Пошукавiкамi падняты славуты савецкi штурмавiк
Сяргей РАСОЛЬКА
З балота паблiзу вёскi Роўнае Шумiлiнскага раёна членамi шклоўскага ваенна-патрыятычнага клуба «Пошук» падняты бранiраваны корпус славутага савецкага штурмавiка часоў Вялiкай Айчыннай вайны IЛ-2. Для знаўцаў ваеннай гiсторыi гэта падзея вельмi адметная, паколькi такога кшталту знаходкi без перабольшвання, з’яўляюцца рарытэтнымi. Прынамсi, у Беларусi IЛ-2 знойдзены ўпершыню.
...Выпадак, зафiксаваны самiмi немцамi падчас вайны. Савецкi штурмавiк IЛ-2 атакавалi адразу чатыры знiшчальнiкi люфтвафе. Для iх, узброеных пушкамi i кулямётамi, ён здаваўся лёгкай здабычай. Па чарзе немцы заходзiлi ў хвост нашаму штурмавiку i расстрэльвалi па iм увесь свой боезапас. IЛ-2 працягваў ляцець! Не верачы сваiм вачам, нямецкi лётчык звязаўся па радыё з iншым пiлотам i спытаў, чаму, маўляў, рускi самалёт не падае. На што пачуў адказ, якi стаў класiчным: «Гер палкоўнiк, вожыка за заднiцу не ўкусiш». Самi ворагi называлi IЛ-2 «лятаючым дотам», «чорнай смерцю», у нашых байцоў i камандзiраў ён атрымаў — i цалкам заслужана — назву «лятаючага танка». Так, гэта была ўнiкальная машына па шэрагу пунктаў; яна паспяхова вяла барацьбу з варожай бронетэхнiкай. Усяго за гады вайны было выпушчана каля 40 тысяч штурмавiкоў. Але ўжо напярэдаднi 20-й гадавiны Перамогi па ўсёй краiне не змаглi знайсцi нiводнай машыны ў спраўным стане... — Гэты самалёт быў збiты зiмой, гарэў, — расказаў карэспандэнту «Звязды» начальнiк пошукава-пад’ёмнай групы ваенна-патрыятычнага клуба Iгар Мацюк. — Лётчык, якога мы адшукалi ў Маскве, выпрыгнуў з парашутам, потым ваяваў у партызанах. Народным мсцiўцам ён тады паказаў месцы падзення i са штурмавiка iмi было знята авiяцыйнае ўзбраенне. Каб канчаткова завяршыць работы, спатрэбiцца яшчэ 5—6 дзён. Праца iдзе ў надзвычай складаных умовах: балота, дажджы, кляшчы. Мы паведамлялi ўжо, што ў лютым у лясiстай забалочанай мясцовасцi ў Шумiлiнскiм раёне членамi клуба былi падняты рэшткi савецкага танка Т-34-76 часоў Вялiкай Айчыннай вайны. Рухаючыся, як мяркуецца, у накiрунках вёсак Грэбнiца, Слабада Шумiлiнская з мэтай выхаду да аўтадарогi Вiцебск—Полацк, танк наскочыў на нямецкi апорны пункт астраўнога тыпу. Расстраляны ва ўпор, савецкi экiпаж у апошнiм кiдку знiшчыў ворага. — Ужо ў сакавiку непадалёк ад суседняй вёскi Дворышча мы паднялi з балота рэшткi яшчэ аднаго танка Т-34-76, — расказаў Iгар Уладзiмiравiч. — Гэта машына захавалася яшчэ горш, чым папярэдняя... Раней мы адшукалi рэшткi яшчэ трох танкаў Т-34-76. Мяркуем сабраць адну цэлую машыну, тым больш што ўсе знаходкi адносяцца да начальнага перыяду вайны а, значыць, з’яўляюцца даволi рэдкiмi — менавiта з гэтымi танкамi мы пачыналi ваяваць. Нагадаем, што ў гэтых мясцiнах двойчы ў пачатку 1944 года савецкiмi войскамi прадпрымалiся спробы прарыву нямецкай абароны i вызвалення, у прыватнасцi, Вiцебска (тут жа потым праходзiла аперацыя «Баграцiён»). У месцы прарыву 1-га танкавага корпуса 11-й гвардзейскай армii, паводле папярэднiх даных, можна знайсцi 16 баявых машын. Ёсць нават сведка тых часоў, на вачах якога патануў адзiн з танкаў. Зараз усе гэтыя месцы абследуюцца, каб, як толькi выпа-дзе магчымасць, распачаць iх пад’ём.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З балота паблiзу вёскi Роўнае Шумiлiнскага раёна членамi шклоўскага ваенна-патрыятычнага клуба «Пошук» падняты бранiраваны корпус славутага савецкага
|
|