Двойчы «народны» назаўжды
Ларыса ЦIМОШЫК
«Яркая асоба, твар пакалення, чалавек годнасцi i ўчынку», — так гавораць пра артыста Мiкалая Яроменку (старэйшага) дзеячы мастацтва, калегi, сябры i родныя. Iх успамiны змешчаны ў кнiзе «Николай Еременко. А свет не погас...», якая ўбачыла свет дзякуючы выдавецтву «Мастацкая лiтаратура».
Гэта чарговая кнiга з серыi «Жыццё знакамiтых людзей Беларусi». З яе можна даведацца аб жыццi i творчасцi знакамiтага артыста, якога ведалi i любiлi не толькi ў нашай краiне. Ён быў народным не толькi ў Беларусi, але насiў ганаровае званне народнага артыста СССР. Мiкалая Яроменкi не стала ў 2000 годзе. Удава артыста Галiна Арлова падзякавала складальнiку кнiгi Леанiду Екелю, якi вельмi ўважлiва падышоў да падбору матэрыялаў, выкарыстаўшы шмат фотаздымкаў з архiва сям’i Яроменкаў, з архiваў Нацыянальнага тэатра iмя Янкi Купалы, дзе артыст працаваў, Нацыянальнай кiнастудыi «Беларусьфiльм», дзе ён здымаўся ў многiх фiльмах. Яны жывуць цяпер сваiм жыццём, а разам з iмi на экране жывуць героi (iх каля 30), ролi якiх выконваў Мiкалай Яроменка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Яркая асоба, твар пакалення, чалавек годнасцi i ўчынку», — так гавораць пра артыста Мiкалая Яроменку (старэйшага) дзеячы мастацтва, калегi, сябры i р
|
|