21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сацыяльнае партнёрства — як гарантыя якасцi працоўных рэсурсаў

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Прафтэхшкола

Калi абапiрацца на даныя службаў занятасцi, то выходзiць, што найбольш шанцаў працаўладкавацца маюць на сёння прадстаўнiкi рабочых прафесiй: гэта 80 працэнтаў усiх вакансiй, што маюцца на бiржы працы. А будаўнiкi, напрыклад, i ўвогуле нарасхват.

Важнасць сiстэмы прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi для беларускай эканомiкi вызначаецца найперш структурай занятага насельнiцтва, у якой рабочыя складаюць да 60 працэнтаў. Пачынаючы з 2000 года, у Беларусi пачаўся паслядоўны пераход на новую прафесiйна-квалiфiкацыйную структуру. Штогод укаранялiся больш за 100 новых для навучальных устаноў прафтэхадукацыi прафесiй, у тым лiку 20—30 iнтэграваных з iншымi прафесiямi. На сёння больш за 90 працэнтаў навучальных устаноў прафтэхадукацыi з’яўляюцца шматпрофiльнымі i арыентуюцца на задавальненне патрэб арганiзацый-заказчыкаў. Летась беларускi ўрад зацвердзiў Дзяржаўную праграму развiцця прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi на 2006—2010 гады. У праграме, у прыватнасцi, вызначаецца прагнозная патрэба ў падрыхтоўцы рабочых кадраў. Плануецца, што за пяць гадоў будзе падрыхтавана больш як 225 тысяч маладых рабочых, што дазволiць забяспечыць кадрамi асноўныя галiны эканомiкi.

Днямi ў Барысаве прайшла мiжведамасная нарада з удзелам работнiкаў мiнiстэрстваў адукацыi, сельскай гаспадаркi i харчавання, Рэспублiканскага iнстытута прафесiйнай адукацыi, Рэспублiканскага цэнтра прафесiйнай арыентацыi моладзi, Упраўлення адукацыi Мiнскага аблвыканкама, кiраўнiкоў навучальных устаноў i вядучых арганiзацый-заказчыкаў, прысвечаная пытанням узаемадзеяння сiстэмы прафесiйна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi з рэгiянальным рынкам працы i сацыяльнаму партнёрству.

— Эканамiчныя пераўтварэннi апошнiх гадоў iстотна паўплывалi на развiццё i функцыянаванне прафесiйнай школы, якой даводзiцца сёння мабiльна i сiнхронна рэагаваць на ўсе патрэбы рынку працы, — адзначыў у сваiм выступленнi першы намеснiк начальнiка ўпраўлення адукацыi Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта Мiкалай КУЛЕШ. — Мiж iншым, патрабаваннi работадаўцаў да якасцi падрыхтоўкi маладых спецыялiстаў пастаянна растуць. I калi мы будзем вучыць моладзь як 10—15 гадоў таму, то рызыкуем выпусцiць на рынак працы неканкурэнтаздольных спецыялiстаў. Наш выпускнiк павiнен быць гатовы да працы ў новых рынкавых умовах, асаблiва з улiкам iмклiвага развiцця сучаснай вытворчасцi i тэхналогiй.

Сёння ўсе прафесiйна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы Мiншчыны будуюць свае ўзаемаадносiны з арганiзацыямi-заказчыкамi на падставе двухбаковых дагавораў аб падрыхтоўцы рабочых i служачых. Так, у 2006 годзе па дагаворах на першы курс быў прыняты 91 працэнт ад агульнай колькасцi першакурснiкаў. Накiраванне на работу атрымалi 92 працэнты выпускнiкоў. Працаўладкавалiся 83,3 працэнта. 7 працэнтаў выпускнiкоў былi прызваныя на службу ва Узброеныя Сiлы Рэспублiкi Беларусь, а 5,3 працэнта — прадоўжылi навучанне ў вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах. Лепшым доказам таго, што структура падрыхтоўкi рабочых кадраў у Мiнскай вобласцi прыведзена ў адпаведнасць з патрэбамi рэгiёна, з’яўляецца тая акалiчнасць, што за апошнiя чатыры гады колькасць выпускнiкоў прафтэхшколы, зарэгiстраваных на бiржы працы ў якасцi беспрацоўных, зменшылася да 1 працэнта. Прафесiйнай мабiльнасцi ўчарашнiх выпускнiкоў спрыяе i тая акалiчнасць, што пераважная большасць навучэнцаў падчас вучобы паралельна атрымлiваюць некалькi прафесiй. Дарэчы, на асобныя спецыяльнасцi конкурс у прафесiйна-тэхнiчных установах Мiншчыны дасягае 5 чалавек на адно месца.

Абсалютна вiдавочна, што ўзровень прафесiйнай кампетэнтнасцi рабочых павiнен узрастаць. Але дасягнуць якаснага росту без непасрэднага ўдзелу арганiзацый-заказчыкаў наўрад цi магчыма. На думку Мiкалая Куляша, сацыяльнае партнёрства — гэта даволi шырокае i аб’ёмнае паняцце, якое ўключае не толькi фiнансавыя iнвестыцыi, але i прадастаўленне матэрыяльна-тэхнiчных рэсурсаў прадпрыемстваў для вытворчага навучання i практыкi навучэнцаў прафесiйна-тэхнiчных устаноў, стварэнне аплачваемых вучнёўскiх месцаў, арганiзацыю стажыровак для педагагiчных работнiкаў, выкарыстанне iнтэлектуальных i кадравых рэсурсаў прадпрыемстваў для павышэння якасцi прафесiйнай адукацыi, уключэнне ў навучальны працэс наватарскiх распрацовак i тэхналогiй, якiя прымяняюцца ў сучаснай вытворчасцi, устанаўленне стыпендый для заахвочвання найбольш перспектыўных навучэнцаў... Усё гэта азначае ўдзел работадаўцы не толькi на ўваходзе, выхадзе, але i ў працэсе навучання i вучэбнай вытворчасцi будучых спецыялiстаў.

У Мiнскай вобласцi прыклады такога плённага супрацоўнiцтва дэманструюць Слуцкi прафесiйна-тэхнiчны каледж перапрацоўчай прамысловасцi i Слуцкi цукрарафiнадны камбiнат, Слуцкi хлебазавод, Слуцкi пiваварны завод, унiвермаг «Слуцк» i Капыльскi масласырзавод; Слуцкi сельскагаспадарчы прафесiйны лiцэй i СВК «Наша нiва»; Барысаўскi прафесiйна-тэхнiчны каледж лясной гаспадаркi, Мiнскае вытворчае сельскагаспадарчае аб’яднанне i Барысаўскi доследны лясгас.

Барысаўскi дзяржаўны каледж рыхтуе кадры для многiх гарадскiх прадпрыемстваў, такiх, як Барысаўскi хрустальны завод, Барысаўскi завод «Аўтагiдраўзмацняльнiк», «Барысаўхлебпрам», 140-ы рамонтны завод, для прадпрыемстваў гандлю, грамадскага харчавання i некаторых iншых.

— Адсочваючы кар’ерны рост выпускнiкоў, якiя завяршылi навучанне ў апошнiя тры гады, мы адзначаем прыкметнае павелiчэнне колькасцi выпускнiкоў, якiя здолелi адаптавацца да ўмоў рэальнай вытворчасцi, выпускнiкоў, якiя iмкнуцца павышаць свае прафесiйныя веды, — падкрэслiў Мiкалай Кулеш. — Гэта асаблiва бачна на прыкладзе маладых спецыялiстаў, што працуюць на прадпрыемствах перапрацоўчай вытворчасцi, нацэленых на выпуск прадукцыi еўрапейскай якасцi. Там устанаўлiваецца высокаэфектыўнае абсталяванне, укараняюцца новыя тэхналогii, што прымушае Слуцкi прафесiйна-тэхнiчны каледж перапрацоўчай прамысловасцi шукаць i развiваць новыя iнавацыйная формы навучання, больш старанна праводзiць адбор прэтэндэнтаў на навучанне, здольных засвоiць складаныя прафесiйныя веды. У мiнулым годзе 101 выпускнiк прафтэхшколы Мiншчыны атрымаў дыплом з адзнакай. 1800 выпускнiкоў атрымалi 4-ы разрад. На думку Мiкалая Куляша, самi па сабе высокаквалiфiкаваныя кадры, у якiх так зацiкаўленыя заказчыкi, з’явiцца не змогуць, i выпусцiць спецыялiста 5—6-га разраду з вучылiшча практычна немагчыма. Высокаквалiфiкаваныя кадры трэба расцiць, ствараючы маладым спецыялiстам умовы для павышэння прафесiйнай квалiфiкацыi.

Мiж iншым, пры размеркаваннi i працаўладкаваннi выпускнiкоў даводзiцца сутыкацца i з абыякавасцю iнспектараў кадраў, якiя дапускаюць звальненне выпускнiкоў на працягу года пасля заканчэння вучобы Прадпрыемствы не заўсёды своечасова iнфармуюць прафтэхустановы аб немагчымасцi выканання дагаворных абавязкаў па пытаннях прадастаўлення першага працоўнага месца выпускнiкам, несвоечасова iнфармуюць аб прыбыццi выпускнiкоў да месца размеркавання. Складанай па-ранейшаму застаецца сiтуацыя з працаўладкаваннем сiрот — ёсць работа, але няма магчымасцi забяспечыць iх жыллём. На некаторыя прадпрыемствы бяруць работнiкаў без адпаведнай квалiфiкацыi i адмаўляюць выпускнiкам, накiраваным па размеркаванню. Але ёсць i зусiм iншыя прыклады таго, як прадпрыемствы iмкнуцца замацаваць маладыя кадры. Так, напрыклад, упраўленне сельскай гаспадаркi i харчавання Маладзечанскага райвыканкама прадастаўляе выпускнiкам магчымасць працаваць на новай тэхнiцы, упраўленне сельскай гаспадаркi i харчавання Нясвiжскага райвыканкама — льготныя крэдыты i жыллё, акцыянернае таварыства «Элiз» — магчымасць атрымання санаторнага лячэння, Барысаўскi 140-ы рамонтны завод — выплачвае матэрыяльную дапамогу сваiм работнiкам, якiя вярнулiся на вытворчасць пасля службы ва Узброеных Сiлах на працягу 12 месяцаў.

Найбольш перспектыўнай з пункту погляду развiцця больш цесных кантактаў з прадпрыемствамi-заказчыкамi i адраснай падрыхтоўкi з’яўляецца мэтавая падрыхтоўка спецыялiстаў. Дагавор аб мэтавай падрыхтоўцы, з аднаго боку, накладае на заказчыка большую адказнасць за далейшы лёс маладога спецыялiста, а з iншага, у выйгрышы застаюцца ўсе — i малады чалавек, якому наперад гарантавана рабочае месца, i прадпрыемства, якое гарантавана атрымае квалiфiкаванага спецыялiста. У навучальных установах прафтэхадукацыi мэтавая падрыхтоўка можа дасягаць 50 працэнтаў ад кантрольных лiчбаў набору, але пакуль што аб гэтым застаецца толькi марыць, хоць сiтуацыя пакрысе мяняецца. Калi ў 2006 годзе на ўмовах мэтавай падрыхтоўкi былi залiчаны на першы курс толькi 213 навучэнцаў, то ў 2007 годзе заяўкi на мэтавую падрыхтоўку 670 спецыялiстаў на базе 23 устаноў прафтэхадукацыi падалi 27 арганiзацый Мiншчыны. Самы вялiкi «заказ» зрабiлi ўпраўленнi сельскай гаспадаркi i харчавання Капыльскага i Дзяржынскага райвыканкамаў (на 50 i 42 спецыялiсты адпаведна).

I ўсё ж такi сёння ўжо ўсiм вiдавочна, што ва ўмовах дэмаграфiчнага спаду для захавання сеткi ўстаноў сiстэмы прафтэхадукацыi нельга рабiць стаўку толькi на падрыхтоўку ўчарашнiх школьнiкаў. Калi ў 2006 годзе базавыя школы Мiнскай вобласцi выпусцiлi 22 тысячы вучняў, то сёлета будзе ўсяго толькi 10 тысяч выпускнікоў. Новы перспектыўны напрамак — гэта наладжванне перападрыхтоўкi рабочых кадраў. Дастаткова сказаць, што каля 60 працэнтаў работнiкаў, занятых у народнай гаспадарцы, маюць толькi агульную сярэднюю або базавую адукацыю i не маюць рабочай квалiфiкацыi. Рабочым, якiя ўжо працуюць, але не маюць дыплом аб прафтэхадукацыi, будзе прадастаўляцца магчымасць атрымання прафесiйнай падрыхтоўкi завочна альбо самастойна ў парадку экстэрната. Можна пайсцi таксама яшчэ на адзiн не вельмi папулярны крок — абмежаваць прыём на старшую ступень агульнаадукацыйнай школы. Так робяць многiя краiны, якiя трапляюць у дэмаграфiчную яму. Няцяжка прадказаць, што гэта мера можа выклiкаць пратэст, тым не менш эканомiцы, якая iмклiва развiваецца, востра патрабуюцца не толькi юрысты i эканамiсты, але i рабочыя рукi. Галоўнае зрабiць усё, каб моладзь не разглядала прафтэхшколу як тупiк у сваёй прафесiйнай кар’еры.

г. Барысаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi абапiрацца на даныя службаў занятасцi, то выходзiць, што найбольш шанцаў працаўладкавацца маюць на сёння прадстаўнiкi рабочых прафесiй: гэта 80 п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика