Беражыце абразы!
Мiкола ДЗЯБЁЛА
На тэрыторыi сталiчнай вобласцi, вiдавочна, дзейнiчае арганiзаваная злачынная група, якая спецыялiзуецца на рабаваннi касцёлаў i цэркваў.
Пра гэта заявiў падчас сустрэчы з журналiстамi начальнiк упраўлення ўнутраных спраў Мiнаблвыканкама Iван Сяргей. У вёсцы Канстанцiнава Мядзельскага раёна злачынцы ноччу распiлавалi краты на акне, залезлi ў касцёл i вынеслi 4 абразы. Неўзабаве ахвярай зладзеяў стала царква ў вёсцы Забрэззе Валожынскага раёна, дзе былi выкрадзены 9 абразоў агульным коштам 6,5 мiльёна рублёў. А днямi, вiдавочна, гэтыя ж злачынцы праз разбiтае акно залезлi ў касцёл у вёсцы Олькавiчы Вiлейскага раёна i выкралi 3 абразы агульным коштам 640 тысяч рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На тэрыторыi сталiчнай вобласцi, вiдавочна, дзейнiчае арганiзаваная злачынная група, якая спецыялiзуецца на рабаваннi касцёлаў i цэркваў |
|