку, з якога рабiлiся адлiчэннi на дзяр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика