21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Перапрацоўшчыкi пазбаўляюцца ад «эгаiзму»

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Толькi за першыя чатыры месяцы года перапрацоўчыя прадпрыемствы Мiншчыны прадалi на экспарт прадукцыi на суму амаль на 2 трыльёны беларускiх рублёў. Харчовыя тавары, вырабленыя ў Мiнскай вобласцi, не баяцца канкурэнцыi не толькi на ўнутраным рынку краiны, але i на знешнiм. Гэта было пераканаўча прадэманстравана ў час выставы-кiрмашу перапрацоўчых прадпрыемстваў цэнтральнага рэгiёна, якая прайшла ў Маладзечне.

Як расказаў карэспандэнту газеты начальнiк упраўлення гандлю i паслуг Мiнскага аблвыканкама Iван Пранчак, прадпрыемствы вобласцi iмкнуцца да таго, каб гандляваць уласнай прадукцыяй не толькi ў сваёй мясцовасцi, але i ва ўсiх рэгiёнах краiны. «Да таго ж, наш рынак адчынены i для тавараў аналагiчных прадпрыемстваў з iншых абласцей. Трэба рабiць крок да цывiлiзаванага гандлю, iсцi насустрач адзiн аднаму i пазбавiцца ад прынцыпаў «местачковага эгаiзму» ў гандлёвых адносiнах», — адзначыў Iван Пранчак.

Мiнская вобласць падрыхтавана да канкурэнтнай барацьбы за спажыўца. Большасць з прадпрыемстваў, якiя выпускаюць мясныя, малочныя, хлебабулачныя i кандытарскiя вырабы, мiнеральную ваду i iншыя тавары, прайшлi цi праходзяць зараз праз этапы мадэрнiзацыi сваёй вытворчасцi, што дазволiла iм выпускаць яшчэ больш якасную прадукцыю, якая знаходзiць сваiх спажыўцоў i ў Беларусi, i ў замежжы. Напрыклад, на рэканструкцыю галiны па вытворчасцi кансерваў у вобласцi сёлета будзе накiравана 33 мiльярды рублёў. Пераабсталяванне закране i прадпрыемствы па перапрацоўцы садавiны i агароднiны. Гэты вiд прадукцыi павiнен стаць iмпартазамяшчальным, таму сёлета цэнтральная вобласць павялiчыла плошчы пад вырошчванне агароднiны i, як мяркуецца, гэтай сельскагаспадарчай прадукцыi будзе перапрацавана ў два разы больш, чым летась.

Выстава перапрацоўчых прадпрыемстваў у Маладзечне паказала, што Мiнская вобласць развiвае i падтрымлiвае высокi клас харчовай прадукцыi, пры гэтым яе асартымент пастаянна павялiчваецца. Паглядзець на харчовае багацце рэгiёна разам са старшынёй Мiнскага аблвыканкама Мiкалаем Дамашкевiчам прыехалi i прадстаўнiкi дыпламатычнага корпуса. Прадукцыю Мiншчыны ведаюць яшчэ з часоў Савецкага Саюза, калi перапрацоўчыя заводы вобласцi кожны дзень пастаўлялi свае смачныя прадукты на стол жыхароў Масквы i iншых буйных гарадоў вялiкай савецкай дзяржавы. Зараз трывалыя эканамiчныя сувязi памiж вытворцамi i спажыўцамi з розных краiн зноў наладжваюцца.

— У савецкiя часы мы звыклiся з тым, што на стале ў нас заўсёды была смачная беларуская бульба. Зараз мы маглi б пастаўляць вам вельмi смачныя яблыкi, якiя вырошчваюцца без усялякай хiмii. Я бачу, што ў Беларусi гандлююць яблыкамi з Аргенцiны, Iспанii, нават Аўстралii. А вось нашы будуць каштаваць нашмат танней, — падкрэслiла пасол Рэспублiкi Кыргызстан спадарыня Лiдзiя Iманалiева.

Большасць прадукцыi, што прапаноўвалася на выставе, была прадстаўлена ў абноўленым асартыменце, дэгуставалiся перспектыўныя распрацоўкi, якiя зацiкавяць нават самага вытанчанага гурмана. Адзiнае, што засмучала ўдзельнiкаў, было тое, што яны прывезлi толькi частку сваiх тавараў, хоць ад прадстаўленых прадуктаў разбягалiся вочы.

— За першыя чатыры месяцы мы спрацавалi са станоўчым сальда знешнеэканамiчнага балансу, i гэта добра. Але ёсць вялiкiя рэзервы для далейшага развiцця. Я думаю, што кантакты з афiцыйнымi прадстаўнiкамi замежных краiн паспрыяюць актывiзацыi сумеснага гандлю. Прадстаўленая на выставе прадукцыя сведчыць аб тым, што вобласцi ёсць што прапанаваць, — падкрэслiў старшыня Мiнскага аблвыканкама Мiкалай Дамашкевiч.

Па вынiках выставы былi прааналiзаваны далейшыя крокi па развiццю галiны перапрацоўчых прадпрыемстваў. Трэба больш актыўна шукаць пастаўшчыкоў новага абсталявання для мадэрнiзацыi. Вытворцы будуць працягваць самастойна адкрываць для сябе новыя рынкi, для гэтага маркетынгавая палiтыка стане больш грунтоўнай i будзе абапiрацца на перспектыўныя эканамiчныя распрацоўкi. Акрамя таго, вялiкую ўвагу трэба надаць i рэкламе.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Толькi за першыя чатыры месяцы года перапрацоўчыя прадпрыемствы Мiншчыны прадалi на экспарт прадукцыi на суму амаль на 2 трыльёны беларускiх рублёў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика