21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Квiтней, Беларусь!»

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Юлiя ГУРСКАЯ

Па ўсёй краiне прайшла акцыя «Квiтней, Беларусь!», прысвечаная Дню Дзяржаўнага герба i Дзяржаўнага сцяга Рэспублiкi Беларусь.

Адкрыццё ўрачыстага мерапрыемства адбылося каля архiтэктурна-скульптурнага знака «Беларусь партызанская». У праграмнае мерапрыемства ўваходзiла падвядзенне вынiкаў рэспублiканскага конкурсу сярод юных мастакоў «З чаго пачынаецца Радзiма», якi праводзiўся Беларускiм рэспублiканскiм саюзам моладзi (у красавiку — маi 2007 года). Перад конкурсам прайшлi раённыя, гарадскiя i абласныя этапы, у якiх удзельнiчалi больш за паўтары тысячы работ мастакоў-пачаткоўцаў. Арганiзатары конкурсу iмкнулiся выхаваць павагу да гераiчных i працоўных подзвiгаў старэйшага пакалення, хацелi прыцягнуць дзяцей i падлеткаў да ўсвядомленага пачуцця патрыятызму, да павагi сваёй Радзiмы, развiцця нацыянальнай самасвядомасцi i грамадзянскага абавязку. Усё гэта юныя мастакi адлюстравалi ў сваiх работах.

У рады Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi i Беларускай рэспублiканскай пiянерскай арганiзацыi былi прыняты самыя актыўныя прадстаўнiкi маладога пакалення.

Вельмi важна, што ў рэспублiцы захавана пераемнасць пакаленняў. Старэйшыя хлопцы i дзяўчаты, стаўшы членамi Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi, могуць перадаць свой вопыт, свае веды малодшым. Моладзь ва ўсе часы несла i нясе асаблiвую адказнасць за захаванне i развiццё грамадства, за будучыню сваёй краiны. Ад моладзi ў многiм залежыць i далейшы працяг лепшых традыцый, якiя склалiся ў беларускiм грамадстве, сучаснае i будучыня Айчыны.

У рамках акцыi па рэспублiцы прайшлi канцэртныя праграмы, семiнары, вiктарыны, конкурсы малюнкаў, фотаработ, сачыненняў, урачыстыя лiнейкi, мiтынгi ля помнiкаў i мемарыялаў воiнскай славы, авiяшоў, мерапрыемствы, звязаныя з прыёмам моладзi ў рады Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi i Беларускай рэспублiканскай пiянерскай арганiзацыi з запрашэннем ветэранаў вайны i працы.

Акцыя «Квiтней, Беларусь!» заклiкала беларускi народ захоўваць нашы традыцыi, паважаць продкаў, цанiць сваю Радзiму i развiваць пачуццё патрыятызму.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па ўсёй краiне прайшла акцыя «Квiтней, Беларусь!», прысвечаная Дню Дзяржаўнага герба i Дзяржаўнага сцяга Рэспублiкi Беларусь
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика