Музы любяць класiку
Ларыса ЦIМОШЫК
Фестываль «Музы Нясвiжа» сёлета ўпершыню збярэ на музычную асамблею выканаўцаў на драўляных духавых iнструментах. Тое, што мы не ведаем пра гэтыя iнструменты, раскажуць навукоўцы, а клас iгры прадэманструе адзiн з ансамбляў Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусi, у якiм нарадзiлася iдэя гэтага фестывалю.
З 17 па 19 мая сталiца беларускай камернай музыкi (менавiта адтуль пачаў па краiне шлях асаблiвы фестывальны рух) будзе прымаць гасцей. Правiць баль сёлета будзе беларуская музычная класiка ХХ стагоддзя: прагучаць творы Льва Абелiёвiча, Мiкалая Аладава, Анатоля Багатырова, Яўгена Глебава, Дзмiтрыя Смольскага i Мiкалая Чуркiна. Беларускае сярэднявечча знойдзе прытулак у старажытных сценах падчас праграмы «Музычны гадзiннiк Нясвiжскай ратушы».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фестываль «Музы Нясвiжа» сёлета ўпершыню збярэ на музычную асамблею выканаўцаў на драўляных духавых iнструментах
|
|