Будзьце здаровыя i пiшыце пра добрае i вечнае
Святлана ЯСКЕВIЧ
Да юбiлею старэйшага беларускага выдання засталося 83 днi. I ўсе гэтыя днi газета будзе спяшацца да сваiх падпiсчыкаў, сяброў, герояў нашых публiкацый, такiх, напрыклад, як Алена Лукашэвiч з вёскi Антопаль Драгiчынскага раёна. Не так даўно на старонках газеты мы расказвалi пра ўрача першай катэгорыi, якая ўзначальвае сельскую бальнiцу сястрынскага догляду. 25 старэнькiх нямоглых людзей яе клопатамi не пачуваюць сябе нiкому не патрэбнымi i пакiнутымi. Яшчэ Алена Васiльеўна — мацi-гераiня ў прамым сэнсе. Летась яна ўзнагароджана ордэнам Мацi. Яны з мужам гадуюць пяцёра дзетак, у iх надзвычай цiкавая i сучасная сям’я:
— Мне вельмi падабаецца, што «Звязда» шмат увагi ўдзяляе тэме здароўя. Гэта самае важнае. Кажу вам як прафесiянал i як чалавек з ужо багатым жыццёвым вопытам. Трэба i далей трымаць гэту лiнiю. Важна нам усiм разам уздзейнiчаць на свядомасць людзей з тым, каб у галовах укаранялася неабходнасць заўсёды клапацiцца пра ўласнае здароўе. I яшчэ. Больш пiшыце пра добрае i вечнае. Зразумела, што цяпер усе сродкi iнфармацыi стараюцца апярэдзiць iншых у паведамленнях пра розныя крымiнальныя здарэннi, злачынствы i розны негатыў. А калi гэтага не рабiць, безнадзейна адстанеш ад часу. I ўсё ж... душой хочацца зачапiцца за добрае. Ведаеце, пра што найцiкавей чытаць? Пра каханне сапраўднае, пра мудрасць чалавечую, пра дабрыню i спагаду. На шчасце, такiя матэрыялы трапляюцца ў «Звяздзе». Спадзяюся, што iх будзе больш.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да юбiлею старэйшага беларускага выдання засталося 83 днi. I ўсе гэтыя днi газета будзе спяшацца да сваiх падпiсчыкаў, сяброў, герояў нашых публiкацый
|
|