«Еўра» па-беларускуМуз-nеws Кампанiя «Вiгма» выдала зборнiк «Еўравiгма», у якi ўвайшлi кампазiцыi ўдзельнiкаў нацыянальных адборачных тураў конкурсу «Еўрабачанне». Бонус-трэкам на дыску запiсана дуэтная кампазiцыя Дзмiтрыя i Георгiя Калдуноў — у сэнсе, i напiсаная, i выкананая братамi.У дыск увайшлi 14 кампазiцый, з якiмi ў 2004—2006 гадах беларускiя выканаўцы — «Аляксандра i Канстанцiн», Анжэлiка Агурбаш, Палiна Смолава, «Далi», Наталля Тамела, Жанэт, Аляксандра Гайдук, «Лявоны», Алена Грышанава, Георгiй Калдун, Аляксандр Саладуха, Леся Кодуш, «Litеsоund», Рrimа-Vеrа — выходзiлi ў фiнал нацыянальнага адбору. Мiж iншым, з першага года ўдзелу Беларусi ў «Еўрабачаннi» прома-дыскi канкурсантаў выпускала менавiта «Вiгма». Сёлета ж, атрымлiваецца, зборнiк прысвечаны яшчэ i «Славянскаму базару», дзе ўжо выступалi практычна ўсе пералiчаныя артысты, акрамя Георгiя Калдуна, якога выхад на вiцебскую сцэну чакае ў лiпенi. У падтрымку дыска з пажаданнямi займаць заўжды найлепшыя месцы на кампазiцыю «Быць можа» Уладзiмiр Максiмкаў зняў для братоў Калдуноў клiп. Яго бюджэт, як сцвярджае рэжысёр, у 1340 разоў меншы за выдаткi на клiп Дзмiтрыя Калдуна, з якiм артыст адправiўся на «Еўрабачанне». Наконт мастацкiх якасцяў мяркуйце самi — клiп ужо з’явiўся на беларускiх тэлеканалах. Сола на скрыпцы Узыходзячая зорка Еvа Shimаnski адклала здымкi свайго дэбютнага клiпа ў сувязi з выпускнымi экзаменамi — дзяўчына рыхтуецца стаць прафесiйнай скрыпачкай. Прадзюсар артысткi, салiст гурта «Аtlаntiса» Аlех Dаvid, вырашыў прыадкрыць некаторыя дэталi з жыцця сваёй падапечнай. Як высветлiлася, Ева сёлета заканчвае Мiнскае музычнае вучылiшча iмя Глiнкi па класу скрыпкi, i актыўна рыхтуе да выпускных экзаменаў класiчныя i джазавыя творы, у тым лiку, напрыклад, адажыо з «Маленькага прынца» Яўгена Глебава. Вучоба, як палiчыла спявачка, важнейшая за вiдэаклiп, так што здымачная пляцоўка пакуль пачакае. Але праца над першым альбомам не спыняецца — акрамя хiта «Bеаutiful Girl», запiсана яшчэ 5 новых кампазiцый, якiя пакрысе будуць з’яўляцца на радыё. Выхад альбома папярэдне запланаваны на верасень 2007 года. Музыка з любоўю ВIА «Харлi» выпусцiла другi ў сваёй пяцiгадовай творчай бiяграфii альбом «Любоў — iмя тваё». Нязменным аўтарам музыкi i тэкстаў выступiў Яўген Чалышаў, акрамя лiтаральна дзвюх песень — «Шлях» (словы Аляксандра Брагiнца) i кавера «Пелагея» (музыка Gурsу Kings). У адрозненне ад першага дыска «Родныя мясцiны», другi альбом самi музыканты называюць «больш цэльным, канцэптуальным i цiкавым». Прадстаўляе сваю музыку «Харлi», як i раней, жывым складам музыкантаў — што гурт i пацвердзiў, наладзiўшы мiнi-канцэрт для журналiстаў, сяброў i фан-клуба. Першапачаткова альбом планавалася назваць па iншай песнi — «Добрыя людзi», якую Жэня Чалышаў прысвяцiў сваiм бацькам. Але праз нейкi час стала зразумела, што колькасць песень пра каханне i любоў пераважае, што i аб’яднала пласцiнку пад агульнай канцэпцыяй i назвай. Адзiнае, чаго шкада — значна паменела песень на беларускай мове. Але гэта, як сцвярджае сам Чалышаў, ненадоўга: трэцi альбом будзе пераважна, а можа i цалкам, беларускамоўным. Магчыма, да таго часу паняцце «фарматнасцi» на радыё павернецца якраз у бок беларускасцi, а пакуль што «Харлi» — праект некамерцыйны, для душы, у адрозненне ад «Thе Рrоjесt». Новы альбом гурта дружна хваляць як крытыкi, так i музычныя прафесiяналы. Салiст ансамбля «Сябры», народны артыст Беларусi Анатоль Ярмоленка, напрыклад, лiчыць, што «Харлi» дзiўным чынам удаецца быць рознымi, але пры гэтым захоўваць свой твар. Гэта вельмi светлая музыка, ад яе iдзе светлая энергетыка. I мне падабаецца, што беларускiя песнi гучаць сучасна, па-еўрапейску. Я ведаю дакладна, што, калi мяне спытаюць, каго я выдзяляю з маладых беларускiх гуртоў, я скажу пра «Харлi». Упэўнены, што калi гэты калектыў працягне рухацца наперад, то абавязкова трапiць у гiсторыю беларускай музыкi, як калiсьцi ўвайшлi «Песняры», «Сябры», «Верасы», i будзе фармiраваць музычныя густы беларусаў». Сiмпатычны шансанье Малады беларускi выканаўца Мартын Ажураў, якi працуе ў жанры шансону, пры падтрымцы прадзюсарскага цэнтра «NоnStорRесоrds» выпусцiў свой першы клiп на песню «Сiмпатычны хлопец». Над вiдэа, дарэчы, працаваў вядомы рэжысёр Павел Пунтус, на рахунку якога супрацоўнiцтва з Сярогай («Чорны бумер»), Аляксеем Хлястовым, Уладай, iншымi папулярнымi артыстамi. Клiп плануецца паказаць не толькi ў Беларусi, але таксама ў Расii i ва Украiне. Паводле сюжэта, звычайны вулiчны хлопец ператвараецца ў эстрадную «зорку». «Мы адлюстравалi звышiдэю развiцця беларускага шансону, — расказвае прадзюсар Сяргей Ждановiч, — ад дваровай публiкi падняцца да элiты, але застацца цiкавым i першым, i другiм. Бо шансон — не толькi турэмны раманс, гэта запатрабаваны жанр, вялiкi пласт мас-культуры». Нягледзячы на тое, што музыкай Мартын Ажураў займаецца з дзяцiнства, на прафесiйную сцэну ён выйшаў толькi ў 2003 годзе. Выступаў з аўтарскiмi песнямi ў Беларусi i за мяжой, у 2005 годзе выпусцiў першы альбом пад назвай «Настальгiя». Зараз хлопец вучыцца ў Беларускiм лiнгвiстычным дзяржаўным унiверсiтэце i рыхтуе новы дыск з назвай «Сiмпатычны хлопец», якi прысвяцiць памяцi бацькi. Таксама ў блiжэйшай будучынi артыст плануе ўзяць удзел у канцэртным туры памяцi Мiхаiла Круга. Вядучая рубрыкi Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кампанiя «Вiгма» выдала зборнiк «Еўравiгма», у якi ўвайшлi кампазiцыi ўдзельнiкаў нацыянальных адборачных тураў конкурсу «Еўрабачанне» |
|