У «саматужнiкаў» канфiскавана фальшывак на Br34 мiльёны
Iгар ГРЫШЫН
Больш за 34 мiльёны падробных рублёў канфiскавана праваахоўнiкамi ў фальшываманетчыкаў, якiя планавалi збыць партыю «самаробак» на тэрыторыi Вiцебскай вобласцi.
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, супрацоўнiкам мiлiцыi давялося правесцi вялiкую i карпатлiвую працу, каб выйсцi i затрымаць асобаў, якiя «штампавалi» падробкi намiналам у 20 тысяч беларускiх рублёў. Першыя гэтыя «ластаўкi» з’явiлiся яшчэ ў лютым-сакавiку, калi ў Салiгорску было зарэгiстравана 4 выпадкi збыту падобных банкнот i канфiскавана 6 такiх купюр. У тым жа сакавiку на тэрыторыi Мiнска i Мiнскай вобласцi таксама было зафiксавана некалькi фактаў збыту 20-тысячных фальшывак. Прычым, паводле заключэння экспертаў Дзяржаўнага экспертна-крымiналiстычнага цэнтра МУС Беларусi, усе гэтыя банкноты, верагодна, мелi адну крынiцу вырабу. У ходзе расследавання праваахоўнiкам разам з работнiкамi гандлёвых прадпрыемстваў удалося скласцi фотаробат асобы, якая падазравалася ў збыце несапраўдных грошай. I ўдалося расшукаць: ёй аказаўся непрацуючы жыхар Дзяржынскага раёна, якi аднак разам з iншымi падазронымi не спяшаўся даваць шчырыя паказаннi, а, наадварот, доўгi час спрабаваў заблытаць следства. Тым не менш, далейшая праца праваахоўнiкаў дала плён: у Любанi супрацоўнiкi падраздзяленняў па барацьбе з эканамiчнай злачынасцю УУС Мiнс- кага аблвыканкама, Любанскага i Дзяржынскага РАУС затрымалi мiкрааўтобус «Форд», якiм кiраваў мясцовы жыхар. Ён, а таксама яшчэ двое непрацуючых, што знаходзiлiся ў аўто, былi раней судзiмымi. У салоне мiкрааўтобуса было знойдзена i канфiскавана 1703 фальшывыя грашовыя купюры намiналам 20 тысяч рублёў, расходныя матэрыялы да фотапрынтэра i банкi з чарнiламi. Крыху пазней быў затрыманы i 28-гадовы праграмiст аднаго з прадпрыемстваў Любаншчыны, а па месцы жыхарства падазроных канфiскаваны два сiстэмныя блокi, прынтэр, сканер i дыскеты.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за 34 мiльёны падробных рублёў канфiскавана праваахоўнiкамi ў фальшываманетчыкаў, якiя планавалi збыць партыю «самаробак» на тэрыторыi Вiцебскай
|
|