Пад «шыльдай» асабiстай маёмасцi
Барыс ПРАКОПЧЫК
24 рулоны (1500 метраў) замежнай тканiны выявiлi супрацоўнiкi аддзела па барацьбе з кантрабандай i мытнымi правапарушэннямi Гродзенскай рэгiянальнай мытнi ў аўтамабiлi «Фольксваген», якi знаходзiўся на адной з аўтастаянак. З гэтай матэрыi можна пашыць каля 1250 жаночых блузак.
У прэс-групе Гродзенскай рэгiянальнай мытнi карэспандэнту «Звязды» паведамiлi, што тканiна была ўвезена з Польшчы па даўно вядомай схеме. Розныя асобы перавозяць iх пад «шыльдай» асабiстай маёмасцi, быццам бы для ўласнага карыстання, а затым перадаюць сапраўднаму гаспадару за пэўнае ўзнагароджанне. Тканiну папярэдне ацанiлi больш чым у 16 мiльёнаў рублёў. Яшчэ два беларусы, вяртаючыся з Польшчы праз пункт мытнага афармлення «Брузгi-2», выбралi «зялёны канал» — спрошчаную форму дэкларавання тавараў. Але пры гэтым не заявiлi дакладныя звесткi на больш за 660 адзiнак прамтавараў, агульны кошт якiх перавышае 4 мiльёны рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 рулоны (1500 метраў) замежнай тканiны выявiлi супрацоўнiкi аддзела па барацьбе з кантрабандай i мытнымi правапарушэннямi Гродзенскай рэгiянальнай м |
|