21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ступка з песцiкам i чучала кракадзiла

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

У Гродне дзейнiчае адзiная ў Беларусi аптэка-музей

Размешчаная ў гiстарычным цэнтры горада над Нёманам, на плошчы Савецкай, 4-я аптэка навукова-вытворчага кааператыва «Бiятэст» вельмi арганiчна спалучае сучасныя дасягненнi фармацэўтычнай думкi i сакрэты першых фармацэўтаў — алхiмiкаў. Тут, у старэйшай аптэцы Беларусi, можна не толькi набыць разнастайныя лекавыя сродкi, але i азнаёмiцца з развiццём медыцынскiх i фармацэўтычных ведаў у нашай краiне. У экспазiцыi адзiнага беларускага музея фармацэўтычнай справы прадстаўлены больш за 400 экспанатаў, а ў цэлым музейны фонд налiчвае каля тысячы адзiнак i пастаянна папаўняецца.

— У людзей вельмi цьмянае ўяўленне аб рабоце старажытных аптэк, ды i сучасных таксама, — зазначае загадчыца музейнай экспазiцыi Вiкторыя Ткачова i прапануе пачаць спробу «лiкбеза» з экскурса ў канец ХVII стагоддзя.

Сваю аптэку гродзенскiя iезуiты адчынiлi ў 1687 годзе. Спачатку яна знаходзiлася ў iншым памяшканнi непадалёк ад цяперашняга, яе паслугамi карысталiся вучнi i выкладчыкi калегiума (iезуiцкай школы). А ў 1709 годзе спецыяльна для аптэкi быў узведзены аднапавярховы будынак з выхадам на Рыначную плошчу, дзе маглi абслугоўвацца ўсе ахвотныя. У 1763 годзе надбудавалi другi паверх. Паводле архiўных дакументаў, тагачасныя iнтэр’еры ўпрыгожвалiся вiтражамi, камiнамi, iнкруставанай мэбляй, сцены i столi былi размаляваныя фрэскамi, падлога выкладзеная мармурам i паркетам.

Пасля забароны ордэна iезуiтаў у 1773 годзе аптэку перадалi створанай у Гродне медыцынскай акадэмii, якая, дарэчы, была першай вышэйшай навучальнай установай на тэрыторыi Беларусi. Сюды было завезена зробленае па апошняму слову тагачаснай думкi абсталяванне, якое дапамагала знакамiтаму французскаму вучонаму-батанiку, доктару медыцыны Жану-Эмануэлю Жылiберу i яго вучням у даследаваннi лекавых раслiн.

Пасля далучэння ў 1795 годзе Гродна да Расiйскай iмперыi аптэкай на працягу паўтара стагоддзяў валодалi розныя выдатныя асобы. Ян Адамовiч займаўся даследаваннем лекавых раслiн i друскенiнкайскiх мiнеральных водаў. Казiмiр Стэфаноўскi стварыў на базе аптэкi аддзяленне Чырвонага крыжа. Эдвард Стэмпнеўскi за свае выдатныя заслугi перад горадам у 1922—1927 гадах абiраўся прэзiдэнтам Гродна...

У савецкiя часы аптэку, зразумела, нацыяналiзавалi. У сваiм гiстарычным будынку, якi ўваходзiць у ансамбль гродзенскага iезуiцкага манастыра ХVIII стагоддзя, яна амаль бесперапынна праiснавала да 1950 года, пасля чаго яе пачалi выкарыстоўваць як аптэчны склад, а пазней — салон мэблi. Аптэчнае абсталяванне i старадаўняя мэбля былi незваротна страчаныя.

Сваё другое нараджэнне аптэка атрымала дзякуючы навукова-вытворчаму кааператыву «Бiятэст», якi ўзяў у арэнду i аднавiў частку яе памяшканняў. I не проста дзеля камерцыйнай выгады, а каб яшчэ i арганiзаваць музей аптэчнай справы.

Вiкторыя Ткачова знаёмiць нас з музейнай экспазiцыяй. Некаторыя прадметы трапiлi сюды пасля археалагiчных раскопак (у тым лiку i тутэйшыя, знойдзеныя падчас рэканструкцыi Савецкай плошчы), аднак пераважная частка рэлiквiй не прыносiцца i не дорыцца, а купляецца ў калекцыянераў i не толькi ў iх.

— Напрыклад, у адной бабулi мы купiлi вось гэту аптэчную пасудзiну для захоўвання цвёрдых i сыпучых лекавых формаў, — расказвае Вiкторыя Ткачова. — Яна была зроблена ў Гродне ў канцы ХVIII стагоддзя на мануфактурах Антонiя Тызенгаўза, у барочным стылi. Часцей за ўсё такiя пасудзiны — цылiндрычнай формы, але бываюць падобнымi i на збаны, вазы, амфары, а камусьцi нагадваюць i спартыўныя кубкi. I ўвогуле многае з таго, што знаходзiлася ў старажытнай аптэцы, можна назваць сапраўднымi творамi мастацтва.

У гэтым пераконваешся, гледзячы на вiтрыны, дзе выстаўлены разнастайны посуд з аптэк Гродна, Пiнска i iншых беларускiх гарадоў — слоiчкi, шкляначкi, бутэлечкi i iншае, прычым, што цiкава, з лекамi. А якое багацце формаў! Такое ўражанне, што ў кожнага аптэкара была свая, фiрменная тара.

— I не толькi яна, — удакладняе Вiкторыя Ткачова. — У аптэках выраблялi не толькi лекавыя сродкi, але i парфумерыю, прысыпкi, пудры, масла, кандытарскую прадукцыю — пернiкi, шакалад, карамель, пiрожныя, цукеркi, сiропы, лiманады... Васковыя свечкi адлiвалi, яды ад насякомых выраблялi. Нават вось гэтая папяровая прадукцыя (рэцэпты, бланкi, этыкеткi) не заказвалася ў друкарнi, а рабiлася ў кожнай аптэцы свая на маленькiм станочку. Такая была шматпрофiльная вытворчасць i, зразумела, з фiрменным «почыркам» аптэкара.

Музейная экспазiцыя, само сабой, не магла абысцiся без неад’емнага атрыбуту кожнага фармацэўта — ступкi з песцiкам (ХVIII стагоддзе), якiмi перацiралi раслiнную i жывёльную сыравiну, мiнералы i рабiлi эмульсii, парашкi, мазi. I, канешне, ёсць мiкраскоп (сярэдзiна ХIХ стагоддзя), паколькi тагачасныя аптэкары былi магiстрамi фармацыi, мелi вучоную ступень i займалiся не толькi практыкай, але i рознымi даследаваннямi.

Працягваем наш экскурс у мiнулае аптэкарскай справы. Вось антыкварная шафа з навуковай бiблiятэкай — кнiгамi, газетамi i часопiсамi па фармацэўтыцы i медыцыне. А гэта — чамаданчыкi i футляры для iнструментаў, грэлкi, вуткi... Маюцца нават старадаўнiя гарчычнiкi, сабраны, але яшчэ не прадстаўлены калекцыi фатаграфiй i аптэчнай рэкламы пачатку мiнулага стагоддзя.

Але i гэта яшчэ не ўсё. У музейнай зале прадстаўлены мастацкiя пано з засушаных траў i кветак Прынёманскага краю — гэта ўласнаручныя гербарыi Элiзы Ажэшка. А побач размешчаны фрагмент какторыi — зёлкавай лабараторыi, якую разам са звычайнай мела iезуiцкая аптэка. Тут рыхтавалiся так званыя галёнавыя лекi. Значная iх частка ўяўляла сабой алеi, смолы, эсэнцыi, сокi, якiя выраблялiся з раслiннай сыравiны. Большую частку прэпаратаў атрымлiвалi шляхам падагрэву раслiн, змешчаных у напоўненую вадой рэторту, i зборам прадуктаў дыстыляцыi. У какторыi знаходзiлiся печ з плiтой для варкi, каструлi для адвару, мензуры, колбы, ступкi, млынкi, вагi, бязмены, iнструментарый для рэзкi сыравiны i iншыя прадметы. Тыя ж вагi i бязмены, дарэчы, нягледзячы на свой паважаны ўзрост, i сёння ў нармальным рабочым стане.

Зусiм не выпадкова знаходзяцца ў зёлкавай лабараторыi i чучалы кракадзiла з Конга, яшчаркi з паўднёва-ўсходняй Азii i глушца з Прынямоння (апошняму, дарэчы, ужо каля васьмiдзесяцi гадоў). Звычай упрыгожваць аптэчныя iнтэр’еры экзатычнымi рэчамi цягнецца яшчэ з часоў сярэднявечча, калi ў лабараторыях алхiмiкаў прысутнiчалi чучалы кракадзiлаў, яшчарак, рыбаў-пiлаў, рыбаў-яжоў, ракушкi, марскiя зоркi. Акрамя аздаблення, яны служылi i сыравiнай для прыгатавання лекавых сродкаў.

Застаецца дадаць, што гаспадары аптэкi-музея працуюць у лепшых традыцыях дабрачыннасцi сваiх папярэднiкаў-фармацэўтаў. З вялiзнымi затратамi на рамонт памяшкання, выраб стылiзаванай пад даўнiну аптэчнай мэблi, набыццё музейных экспанатаў. I з чыста сiмвалiчнай платай за экскурсiю.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродне дзейнiчае адзiная ў Беларусi аптэка-музей
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика