21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Досвед аўтастопшчыцы, альбо За дзве гадзiны — вакол Мiнска

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Настасся ЛАПЦIК

Доўгiя зблытаныя валасы i парваныя джынсы, бляшанка пiва ў руцэ i заплечнiк — гэта тыя рэчы, па якiх пазнавалi хiпi, — людзей, якiх можна было ўбачыць на амерыканскiх дарогах шасцiдзесятых — васьмiдзесятых гадоў. Гэты час — росквiт руху хiпi. Тысячы маладых людзей, якiя не прынялi каштоўнасцi сучаснага грамадства i не згадзiлiся пралiваць сваю кроў у В’етнаме, пайшлi на пошукi новага сэнсу жыцця.

З часам рух хiпi пачаў спадаць, але зараз традыцыi гэтых людзей працягваюць аўтастопшчыкi. Яны не збягаюць з дому i не аб’яўляюць пратэст сусветнаму злу... Аўтастопшчыкi едуць на сустрэчных машынах не таму, што ў iх няма грошай. Гэтых людзей прываблiвае рамантыка дарог i прага новых уражанняў. Яны працягваюць «адкрываць Амерыку» i называюць сябе сапраўднымi падарожнiкамi.

Раней мяне нельга было назваць аўтастопшчыцай. Так ужо атрымалася, што падарожнiчала я на цягнiках альбо на аўтобусах, а ў чужыя машыны садзiцца было страшна...

У той вечар адна дзяўчына прапанавала: «Давайце паедзем «стопам». Адразу ж з’явiлася шмат ахвочых, але, калi дайшло да справы, нас засталося толькi чацвёра: я, хлопец па мянушцы Кот, Ксеня, i iмянiннiца Юля.

Мы выйшлi на Мiнскую кальцавую дарогу, аб усiм дамовiлiся i разышлiся ў розныя бакi: мы з Юляй — налева, Ксеня i Кот — направа.

Такiм чынам, мы ўдзельнiчаем у гонцы. Перамагае тая пара, якая раней прыязджае на прыпынак, зрабiўшы круг па МКАДу. Нельга спыняць аўтобусы i маршрутныя таксi, якiя пакуль яшчэ ходзяць па дарозе. Калi ў шэсць гадзiн ранiцы мы будзем яшчэ далёка, можна iсцi на прыпынак гарадскога транспарту i ехаць у iнтэрнат.

Дванаццаць гадзiн дваццаць восем хвiлiн ночы. Гонка пачалася...

Нагадаю: аўтастопам я раней нiколi не ездзiла, i што гэта такое, мела на той час зусiм цьмянае ўяўленне. У Юлi досведу было значна болей. Калi яе нельга ў гэтай справе назваць прафесiяналам, то аматарам — гэта дакладна. Амаль кожныя выхадныя яна куды-небудзь едзе «стопам». Такiм чынам яна пабывала ўжо ў Брэсце, Гомелi, Магiлёве, Маскве, Кiеве, Львове... Гэты спiс можна працягваць. Самая апошняя яе паездка — на тры днi ў Кракаў.

У Юлi ў руках аранжавы парасонiк, у мяне — паветраны шарык, таксама аранжавы («У цемры гэты колер лепш за ўсё вiдаць, так што можна быць упэўненымi, што незаўважанымi мы не застанёмся», — тлумачыць Юля). На нашых куртках — флiкеры. З гэтымi рэчамi мы не сумняваемся, што нiякай аварыi не здарыцца — кiроўцы нас заўважаць здалёк. Ды i з ДАI не трэба будзе разбiрацца — зараз, калi ў цёмны час сутак чалавек iдзе па дарозе без святлоадбiвальных элементаў, яму давядзецца плацiць штраф ад пятнаццацi з паловай да трыццацi адной тысячы рублёў.

Пачынае крапаць дожджык, але ж мы, поўныя нейкага дзiцячага запалу, у пошуках новых пачуццяў i ўражанняў, смела iдзём наперад...

00.32. Каля нас спыняецца дальнабойшчык.

— Лепш за ўсё «стопiць» «дальнабояў», — тлумачыць Юля, — iм надакучвае ехаць, i яны вельмi рады хоць якой-небудзь кампанii.

