Месцаў хопіць усім
Надзея НIКАЛАЕВА
Цэнтралiзаванае тэсцiраванне-2007 За першыя 10 дзён рэгiстрацыi ўдзельнiкаў цэнтралiзаванага тэсцiравання будучым абiтурыентам было выдадзена 233 тыс. 696 пропускаў. Такiм чынам, у параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года рэгiстрацыя iдзе, так бы мовiць, апераджальнымi тэмпамi.У сталiцы, дарэчы, ужо намецiўся пэўны дэфiцыт пасадачных месцаў па самых масавых дысцыплiнах цэнтралiзаванага тэсцiравання. I абiтурыенты захвалявалiся. — Яшчэ не было нiводнага выпадку, каб абiтурыент, якi жадае прайсцi цэнтралiзаванае тэсцiраванне, не змог гэта зрабiць, — заспакоiў нашых чытачоў дырэктар Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў Мiкалай ФЯСЬКОЎ. — Для прыкладу, калi ў БДУ у дадзены момант закончылiся пасадачныя месцы на матэматыку, атрымаць пропуск на свабоднае месца можна ў любым iншым пункце рэгiстрацыi. Сапраўды, мы звярталiся да абiтурыентаў з просьбай па магчымасцi рэгiстравацца на ўсе дысцыплiны ў адным месцы, каб больш эфектыўна выкарыстоўваць зарэзерваваны аўдыторны фонд. Але на самыя масавыя дысцыплiны месцы запаўняюцца больш хуткiмi тэмпамi. Да таго ж ЦТ па геаграфii цi iспанскай мове ўсё роўна будзе праходзiць максiмальна кампактна па той прычыне, што колькасць яго ўдзельнiкаў — зусiм нязначная. У любым выпадку пасадачнымi месцамi i па матэматыцы, i па рускай, i па беларускай мовах будуць забяспечаны ўсе. Калi спатрэбiцца, мы будзем задзейнiчаць пад правядзенне цэнтралiзаванага тэсцiравання дадатковыя аўдыторыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За першыя 10 дзён рэгiстрацыi ўдзельнiкаў цэнтралiзаванага тэсцiравання будучым абiтурыентам было выдадзена 233 тыс. 696 пропускаў |
|