21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Студэнцкiя атрады спяшаюцца ў лета

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Марына ПЫРКОВА

У хуткiм часе наступiць пара, калi кожны студэнт задумаецца над тым, што яму рабiць пасля летняй сесii — ехаць на адпачынак цi шукаць працу. Многiя выбiраюць другi варыянт i часцяком аддаюць перавагу замежным краiнам, як правiла ЗША, не ведаючы аб тым, што i працу i адпачынак можна сумясцiць на радзiме ў складзе студэнцкiх працоўных атрадаў.

Цэнтр сённяшняга студатрадаўскага руху — Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi. Аднак гэта зусiм не значыць, што калi вы не член гэтай арганiзацыi, то ў студатрад вас не прымуць.

Галоўная ўмова прыёму ў студатрад — жаданне працаваць. Так што калi вы прыйдзеце i скажаце, што нiколi не трымалi ў руках рыдлёўку, не любiце капацца ў зямлi i не маеце вопыту зносiнаў з дзецьмi, але вельмi хочаце працаваць — вас абавязкова возьмуць.

Па колькасцi людзей, задзейнiчаных у мiнулым годзе ў студатрадах — каля 41 тысячы чалавек — можна зрабiць вынiк, што попыт на iх не толькi iснуе, але i стабiльна павялiчваецца. Упаўнаважаныя асобы не бяруцца сёння назваць нават прыкладную лiчбу таго, колькi людзей будзе задзейнiчана ў такiх атрадах сёлета, але ў тым, што яна будзе большай за мiнулы год, упэўненыя. Так, на 1 мая 2007 года толькi членаў БРСМ у студатрады ўжо запiсалася 31 тысяча 898 чалавек.

— Працэс фармiравання студэнцкiх атрадаў на летнi працоўны семестр сёння ў самым разгары, — паведамiла начальнiк упраўлення па справах моладзi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь Iрэна Дыль. — Так што ў тых, хто хоча правесцi лета ў складзе студатрадаў, ёсць выдатная магчымасць пайсцi i запiсацца ў «студатрадаўцы». Прычым студатрад — гэта не значыць, што ў яго ўваходзяць толькi студэнты. Гэта могуць быць навучэнцы i сярэднiх спецыяльных, i прафесiйна-тэхнiчных устаноў, i нават школьнiкi. А таксама людзi, якiя па той цi iншай прычыне засталiся беспрацоўнымi.

На сёння Мiнiстэрства адукацыi мае добра адпрацаваную зладжаную сiстэму арганiзацыi i дзейнасцi студэнцкiх атрадаў, якая абапiраецца на шэраг нарматыўных дакументаў, асноўны з якiх — Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 12 мая 2005 г. «Аб некаторых пытаннях арганiзацыi дзейнасцi студэнцкiх атрадаў». I калi асаблiвасцю арганiзацыi студатрадаўскага руху ў летнi перыяд 2006 года было тое, што кампанiя праводзiлася ў адпаведнасцi з абноўленай нарматыўнай базай, рэгулюючай адносiны ў сферы працаўладкавання моладзi, то сёлета нiякiх карэнных змяненняў у нарматыўнай базе не прадугледжана.

Плануецца пашырыць межы працоўнага семестра, i ў склад летнiх месяцаў уключыць яшчэ май i верасень, калi вельмi запатрабаванай з’яўляецца праца сельскагаспадарчых працоўных атрадаў.

Неабходна ведаць, што кожны студэнцкi атрад пасля свайго фармiравання павiнен прайсцi ўзгадненне з Мiнiстэрствам адукацыi.

— Вельмi часта атрымлiваецца так, што студэнты хочуць паехаць працаваць у той час, калi павiнны здаваць экзаменацыйную сесiю, — расказвае Iрэна Уладзiславаўна. — Мiнiстэрства адукацыi высылае ў адпаведную ўстанову адукацыi пiсьмо да кiраўнiцтва гэтай установы з просьбай дазволiць пэўным студэнтам здаць сесiю датэрмiнова.

Яшчэ адна арганiзацыя, якая ўжо на працягу 14 гадоў займаецца вырашэннем пытанняў часовага летняга працаўладкавання моладзi, — «Лiга добраахвотнай працы моладзi» (г. Мiнск, Б. Хмяльнiцкага, 4).

— На сёння намi ўжо заключана каля тысячы дагавораў з педагагiчнымi студатрадамi, — расказвае старшыня «Лiгi» Вольга Шмiглеўская. — Гэта дазволiць студэнтам акрамя заработнай платы, атрымаць як бясплатнае харчаванне i пражыванне, так i прафесiйную практыку, калi гэта студэнты педагагiчных спецыяльнасцяў. Працоўны семестр складаецца з трох змен па 21 дню кожная. Максiмальна студэнт можа працаваць толькi дзве змены.

Яшчэ ў лютым гэтага года Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь быў зацверджаны пералiк аб’ектаў, на якiх студэнцкiя атрады змогуць ажыццяўляць сваю будаўнiчую, сельскагаспадарчую, экалагiчную або педагагiчную дзейнасць у гэтым працоўным семестры. Сёлета ў спiс уключана 637 аб’ектаў, на якiх будуць працаваць больш за 20 тысяч чалавек (у параўнаннi з мiнулым годам спiс аб’ектаў павялiчыўся на 53). Так што кожны ахвотнiк зможа выбраць не толькi аб’ект, на якiм ён будзе працаваць, але i аб’ём працы. Усе гэтыя нюансы агаворваюцца ў кантракце, якi абавязкова заключаецца памiж наймальнiкам i працаўнiком, дзе таксама агавораны ўмовы працы i быту, а таксама заработная плата.

Што датычыцца асаблiвасцяў новага працоўнага семестра, то студатрады звяртаюцца да практыкi савецкiх часоў, калi былi маладзёжныя будоўлi. Так, сёлета сярод прадстаўленых у спiсе працоўных аб’ектаў ёсць будаўнiчыя аб’екты рэспублiканскай значнасцi — гэта спартыўны комплекс «Мiнск-Арэна», на якiм будзе працаваць зводны працоўны атрад студэнтаў з усёй Беларусi, што дасць магчымасць моладзi пазнаёмiцца блiжэй з людзьмi з розных рэгiёнаў. А таксама рэканструкцыя Камсамольскага возера ў 2007—2008 гадах, якая рашэннем Мiнгарвыканкама афiцыйна аб’яўлена маладзёжнай будоўляй. Сёлета студэнцкiя атрады возьмуць актыўны ўдзел і ў будаўнiцтве аграгарадкоў пад дэвiзам «У кожны аграгарадок — студэнцкi атрад».

У 2007 годзе студэнтам будзе прапанавана таксама i практыка арганiзацыi аднадзённых грамадска-карысных работ: догляд магiл загiнулых воiнаў, дапамога ветэранам вайны i працы, добраўпарадкаванне дзiцячых садкоў, школ, дваровых пляцовак i г.д.

— Не думайце, што студатрады — гэта толькi бясконцая праца. У калектыве сваiх равеснiкаў студэнты развiваюцца як асобы, даведваюцца штосьцi дагэтуль невядомае, дзеляцца вопытам i ведамi, — расказвае сакратар ЦК БРСМ Юлiя Мамчур. — Акрамя таго, праца ў студатрадзе — гэта выдатная магчымасць атрымаць новую спецыяльнасць i навучыцца працаваць у камандзе, выхаваць у сабе лiдарскiя якасцi.

Гаворачы пра студатрады, нельга не расказаць пра так званы «зваротны шлях». Часам здараецца так, што людзi проста добра не ўсведамляюць тое, куды яны едуць. Некаторыя думаюць, калi яны едуць працаваць, напрыклад, важатымi, то iм не трэба будзе нiчога рабiць — будуць адпачываць з дзецьмi, i за гэта iм яшчэ будуць плацiць грошы. Насамрэч вы павiнны добра ўсведамляць, што вы едзiце ў першую чаргу на працу, якую можна сумясцiць з адпачынкам. Нярэдка бываюць выпадкi, калi людзi проста не сыходзяцца характарамi, i хтосьцi вырашае пакiнуць студатрад. У такiм выпадку пiшацца заява i растаргаецца працоўны кантракт.

З прафесiйнай практыкi Iрэна Дыль прывяла адзiн з самых кур’ёзных:

— Тэлефануе дзяўчынка i кажа: «Нас тут вельмi дрэнна кормяць!». Я пытаюся: «Што вам даюць?». А ў адказ чую: «Курыцу кожны дзень». Праз год гэтая ж самая дзяўчынка прыносiць заяву на працу ў студатрад у тое ж самае месца i кажа: «Па курыцы засумавала!»

Мiнiстэрствам адукацыi таксама праводзiцца вялiкая праца па пошуку месцаў для працаўладкавання моладзi за межамi рэспублiкi, у асноўным, у Расiйскай Федэрацыi i ва Украiне.

— Зараз падпiсаны дагаворы на 1300 чалавек з нашымi традыцыйнымi партнёрамi ў Краснадарскiм краi, Маскоўскай вобласцi, Санкт-Пецярбургу, Адэскай вобласцi, — паведамiла Юлiя Мамчур. — У стадыi распрацоўкi дагавор на працаўладкаванне больш чым тысячы чалавек з партнёрамi з Польшчы. Новым з’яўляецца i дагавор на працу студэнцкiх атрадаў у Ямала-Нянецкай аўтаномнай акрузе, куды адправяцца тры атрады па 35 чалавек. З усiмi нашымi партнёрамi мы стараемся дамаўляцца аб тым, каб праца беларусаў у iх краiне або рэгiёне аплачвала гэтак жа, як i карэнных жыхароў.

Што датычыцца заработнай платы, то ў педагагiчным студатрадзе яна будзе складаць ад 150 тыс. бел. рублёў (з улiкам праезду, харчавання i пражывання), у будаўнiчым атрадзе — ад 300 тыс. да 1 млн бел. рублёў, у сельскагаспадарчым атрадзе — ад 150 да 300 тыс. рублёў.

А самым галоўным аргументам на карысць таго, каб беларуская моладзь заставалася працаваць на радзiме, а не выязджала за мяжу, спецыялiсты прывялi пачуццё патрыятызму, якое б прымусiла моладзь задумацца над тым, што лепш працаваць на карысць роднай краiны i па спецыяльнасцi, чым ехаць за мяжу з амаль што вышэйшай адукацыяй дзеля таго, каб мыць посуд у якiх-небудзь кафэ.

Сёлета ў Дзень моладзi ўпершыню плануецца правесцi ўрачыстае адкрыццё працоўнага семестра «Лета-2007» у выглядзе фестывалю студэнцкiх атрадаў з масавым адпраўленнем атрадаў да месцаў дыслакацыi, якi павiнен будзе стаць традыцыйным.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У хуткiм часе наступiць пара, калi кожны студэнт задумаецца над тым, што яму рабiць пасля летняй сесii — ехаць на адпачынак цi шукаць працу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика