21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Без кабiны няма машыны, а без моладзi — будучынi

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Леанiд ЛАХМАНЕНКА

Некалькi гадоў таму на маладзечанскiм заводзе «Унiкаб-Амкадор» пры выпрацоўцы стратэгii i тактыкi развiцця на блiжэйшую i далёкую перспектыву стаўку зрабiлi на маладыя кадры. Цяпер тут амаль чвэрць працуючых — ад 18 да 25 гадоў, ад 25 да 30 — восьмая частка персаналу, яго пятая частка — ад 30 да 40 гадоў. Многа маладых спецыялiстаў, юнакоў з вучылiшчаў, якiя прыходзяць сюды на практыку, потым застаюцца тут працаваць.

У iх заўсёды шмат цiкавых думак

Звычайна дырэктар прадпрыемства Аляксандр Лiс, калi няма нагоды адразу iсцi ў кабiнет, працоўны дзень пачынае з наведвання зборачнага цэха i iншых падраздзяленняў. Гэта традыцыя склалася сем гадоў таму, калi становiшча на заводзе было вельмi складаным i пытанне аб яго выжываннi стаяла рубам.Тады новы кiраўнiк адразу iшоў на вытворчасць i, здаралася, надоўга там заставаўся. Менавiта ў той час Аляксандр Францавiч прыйшоў да высновы: стабiльная i паспяховая работа калектыву ў агляднай перспектыве немагчымая без пастаяннага папаўнення яго маладымi квалiфiкаванымi кадрамi.

Цяпер сiтуацыя на прадпрыемстве iншая i значна лепшая: поўны партфель заказаў, завод працуе ў тры змены, пастаянна растуць аб’ёмы вытворчасцi, прадукцыйнасць працы i зарплата. Аднак звычка пачынаць працоўны дзень з сустрэч з рабочымi i iнжынерамi засталася. Вось i сёння ён запрасiў мяне разам агледзець цэхi. Трапнае дырэктарскае вока заўважае розныя тэхнiчныя дробязi, а таму па ходу руху Аляксандр Францавiч нешта ўдакладняе, вырашае, загадвае...

А мне ў час гэтай экскурсii кiнулiся ў вочы дзве рэчы: плакат з надпiсам «Без кабiны няма машыны», i шмат маладых хлопцаў на рабочых месцах. Iм, як мне падалося, дырэктар удзяляў павышаную ўвагу. Кажу аб гэтым А. Лiсу. Ён адразу не без гумару абагульняе мае ўражаннi ў адну фразу: без кабiны няма машыны, а без моладзi — канкурэнтаздольнай прадукцыi, значыць, i будучынi нашага завода.

— Люблю гутарыць з маладымi. У iх заўсёды (пры ўмове, што яны, як кажуць, iдуць на кантакт) шмат цiкавых думак, ацэнак, заўваг i назiранняў, якiя потым важна асэнсаваць кiраўнiку. Напрыклад, што значыць быць канкурэнтаздольным? Для нас гэта ключавое паняцце. Ад рэалiзацыi нашай прадукцыi на замежных рынках залежыць лёс прадпрыемства, дзелiцца думкамi Аляксандр Францавiч. I працягвае.

— Быць канкурэнтаздольным, лiчаць маладыя працаўнiкi завода, значыць быць прагматычным, адпавядаць часу. А як iнакш — мы ж перайшлi на рынкавыя рэйкi гаспадарання з ўсiмi плюсамi, мiнусамi i праблемамi, якiя адсюль вынiкаюць. А таму разлiк павiнен быць на надзейную эканамiчную перспектыву. Так, сёння не ўсiм падабаецца тое, што моладзь вельмi прагматычная. Але, вiдаць, такi подых часу. Зацiкавiць яе прыйсцi i застацца працаваць на заводзе можна толькi канкрэтнымi рэчамi, а не абяцаннямi светлай будучынi. Маладыя павiнны бачыць, што вытворчасць развiваецца не дзеля вытворчасцi, а для людзей, каб жыццё было лепшае. Мне такi прагматычны падыход iмпануе, — гаворыць Аляксандр Францавiч.

Давяраць не на словах

Моладзi аб’ектыўна ўласцiва iмкненне да поспеху. Яно шматразова павялiчваецца, калi маладым давяраюць сур’ёзную справу. У гэтым сэнсе на заводзе паваротным момантам у жыццi калектыву стаў пачатак серыйнай вытворчасцi новых унiверсальных кабiн (адсюль i назва прадпрыемства «Унiкаб») для сучаснай будаўнiча-дарожнай тэхнiкi. Яе вырабляе мiнскае прадпрыемства «Амкадор». Перавагi новых кабiн бясспрэчныя: у iх сучасныя прыгожыя формы i камфортныя ўмовы працы. Задача заводскiх iнжынераў i рабочых, у тым лiку i маладых, — забяспечыць iх якасны выраб. I пры гэтым, звярнiце ўвагу, адначасова павысiць аб’ёмы выпускаемай прадукцыi. Бо серыйная вытворчасць кабiн, якiя адпавядаюць еўрапейскiм стандартам, дазволiла значна павысiць якасць, а значыць i канкурэнтаздольнасць амкадораўскiх пагрузчыкаў на знешнiх рынках. Моладзь была гатова да гэтага кроку. Усямерную падтрымку кiраўнiцтва завода адчувала i з боку пярвiчнай арганiзацыi БРСМ. Яе з’яўленне было заканамерным, бо на прадпрыемстве працуе шмат маладых людзей.

Аналагаў падобнай высокадакладнай i складанай тэхнiкi, як мне растлумачылi заводскiя спецыялiсты, пакуль няма ў нашай краiне. Каб кiраваць ёю, трэба быць на «ты» з камп’ютарам.

— Быццам бы дорага на першы погляд. А калi падлiчыць на калькулятары тыя страты, якiя несла вытворчасць ад выкарыстання састарэлага абсталявання, то выдаткi на бельгiйскiя станкi хутка акупяцца. Прыкладна за тры гады. Бо якасць прадукцыi адразу ўзнялася на парадак. Працаваць жа на новым абсталяваннi даверылi маладым хлопцам Сяргею Вярбiцкаму i Сяргею Радзько. Зразумела, пасля строгага конкурснага адбору i курса навучання прадстаўнiкоў замежнай фiрмы, якiя прыехалi спецыяльна дзеля гэтага ў Маладзечна, гаворыць начальнiк участка Iгар Васiльеў.

У здаровым целе — здаровы дух

Заняткi спортам — адно з галоўных захапленняў моладзi. Заводскiя спартсмены ўдала выступаюць на раённых i абласных спаборнiцтвах па футболу, баскетболу, настольнаму тэнiсу i г.д. За спартыўна-фiзкультурны сектар адказвае механiк аўтатранспарту Iван Кавалеўскi.

— Летась нашы спартсмены выйгралi «Рэспублiку», — з гонарам гаворыць Iван Iванавiч. «Рэспублiка» — гэта спартакiяда прафсаюзаў металiстаў па васьмi вiдах спорту. Унiкабаўцы тады занялi першае месца па лёгкай атлетыцы i мiнi-футболу, трэцяе — па настольнаму тэнiсу i г.д. Таксама ўдала выступiлi заводскiя хлопцы ў Вiцебску на мiжгалiновых рэспублiканскiх прафсаюзных спаборнiцтвах. Каманда па мiнi-футболу выйшла ў фiнал.

Маладая i амбiцыйная каманда па настольнаму тэнiсу. Яе ўдзельнiкi мараць аб перамогах i ўпарта трэнiруюцца. На прадпрыемстве працуюць два маладыя майстры спорту па гарадках, яны рэгулярна выступаюць за зборную Беларусi на мiжнародных спаборнiцтвах. Сярод заводскiх спартсменаў ёсць i свой майстар спорту па лыжах. Ён удзельнiчае ў спаборнiцтвах, а ў вольны час трэнiруе спартыўную змену.

Ужо сёлета каманда па мiнi-футболу заняла першае месца ў гарадскiх спаборнiцтвах. Дарэчы, зборная «Унiкаба» тройчы выйгравала пераходны кубак па футболу iмя Арнольда Бохана. Нагадаем, А. Бохан — мясцовая спартыўная славутасць — адзiн з першых футбалiстаў горада, майстар i папулярызатар гэтай гульнi. Зразумела, з надыходам цёплай пары спартыўнае жыццё актывiзуецца.

— Вядома, вынiкi нашых маладых спартсменаў i фiзкультурнiкаў — прыемная рэч. Але мяне больш радуе тое, што юнакi i дзяўчаты не марнуюць дарэмна час за бутэлькай не смокчуць пiва лiтрамi на вулiцах, у скверах цi ў так званых «кафэшках», а ўмацоўваюць сваё здароўе i падтрымлiваюць фiзiчную форму. На жаль, у нас няма ўласнай спартыўнай базы. Таму мы арандуем спартзалы ў школе № 12 i ў завода металаканструкцый, — гаворыць А. Лiс.

Наперадзе заводскiх спартсменаў чакаюць новыя старты спартакiяды прафсаюзаў металiстаў i адкрытыя спаборнiцтвы ў гонар 80-годдзя з дня заснавання «Амкадора». Нагадаем, «Унiкаб-Амкадор» структурна ўваходзiць у ЗАТ «Амкадор». З нагоды юбiлею плануецца правядзенне, заўважце, у Маладзечанскiм раёне ў канцы жнiўня—пачатку верасня спартакiяды амкадораўцаў.

Дарэчы, летась падобныя спаборнiцтвы таксама прайшлi ў Маладзечне. Там сярод васьмi каманд спартсмены «Унiкаба» занялi другое месца. Неблагi вынiк для невялiкага завода. На гэту акалiчнасць хочацца звярнуць увагу. Як i ўсюды на такiх прадпрыемствах тут лiчаць кожны рубель, каб разлiчыцца з крэдытамi, заклапочаны ў першую чаргу вытворчымi праблемамi. Але ўсё ж нягледзячы на фiнансавыя цяжкасцi знаходзяць магчымасцi, у тым лiку i праз прафсаюз, рэгулярна выдаткоўваць сродкi на набыццё спортiнвентару, аднаўленне формы, арэнду спартзалаў.

Хоць для рабочай моладзi на заняткi спортам у адрозненне ад маладых IТР не лепшым чынам уплывае трохзменны рэжым работы завода — не заўсёды пасля другой цi начной змены атрымлiваецца трапiць у тэрмiн у спартыўную залу. Але па меры магчымасцi хлопцы стараюцца не прапускаць трэнiроўкi. Аднак, як гаварылi мне на заводзе, яшчэ далёка не ўсе маладыя людзi, асаблiва з лiку навiчкоў, уцягнулiся ў заняткi спортам. Лiквiдаваць гэты прабел — задача актывiстаў пярвiчкi БРСМ. I, магчыма, за кошт свежых сiл удасца аднавiць былую славу заводскай валейбольнай каманды. Яна яшчэ 8—10 гадоў таму была ў Маладзечне лiдарам, рэгулярна выйгравала гарадскiя i раённыя спаборнiцтвы. Тады касцяк каманды складалi маладыя выпускнiкi полiтэхнiчнага тэхнiкума i будаўнiчага вучылiшча. Сёння на заводзе склалася аналагiчная сiтуацыя.

Звычайны завод, звычайныя людзi

Такiх невялiкiх звычайных прадпрыемстваў, як завод «Унiкаб- Амкадор» у Беларусi сотнi. Яны часцей за ўсё месцяцца ў раённых цэнтрах i пасёлках. Эканамiчна яны таксама знаходзяцца ў аднолькавым становiшчы i вымушаны ў жорсткiх рынкавых умовах адстойваць сваё права на iснаванне. Яны — не гiганты нафтахiмii цi машынабудаўнiчага комплексу, за iмi няма «раскручанай» i вядомай яшчэ з часоў СССР рэнтабельнай прадукцыi. Таму «Унiкабу» самому давялося вырашаць усе праблемы выжывання. Яго вопыт паказвае, што кадры па-ранейшаму вырашаюць усё. Асаблiва, калi ўдаецца дасягнуць аптымальнага спалучэння энтузiязму моладзi i вопыту ветэранаў. Яны — спецыялiсты з уменнем вырашаць складаныя вытворчыя задачы i праблемы, ахвотна дапамагаюць маладым. Такiм чынам атрымлiваецца зладжаная работа ўсяго гаспадарчага механiзма прадпрыемства.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалькi гадоў таму на маладзечанскiм заводзе «Унiкаб-Амкадор» пры выпрацоўцы стратэгii i тактыкi развiцця на блiжэйшую i далёкую перспектыву стаўку з
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика