21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Арыенцiр — на рознабаковую асобу

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларускiм дзяржаўным аграрным тэхнiчным унiверсiтэце надзвычай адказна ставяцца да падрыхтоўкi сучаснага спецыялiста




Кардынальныя змены, якiя на працягу апошнiх гадоў адбываюцца ў айчынным аграпрамысловым комплексе, надзвычай актуальныя, яны востра запатрабаваныя часам. Зараз ужо i ўзгадаць цяжка, што ўяўляла сабой сельская гаспадарка пэўны час таму, — тады надзвычай складанае становiшча, у якiм апынулася пераважная большасць сельгаспрадпрыемстваў, многiм здавалася проста непераадольным, у станоўчую перспектыву АПК проста цяжка было паверыць. Мiж тым, нездарма ўвесь час лiчылася, што менавiта аграпрамысловы комплекс з’яўляецца для нашай краiны тым «лакаматывам», якi здольны актывiзаваць развiццё ўсяго народнагаспадарчага комплексу. Сельскагаспадарчая галiна — стратэгiчная, нельга дапускаць, каб тут развiвалiся негатыўныя працэсы. Нездарма ў краiне была распрацавана i прынята грунтоўная, вельмi сур’ёзная, глабальная дзяржаўная праграма адраджэння i развiцця вёскi. Адпаведная сiстэма мерапрыемстваў паспяхова ўвасабляецца ў жыццё, пераўтварэннi, якiя адбываюцца ў межах рэалiзацыi гэтага стратэгiчнага дакумента, бачныя, што называецца, «няўзброеным вокам».

Напэўна, самае галоўнае, што людзi паверылi ў перспектыву, сумненняў наконт будучынi вёскi ўжо не ўзнiкае. Адным з кардынальных пытанняў на шляху да яе адраджэння без усялякiх сумненняў з’яўляецца фармiраванне неабходнага кадравага патэнцыялу. Гэта стратэгiчнае пытанне, якое вызначае развiццё як асобна аграпрамысловага комплексу, так i ўсёй беларускай эканомiкi ўвогуле. Нездарма кiраўнiк дзяржавы ў сваiм сёлетнiм Пасланнi беларускаму народу i Нацыянальнаму сходу падкрэслiў, што прыярытэтам цяперашняй пяцiгодкi стане эканомiка ведаў. Ва ўмовах жорсткай канкурэнцыi неабходна ажыццявiць пераход да iнавацыйнай, навукаёмiстай, рэсурсазберагальнай эканомiкi. Толькi ў такiм разе можна разлiчваць на станоўчую стратэгiю развiцця. Гэта напрамую датычыцца i аграпрамысловага комплексу, пытанне забеспячэння галiны кадрамi набывае асаблiвую актуальнасць. Па сутнасцi, ад яго вырашэння залежыць перспектыва, будучыня сельскагаспадарчай галiны. Адсюль — i новыя патрабаваннi да кадраў, цяпер востра запатрабаваныя сучасныя спецыялiсты, якiя паспяхова здольныя вырашаць самыя складаныя праблемы. Гэта сапраўдны рухавiк прагрэсу, наконт чаго нiякiх сумненняў не ўзнiкае. Вопыт падрыхтоўкi высокаквалiфiкаваных, прафесiйных, iнiцыятыўных кадраў для айчыннага аграпрамысловага комплексу ў нашай краiне назапашаны немалы. На гэтай нiве вось ужо больш чым паўстагоддзя плённа працуюць спецыялiсты Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта. У межах сумеснага праекта «Звязды» i БДАТУ мы ўжо шмат расказвалi пра штодзённае жыццё i перспектывы развiцця гэтай вядучай вышэйшай навучальнай установы, якая падтрымлiвае свае славутыя традыцыi i актыўна крочыць у «нагу з часам». Тут iмкнуцца сфармiраваць сапраўды рознабаковую асобу, сучаснага спецыялiста, якi надзвычай запатрабаваны на рынку працы i без праблем зможа знайсцi сабе годнае месца ў жыццi. Як адукацыйны працэс, так i арганiзацыя цэласнай сiстэмы iдэалагiчнай i выхаваўчай работы тут заўсёды на належным узроўнi. У гэтым яшчэ раз пераканалiся, калi ў чарговы раз завiталi ў Беларускi дзяржаўны аграрны тэхнiчны ўнiверсiтэт. Мы iмкнулiся паглядзець на ўсё вачыма цяперашнiх выпускнiкоў, якiя зараз знаходзяцца ў пошуку будучай прафесii. Мяркуем, што менавiта iм такая iнфармацыя будзе вельмi дарэчы.

Чалавек ХХI стагоддзя

Працэс усебаковага развiцця асобы — справа надзвычай адказная i вельмi складаная. Гэта тыя самыя прыступкi прафесiйнага i грамадзянскага росту, па якiх студэнты праходзяць разам з педагогамi. У Беларускiм дзяржаўным аграрным тэхнiчным унiверсiтэце апраўдана лiчаць галоўнай мэтай iдэалагiчнай i выхаваўчай работы прафесiйную падрыхтоўку высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў для аграпрамысловага комплексу нашай краiны з высокiм узроўнем маральнага, культурнага i iнтэлектуальнага развiцця асобы. Такi падыход мае рэальныя вынiкi — у параўнаннi з выпускнiкамi вышэйшых навучальных устаноў iншых галiн народнай гаспадаркi выпускнiкi Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта адразу займаюць вышэйшыя пасады (галоўных спецыялiстаў i нават кiраўнiкоў) у сельскагаспадарчых прадпрыемствах.

Гэта сведчанне высокага ўзроўню падрыхтоўкi кадраў у БДАТУ i адначасова, як тут лiчаць, — вялiкая адказнасць. Адсюль — i тыя мэты, што акрэслены ў працэсе фармiравання асобы цяперашняга студэнта, якi ўжо ў блiжэйшай будучынi сапраўды будзе вызначаць перспектывы развiцця айчыннага аграпрамысловага комплексу. Гэтыя мэты заўсёды адпавядаюць аб’ектыўным запатрабаванням грамадства, што неабходна дакладна разумець. Таму, як лiчаць у Беларускiм дзяржаўным аграрным тэхнiчным унiверсiтэце, галоўнай асаблiвасцю выхаваўчай работы ў сучаснай ВНУ павiнна стаць фармiраванне адносiнаў асобы да выбранай прафесii, уключаючы не толькi адносiны да навучальных дысцыплiн, вучэбнага часу, але i да вольнага ад заняткаў перыяду, як да важнага грамадска-культурнага акта, якi стварае агульначалавечыя каштоўнасцi, i ўласна асобы студэнта, як суб’екта педагагiчнай дзейнасцi. Гэта, напэўна, адна з асноўных задач, вырашэнню якой павiнна надавацца вялiкая ўвага. У БДАТУ менавiта так усё i адбываецца, нездарма высокая арганiзацыя iдэалагiчнай i выхаваўчай работы адзначаецца на розных узроўнях. I тут сапраўды ёсць чаму павучыцца, у першую чаргу, пэўна, уважлiвым адносiнам да студэнтаў. У Беларускiм дзяржаўным аграрным тэхнiчным унiверсiтэце давялося пачуць такi дэвiз: «Ад паступлення ў ВНУ да атрымання дыплома пяць гадоў. Гэта шчаслiвыя i незабыўныя гады. Беражы кожную хвiлiну зносiнаў з выкладчыкамi, авалодвай таямнiцамi сучаснай навукi, развiвай лепшыя якасцi сваёй душы. I ты абавязкова станеш спецыялiстам i Чалавекам ХХI стагоддзя». Такiя пранiкнёныя словы наўрад цi каго пакiнуць раўнадушным, мабыць таму i iмкнуцца студэнты апраўдаць тыя спадзяваннi, якiя на iх ускладае грамадства, лiчачы iнтэлектуальным патэнцыялам, будучыняй грамадства.

— Мы дакладна разумеем тыя адказныя задачы, якiя прад’яўляе час i iмкнёмся аператыўна, якасна iх вырашаць, — адзначае рэктар Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусi Мiкалай Казаравец. — Сучасны малады спецыялiст — гэта сапраўдны прафесiянал, якi рознабакова адукаваны, нестандартна думае, валодае шырокiм кругаглядам, ён грамадзянскi актыўны, духоўна, маральна i прафесiйна падрыхтаваны для работы па абранай спецыяльнасцi. Такi чалавек ведае сабе цану на рынку працы, здольны, калi патрабуюць абставiны, свабодна мяняць спецыялiзацыю ў межах вызначанага ў ВНУ накiрунку. Ён псiхалагiчна падрыхтаваны будаваць мiжасабовыя адносiны, паважаць меркаваннi iншых, быць талерантным, здольным знаходзiць выйсце з самых складаных вытворчых i бытавых канфлiктных сiтуацый. Яго галоўны капiтал — высокаразвiтае пачуццё адказнасцi перад грамадствам, сям’ёй, калектывам, i, канешне ж, перад самiм сабой, паколькi аб’ектыўную самаацэнку ўласных асабiстых якасцяў можна смела адносiць да разраду жыццясцвярджальных катэгорый. Паверце, усё гэта — не высокiя словы, а рэальныя справы, менавiта ў кантэксце тых падыходаў, якiя я агучыў, мы павiнны развiваць i развiваем вучэбны i выхаваўчы працэс. Каб нашыя выпускнiкi былi падрыхтаваныя да самастойнага «дарослага» жыцця, адаптаванымi i запатрабаванымi членамi грамадства. Тады я i мае калегi будзем лiчыць свае задачы ў пэўнай ступенi выкананымi.

Выхаванне студэнтаў ва ўнiверсiтэце традыцыйна будуецца на аснове арганiчнага спалучэння навучальнага i выхаваўчага працэсай. Гэта вельмi важна. Разам з тым варта заўважыць i тое, што неабходным i правамерным з’яўляецца яго дзяленне на асобныя накiрункi: выхаванне падчас перыяду навучання i выхаванне ў пазанавучальны час (паколькi аб’ектыўна iснуюць дзве формы адпаведнай дзейнасцi — адукацыйная i сацыяльная). Кожнаму з вызначаных накiрункаў уласцiвыя спецыфiчныя задачы, сродкi, функцыi i змест. Мадэль выхаваўчай работы, якая паспяхова ўкараняецца ў Беларускiм дзяржаўным аграрным тэхнiчным унiверсiтэце, зразумела, мае сваю спецыфiку. Гэта перш за ўсё збалансаванасць фармiравання ў студэнтаў прафесiйных (спецыфiчных) каштоўнасцяў i ўсеагульных (агульнакультурных). Такi падыход — зноў-такi ў кантэксце фармiравання ўсебаковай асобы. Як адзначаюць у БДАТУ, пры падрыхтоўцы студэнтаў на першае месца па важнасцi з комплексам прафесiйных ведаў выходзiць комплекс прафесiйных уменняў i навыкаў, прафесiйных якасцяў асобы — камунiкатыўных, арганiзацыйных, рэфлекторна-аналiтычных i iнш. А таксама ўзровень развiцця агульнай культуры асобы будучага спецыялiста. Стаць сапраўдным прафесiяналам, чалавекам ХХI стагоддзя — шлях няпросты, аднак такi неабходны для кожнага з тых, хто зараз толькi вызначае сваё месца ў грамадстве. Напэўна таму многiм з iх цiкава будзе ведаць, што ўся выхаваўчая палiтыка ў Беларускiм дзяржаўным аграрным тэхнiчным унiверсiтэце традыцыйна скiравана на стварэнне максiмальна спрыяльных умоў для студэнтаў ва ўсiх сферах iх дзейнасцi. У такiм разе i вучыцца вельмi цiкава, а вольны час можна бавiць з карысцю, з улiкам сваiх iнтарэсаў. Паверце, знайсцi занятак па душы можна без усялякiх цяжкасцяў i перашкод — самых разнастайных варыянтаў надзвычай многа.

Задача нумар адзiн

Напэўна, зусiм не будзе перабольшваннем, калi сказаць, што сiстэма выхаваўчай i iдэалагiчнай сiстэмы ў Беларускiм дзяржаўным аграрным тэхнiчным унiверсiтэце фармiравалася на працягу ўсяго часу iснавання гэтай вышэйшай навучальнай установы, гэта значыць на працягу больш чым паўстагоддзя. Зразумела, што за гэтыя дзесяцiгоддзi i ў методыках, i ў падыходах адбылiся шматлiкiя змяненнi. Яно i зразумела — кожная сiстэма толькi тады жыццядзейная, калi яна развiваецца, улiчвае патрэбы часу. У гэтым сэнсе ў Беларускiм дзяржаўным аграрным тэхнiчным унiверсiтэце менавiта так усё i адбылося. Тут захоўваюць свае традыцыi i, адначасова, заўсёды iмкнуцца быць сучаснымi. Iнакш i нельга — студэнты ж нездарма лiчацца адной з найбольш актыўных сацыяльна-дэмаграфiчных груп грамадства. Гэта без перабольшвання iнтэлектуальны патэнцыял краiны, яе будучыня. Таму i арганiзацыя выхаваўчай i iдэалагiчнай работы заўсёды застаецца адной з важнейшых задач. Яе належнае выкананне заўсёды мае рэальныя абрысы, канкрэтныя вынiкi, паколькi суправаджае юнакоў i дзяўчат на працягу ўсiх гадоў iх студэнцкага жыцця. Варта зрабiць гэты час для моладзi незабыўным, якi б заўсёды ўзгадваўся толькi з прыемнымi пачуццямi.

— Задача важная i неабходная, але ж i складаная, — падкрэслiвае прарэктар па вучэбна-выхаваўчай рабоце, кандыдат тэхнiчных навук, дацэнт Вiктар Карко. Структура кiравання iдэалагiчнай i выхаваўчай работай у Беларускiм дзяржаўным аграрным тэхнiчным унiверсiтэце даволi разгалiнаваная. — Яна ўключае ў сябе рэктарат (рэктар, першы прарэктар, прарэктар па вучэбна-выхаваўчай рабоце), упраўленне выхаваўчай работы з моладдзю (аддзел iдэалагiчнай работы, аддзел сацыяльнай i выхаваўчай работы, студэнцкi клуб, рэдакцыя сродкаў масавай iнфармацыi), дэканаты факультэтаў (дэканы, намеснiкi дэканаў па выхаваўчай рабоце), гуманiтарна-экалагiчны факультэт грамадскiх прафесiй, спартыўны клуб, кафедры (загадчыкi кафедры — куратары курсаў, выкладчыкi — куратары студэнцкiх груп). Арганiзаваны i актыўна дзейнiчаюць грамадскiя студэнцкiя арганiзацыi (пярвiчная прафсаюзная арганiзацыя, пярвiчную арганiзацыю БРСМ (з правамi райкама), маладзёжныя аб’яднаннi (студэнцкi iнфармацыйны цэнтр, аб’яднанне карыстальнiкаў лакальнай камп’ютарнай сеткай у iнтэрнатах, лiтаратурна-мастацкае аб’яднанне «Першапачаткоўцы»). Вельмi важным накiрункам выхаваўчай дзейнасцi ў БДАТУ з’яўляецца студэнцкае самакiраванне. Рэгулярна праводзяць пасяджэннi каардынацыйны савет па iдэалагiчнай i выхаваўчай рабоце, студэнцкiя саветы ўнiверсiтэта, факультэтаў, курсаў, студэнцкiх груп. Належны парадак, дысцыплiну, санiтарны стан, арганiзацыю выхаваўчых мерапрыемстваў забяспечваюць студэнцкiя саветы iнтэрнатаў. На факультэтах i ва ўнiверсiтэце функцыянуюць грамадскiя камiсii па жыллёвых пытаннях, па аздараўленню i санаторна-курортнаму лячэнню, харчаванню, а таксама саветы прафiлактыкi правапарушэнняў i барацьбы з п’янствам.

Як бачым, «механiзм» вельмi няпросты i трэба прыкласцi шмат намаганняў, каб ён запрацаваў «як гадзiннiк». У Беларускiм дзяржаўным аграрным тэхнiчным унiверсiтэце ўсё ўдалося зрабiць належным чынам, таму штодзённае жыццё тут зусiм не выглядае будзённа — яно заўсёды насычана разнастайнымi цiкавымi падзеямi. Увесь працэс дакладна арганiзаваны — выконваецца шэраг грунтоўных праграм, сярод якiх «Комплексная праграма развiцця БДАТУ на 2005—2010 гады», праграма «Развiццё iнфармацыйнага забеспячэння навучальна-выхаваўчага працэсу ў БДАТУ» (2005—2007 гг.), комплексна-мэтавая праграма «Прафiлактыка п’янства i алкагалiзму ў студэнцкiм асяроддзi» (2005—2008 гг.), «Здаровымi ў дарослае жыццё» (2005—2008 гг.), а таксама комплексна-мэтавыя праграмы «Iнтэрнат» (2005—2007 гг.) i «Сацыяльная абарона студэнцкай моладзi БДАТУ» (на 2006—2010 гг.). Сiстэма планавання ўключае ў сябе комплекс планаў на ўсiх узроўнях — план iдэалагiчнай i выхаваўчай работы БДАТУ на 2007 г.; план комплексных мерапрыемстваў па рэалiзацыi рэспублiканскай праграмы «Моладзь Беларусi» на 2006—2010 гады; план-графiк правядзення iнфармацыйных сустрэч адмiнiстрацыi ўнiверсiтэта са студэнтамi; план мерапрыемстваў па рэалiзацыi Дырэктывы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь; план мерапрыемстваў па прафiлактыцы i папярэджванню карупцыйных правапарушэнняў; план бягучага рамонту аб’ектаў БДАТУ; план мерапрыемстваў па ўзмацненню мераў барацьбы з эканамiчнымi правапарушэннямi; план работы ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю; планы выхаваўчай работы са студэнтамi на факультэце, кафедры; план выхаваўчай работы куратара; план выхаваўчай работы са студэнтамi, якiя жывуць у iнтэрнаце; план работы студэнцкага савета ўнiверсiтэта. Акрамя таго, як мы даведалiся, у iндывiдуальных планах прафесарска-выкладчыцкага складу БДАТУ ёсць асобны раздзел «Выхаваўчая работа са студэнтамi».

Усё гэта — сведчанне той вялiкай, штодзённай, даволi напружанай работы, скiраванай на фармiраванне асобы студэнта, будучага спецыялiста. Дарэчы, узровень падрыхтаванасцi, прафесiяналiзму выпускнiкоў Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта належным чынам ацэнены на рынку працы, сярод работадаўцаў. Большасць выпускнiкоў размяркоўваюцца ў арганiзацыi аграпрамысловага комплексу, разам з тым ёсць зацiкаўленасць у такiх высокаквалiфiкаваных спецыялiстах i на прамысловых прадпрыемствах (Мiнскiм трактарным заводзе, Мiнскiм маторным заводзе i iнш.), а таксама нават i ў банкаўскiх установах. Вось што значыць сучасная адукацыя, узровень падрыхтоўкi, якi дазваляе выпускнiку актыўна вызначаць сваё месца працы.

У навукова-даследчай рабоце БДАТУ ўдзельнiчаюць 49 працэнтаў студэнтаў. У 2006/2007 навучальным годзе студэнтамi апублiкаваны 33 навуковыя артыкулаы, зроблена 35 дакладаў на мiжнародных канферэнцыях, 18 — на рэспублiканскiх, 1359 — на ўнутрывузаўскiх. Больш чым за 50 гадоў iснавання ўнiверсiтэта спартсмены ВНУ ўдзельнiчалi ў спаборнiцтвах усiх узроўняў — ад першынства раёна да Алiмпiйскiх гульняў, падрыхтавана больш чым 150 майстроў спорту, каля 300 кандыдатаў у майстры спорту. Сёлета па вынiках ХI рэспублiканскай выставы «Выхаванне грамадзянскасцi i патрыятызму ў дзяцей i моладзi, якая навучаецца» ўнiверсiтэт узнагароджаны дыпломам I ступенi. А на выставе «Адукацыя i кар’ера» — дыпломам «За лепшы дызайн афармлення iнфармацыйных стэндаў».

Умовы перш за ўсё

Рэалiзацыю дзяржаўнай маладзёжнай палiтыкi ў галiне адукацыi, выхавання i сацыяльнай абароны студэнтаў у Беларускiм дзяржаўным аграрным тэхнiчным унiверсiтэце каардынуе ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю. Раней гэта быў аддзел, што не зусiм адпавядала нi статусу ВНУ, нi маштабам той работы, якая праводзiлася. Недарэчнасць была выпраўлена — з 1 кастрычнiка 2005 года ў БДАТУ працуе ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю.

— Мы iмкнёмся стварыць усе належныя ўмовы для студэнтаў, паколькi сiстэма выхавання ахоплiвае як вучэбны, так i вольны час, — адзначае начальнiк упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Таццяна Вашчаева. — Пры гэтым цi не асноўная задача — разам з прафесiйнай падрыхтоўкай дапамагчы юнакам i дзяўчатам раскрыць свой творчы патэнцыял, рэалiзаваць сябе. Гэта сумесная работа педагогаў i студэнтаў, агульная справа, цяжкая праца па самаўдасканальванню, фармiраванню асобы. Такi працэс пачынаецца адразу, з першага курса. Важную ролю ў фармiраваннi цэласнай асобы адыграе калектыў. Таму вельмi важна, каб моладзь належным чынам адаптавалася да студэнцкага жыцця. На працягу апошнiх шасцi гадоў адбываецца псiхолага-педагагiчнае суправаджэнне адпаведнага працэсу адаптацыi першакурснiкаў. Яе мэта — захаванне псiхалагiчнага здароўя студэнтаў, стварэнне належных умоў для асабiстага развiцця i станаўлення маладога спецыялiста.

Такi падыход, вядома ж, цалкам апраўданы. Нездарма ж кажуць, што перамога пачынаецца на старце. Цiкавы i такi факт: вынiкi тэсцiравання паказваюць, што на працягу апошнiх трох гадоў пэўным чынам зменшылася колькасць студэнтаў з высокiм узроўнем трывожнасцi. Гэта сведчыць аб адным — моладзь добра адаптуецца да новага для сябе студэнцкага асяроддзя. А ўсё чаму? Ды проста ўмовы ствараюцца належныя — праяўляецца зладжаная сiстэма арганiзацыi iдэалагiчнай i выхаваўчай работы. Спецыялiсты Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта i студэнты працуюць разам, гэта, напэўна, самы прадукцыйны шлях да станоўчых вынiкаў. А дасягнуць удалося многага. Творча, дынамiчна працуюць органы студэнцкага самакiравання. Канструктыўная iнiцыятыва моладзi заўсёды знаходзiць магчымасць да рэалiзацыi, яна пачутая i мае падтрымку. Напэўна, адным з такiх цэнтраў культурна-выхаваўчай работы па арганiзацыi адпачынку з’яўляецца студэнцкi клуб, якi ўваходзiць у склад упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю. У клуб студэнты прыходзяць не толькi як гледачы (цiкавасць да разнастайных акцый сярод юнакоў i дзяўчат заўсёды вялiкая), яны iмкнуцца стаць актыўнымi ўдзельнiкамi творчага працэсу. Сфармiраваны i працуюць калектывы мастацкай самадзейнасцi, грамадска-культурныя аб’яднаннi аматараў харэаграфiчнага, музычнага, тэатральнага i iншых вiдаў мастацтва. Лiтаратурна-мастацкi клуб «Першапачаткоўцы» — уладальнiк шматлiкiх ганаровых дыпломаў. Актыўна дзейнiчае i асноўны музей унiверсiтэта — музей гiсторыi БДАТУ. Сучасныя студэнты тут выхоўваюцца на слаўных традыцыях свайго ВНУ. Дарэчы, у БДАТУ замацавалася шмат традыцый, праводзяцца цiкавыя мерапрыемствы. Адным словам, студэнтам сумаваць не выпадае, яны ведаюць, што могуць рэалiзаваць сябе як на прафесiйнай нiве, так i ў творчасцi.

— Правы студэнтаў надзейна абаронены, у гэтым плане мы плённа супрацоўнiчаем з адмiнiстрацыяй унiверсiтэта, — заўважае старшыня прафсаюзнага камiтэта студэнтаў Юрый Дубнавiцкi. — Падтрымлiваем моладзь i матэрыяльна — напрыклад, летась 996 студэнтам была аказана грашовая дапамога на суму 38,5 мiльёна рублёў. Ва ўнiверсiтэце працуюць тры дружыны па ахове грамадскага парадку, штогод фармiруюцца i будатрады. Хачу заўважыць, што студэнты вельмi актыўна ўдзельнiчаюць у грамадскiм жыццi БДАТУ.

Яшчэ адна важная рыса, якая падкрэслiвае стаўленне да моладзi: 89 працэнтаў студэнтаў (а першакурснiкi ўсе) жывуць ва ўнiверсiтэцкiх iнтэрнатах (дарэчы, гэта самы высокi паказчык у сталiцы). Тут для iх створаны ўсе ўмовы — працуюць два фiлiялы бiблiятэкi, спартыўныя, актавыя залы i залы самападрыхтоўкi. Зацверджаны спецыяльныя стандарты iнтэрнатаў, у адпаведнасць з якiмi будуць прыводзiцца будынкi. У пакоях створаць самыя сучасныя ўмовы — плануецца, што яны будуць «укамплектаваны» шафай-купэ, кухонным, пiсьмовым i камп’ютарным сталамi, тахтамi, тэлевiзарам i халадзiльнiкам.

Пытанне арганiзацыi харчавання студэнтаў, асаблiва тых, якiя жывуць у iнтэрнатах, вырашаецца комплексна. У распараджэннi ўнiверсiтэта маецца сталовая на 320 месцаў, малая зала i два буфеты (на 24 i 16 месцаў). Студэнты маюць магчымасць самастойна прыгатаваць ежу непасрэдна на кухнях iнтэрнатаў. Студэнцкая сталовая з’яўляецца не толькi аб’ектам, якi забяспечвае харчаванне, але i цэнтрам адпачынку i культурна-масавай дзейнасцi, дзе рэгулярна праводзяцца вечарыны, дыскатэкi, творчыя сустрэчы i iншыя мерапрыемствы. Для гэтага зроблены адпаведныя рамонтныя работы i дызайн памяшкання, устаноўлена сучаснае абсталяванне.

Увесь гэты камфорт адпавядае запатрабаванням студэнтаў. Дык чаму ж не вучыцца?! Хочацца верыць, што ў пошуках «сваёй» вышэйшай навучальнай установы юнакi i дзяўчаты зробяць свой выбар на карысць менавiта Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта. Шкадаваць аб такiм кроку не давядзецца — будзьце ўпэўнены.

Захар БУРАК,

Алена ДАЎЖАНОК.

Фота Марыi ЖЫЛIНСКАЙ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларускiм дзяржаўным аграрным тэхнiчным унiверсiтэце надзвычай адказна ставяцца да падрыхтоўкi сучаснага спецыялiста
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика