«Пiраты» расперазалiся
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Тэндэнцыi Парушальнiкi аўтарскiх правоў крадуць нават лагатыпы айчынных мясакамбiнатаўАхвотнiкаў да чужой iнтэлектуальнай уласнасцi ў нашай краiне хапала заўсёды. Але, калi раней ахвярамi гэтак званых «пiратаў» былi замежныя ўладальнiкi сусветнавядомых брэндаў i «зоркi» расiйскай эстрады, то апошнiм часам ужо крадуць i лагатыпы айчынных вытворцаў. Як паведамiў начальнiк упраўлення па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi (УБЭЗ) Мiнiстэрства ўнутраных спраў Вiктар Ермакоў, не так даўно мiлiцыянеры выявiлi на рынках дзесяткi тон фальсiфiкаванай мясной прадукцыi. Мясныя вырабы, на якiя сышоў тэрмiн прыгоднасцi, прывозiлi з Польшчы, наклейвалi лагатыпы беларускiх вытворцаў i прадавалi на нашых рынках. Барацьбiтамi з эканамiчнай злачыннасцю таксама спынены цэлы шэраг спробаў збыту фальсiфiкаваных алкагольных i тытунёвых вырабаў, фармацэўтычнай, парфумернай прадукцыi i, вядома ж, «пiрацкiх» аўдыё- i вiдэакасет i кампакт-дыскаў. Напрыклад, сёлета ў аднаго сталiчнага прадпрымальнiка была канфiскавана цэлая партыя — 30 тысяч адзiнак — кантрафактных кампакт-дыскаў. Гэты «пiрат», мiж iншым, гандляваў кантрафактам i ў рознiцу (меў 3 адпаведныя пункты), i оптам. Паводле звестак супрацоўнiкаў МУС, большасць «пiрацкай» аўдыё- i вiдэапрадукцыi завозiцца ў Беларусь з Расii i Украiны. У нашых суседзяў iснуюць цэлыя падпольныя «фабрыкi кантрафакту». Аб тым, што гэты незаконны бiзнэс у нашых суседзяў набыў вялiзны размах, яскрава сведчыць аб’ём «iнвестыцый» у яго. Кошт адной «лiнii» па штампаванню кампакт-дыскаў з фанаграмамi шлягераў складае каля 2 мiльёнаў долараў. Аднак на працягу 6 месяцаў усе выдаткi акупляюцца i «фабрыка» кантрафакту пачынае прыносiць вялiзныя прыбыткi. Расiйскiя «пiраты» спрабуюць наваднiць сваёй прадукцыяй нават заходнееўрапейскiя краiны. Праваахоўныя органы Беларусi, у прыватнасцi, перакрылi канал пастаўкi пiрацкiх кампакт-дыскаў у Германiю. Больш за 40 тысяч кантрафактных дыскаў з запiсамi расiйскiх шлягераў ужо чакалi на беларускай перавалачнай базе адпраўкi ў ФРГ. Увогуле, толькi за мiнулы год за парушэнне аўтарскiх правоў у Беларусi было ўзбуджана 70 крымiнальных спраў, да адказнасцi прыцягнуты 456 чалавек. У «пiратаў» канфiскавана больш за 70 тысяч адзiнак прадукцыi. Вядома, гэта кропля ў «кантрафактным моры». Барацьба з выкрадальнiкамi чужой iнтэлектуальнай уласнасцi была б больш эфектыўнай, калi б праваахоўным органам аказвалi дапамогу самi ўладальнiкi аўтарскiх правоў. Аднак свае «прэтэнзii» да «пiратаў» гаспадары iнтэлектуальнай уласнасцi выказваюць не вельмi часта. Напрыклад, з расiйскiх зорак эстрады толькi Юрый Антонаў звярнуўся два гады таму ў праваахоўныя органы нашай краiны з просьбай абаранiць яго аўтарскiя правы на музычныя творы, якiя беларускi «пiрат» размясцiў у Iнтэрнэце. Парушальнiка знайшлi i прыцягнулi да адмiнiстрацыйнай адказнасцi. Злодзею пашанцавала, што Антонаў не патрабаваў кампенсацыi за нанесены ўрон. Вялiкi ўрон наносiцца iмiджу дзяржавы, а таксама бюджэту краiны, бо «пiраты» не плацяць падаткi. Словам, выкараненне кантрафактнай прадукцыi з айчыннага рынку павiнна быць справай усенароднай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Парушальнiкi аўтарскiх правоў крадуць нават лагатыпы айчынных мясакамбiнатаў
|
|