Забiраемся ў машыну i пачынаем распытваць кiроўцу — той iмпэтна расказвае аб сваiм «дальнабойскiм» жыццi, калi ён па некалькi сутак у дарозе, тыднямi не бывае дома, а калi нарэшце вяртаецца, праз некалькi дзён рукi зноў хочуць круцiць «баранку», а душа iрвецца ў шлях. Мы праехалi ўсяго колькi кiламетраў, i вадзiцель, пажадаўшы нам поспехаў, павярнуў з МКАДа.

Мы зноў на дарозе... Справа гараць агнi начнога Мiнска, злева раскiнулiся нейкiя лецiшчы. Машын на шашы мала, ды i тыя, у большасцi сваёй, едуць нам насустрач.

Мяне пачынае трэсцi ў нейкай незвычайнай радаснай лiхаманцы. Дождж iдзе поўным ходам, але нам да гэтага няма нiякай справы, i Юля нават не раскрывае парасон. Мы скачам па мокрым асфальце, падстаўляем кроплям свае твары. Настрой такi цудоўны, што хочацца зрабiць нешта такое...

— Купалiнка, купалiнка, — пачынае спяваць Юля.

— Цёмная ночка, — працягваю я...

I так мы iдзём па дарозе, ва ўвесь голас спяваючы песню...

Машына. Мы выцягваем рукi. Шафёр б’е па тармазах. З першага моманту становiцца зразумела, што хлопец, якi сядзiць за рулём, прыняў нас за дзяўчын фрывольных паводзiнаў. Мы расказваем сваю гiсторыю пра аўтастоп i гонку i ён, расцягнуўшы свае вусны з’едлiвай усмешкай, згаджаецца падвезцi нас.

— Толькi да Ждановiчаў! — паведамляе незадаволена.

00.50. Мы выходзiм з машыны i пачынаем рагатаць, узгадваючы, якi быў твар у гэтага хлопца. Калi з-за павароту раптам з’явiлася машына, мы нават не сцямiлi, што трэба было падняць руку.

«Эх, празявалi!» — толькi i сказала Юля, i ў гэты момант цёмны «фордзiк», якi праехаў ужо метраў дваццаць, раптам спынiўся.

— Ой, дзяўчаты, прабачце, але я толькi да Зялёнага Лугу магу вас давезцi, — апраўдваецца вадзiцель. — Там, здаецца, гатэль нейкi ёсць, а я ўжо амаль суткi за рулём...

Хвiлiн праз дзесяць мы з Юляй ужо ў Зялёным Лузе. З левага боку кальцавой дарогi раскiнулiся рынак «Экспабел» i гiпермаркет «Бiгзз». Усяго за некалькi тралейбусных прыпынкаў адсюль жыве мой брат.

Я гляджу на гадзiннiк — шэсць хвiлiн на другую.

— Ведаеш, — кажу, — а я нiколi раней так хутка з iнтэрната да брата не даязджала...

Успамiнаючы карту Мiнска, вырашаю, што мы праехалi ўжо амаль палову шляху. Калi так пойдзе i надалей — зможам лёгка выйграць гонку...

Але ж, як аказалася, радавацца было рана. Наступныя хвiлiн дваццаць пяць каля нас не спынiўся нiхто. Настрой мой пацiху спадае. Вочы ўжо не гараць дзiцячым захапленнем, нарэшце бачу, што куртка мая зусiм мокрая, ды i ў красоўках — сапраўднае балота.

Юля нявесела расказвае аб тым, як аднойчы два яе знаёмыя ў такой жа гонцы бадзялiся вакол Мiнска дзевятнаццаць гадзiн. Вось вам i аўтастоп, адзiн з самых хуткiх i эфектыўных вiдаў руху!

1.39. Нарэшце каля нас спыняецца машына. Толькi, мабыць, нас праследуе нейкi злы рок, таму што праз якую хвiлiну мы даехалi да праспекта Незалежнасцi, i наш кiроўца паехаў у горад.

Я адчуваю сябе вельмi дрэнна. Юля ўсё яшчэ спрабуе мяне развесялiць, але ў яе не атрымлiваецца...

— Ты павiнна зразумець, што наша машына ўжо едзе, — гаворыць яна. — Ты чуеш? НАША машына ўжо на дарозе i хутка будзе тут.

Ад безвыходнасцi я пачынаю лiчыць лiхтарныя слупы, якiя мы мiнаем.

Каля восьмага спыняецца НАША машына, i мы ў салоне, напоўненым цыгарэтным дымам.

— Займаецеся нейкiм дзiцячым дзiкунствам, а я зладзеяў лаўлю, — кажа вадзiцель, даведаўшыся, хто мы.

Тут толькi я заўважаю ў яго руцэ рацыю, а на панэлi — вялiкае мноства розных лямпачак i гузiкаў, якiх у машыне быць не павiнна.

— А вы хто? Вы з мiлiцыi? — пытаецца Юля, але наш спадарожнiк маўчыць. Мабыць, ваенная тайна.

— Мне ў Чыжоўку трэба. А вам куды?

— Нам крыху далей...

— Эх! Ну добра ўжо! — згаджаецца ён, але ўвесь час бурчыць, — Аўтастопшчыцы... Дурныя вы, дзяўчаты...

Пачынае тлумачыць, як зараз небяспечна на дарогах, як шмат зладзеяў, а мы, замест таго, каб вучыцца, займаемся глупствам...

— Я вам шчыра скажу: дурнiцы вы, — замест развiтання кiдае ён, спынiўшыся на тым самым прыпынку, якi служыў пачаткам i заканчэннем нашага шляху.

Там ужо стаялi Кот i Ксеня. У некалькiх словах мы расказалi самыя цiкавыя моманты i паслухалi iх расповед пра тое, як iх падвозiў так званы «новы беларус».

Гонка скончылася... Але ж уражаннi засталiся. I наўрад цi я калi-небудзь забуду гэту ноч...

— Так, — кажа Юля, — я свой першы досвед аўтастопшчыцы таксама не магу забыць.

Зручнае i яркае адзенне, заплечнiк альбо спальнiк за спiнай, вочы з агеньчыкам i флiкеры на адзеннi — вось галоўныя адзнакi аўтостопшчыкаў. Можа, гэтыя людзi проста едуць у суседнi горад, дамоў, да бацькоў. А, можа, яны вырашылi даехаць да Сiбiры цi Чорнага мора... Так цi iнакш, не праязджайце мiма...


Неабходнае тлумачэнне

На працягу многiх гадоў выкладаю спецыяльныя дысцыплiны на факультэце журналiстыкi БДУ. Адно з заданняў для студэнтаў II курса было такiм: скласцi «тэмнiк» — пералiк тэм, на якiя хацелася б напiсаць.

Студэнты дужа здзiвiлiся: ледзь не палова аўдыторыi (а на курсе сем груп, каля 200 чалавек) жадала з’ездзiць у тую цi iншую мясцiну «аўтастопам», каб потым напiсаць рэпартаж.

Катэгарычна забаранiла паездкi «аўтастопам»: гэта небяспечна. Але, як вядома, забаронены яблык яшчэ больш смачны. Студэнты абурылiся: маўляў, што за аўтарытарызм такi, чаму выкладчык наступае «на горла» iх творчасцi i г.д. Тады было прынята кампрамiснае рашэнне: «аўтастопныя» матэрыялы разглядаюцца толькi разам з пiсьмовай даведкай ад бацькоў — што яны дазваляюць сваiм дзецям падобныя эксперыменты.

Здавалася, тэма закрыта сама па сабе. Ды не!.. Праз пару тыдняў Насця Лапцiк здае мне свой «Вопыт аўтастопшчыцы...» i асобна — вось гэты дакумент:

«Паважаная спадарыня Падаляк! Я, Лапцiк Маргарыта Мiкалаеўна, мацi вашай студэнткi Лапцiк Настассi, дазваляю ёй ездзiць аўтастопам з сябрамi i пiсаць пра свае прыгоды, паколькi лiчу сваю дачку вельмi адказным i самастойным чалавекам, якому цалкам давяраю. У выпадку, калi вы палiчыце гэта тлумачэнне недастаткова пераканаўчым, можаце звязацца са мною па тэлефоне...»

Рэпартаж быў прыняты да разгляду...

Таццяна ПАДАЛЯК.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Доўгiя зблытаныя валасы i парваныя джынсы, бляшанка пiва ў руцэ i заплечнiк — гэта тыя рэчы, па якiх пазнавалi хiпi, — людзей, якiх можна было ўбачыць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика