21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зямля набывае рэальны кошт

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таццяна ЛОБАС, БЕЛТА

Актуальнае iнтэрв’ю

У сувязi з уступленнем у сiлу ўказа № 213 «Аб некаторых пытаннях перадачы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць грамадзянам Рэспублiкi Беларусь», жыхароў краiны цiкавiць, як i колькi яны будуць плацiць за зямельныя ўчасткi з улiкам кадастравай ацэнкi. Аб гэтым расказаў намеснiк старшынi Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Беларусi Андрэй ГАЕЎ.

— Андрэй Анатольевiч, з 1 студзеня 2007 года ў Беларусi спынiлася перадача зямельных участкаў з дзяржаўнай уласнасцi ў прыватную ўласнасць грамадзян па нарматыўных цэнах. Цяпер галоўны крытэрый — кадастравая ацэнка зямлi. Цi датычацца гэтыя новаўвядзеннi тых зямель, якiя былi перададзены людзям раней?

— Сапраўды, раней пры адчужэннi зямельных участкаў, якiя знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасцi, у прыватную ўласнасць грамадзян выкарыстоўвалi льготную або нарматыўную цану. Нагадаю, што льготная цана прымянялася пры перадачы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць толькi тым грамадзянам, якiя мелi патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, для будаўнiцтва або абслугоўвання жылога дома. Па льготнай цане да 1 студзеня 2000 года зямельныя ўчасткi выкуплялi грамадзяне, якiя атрымалi iх у валоданне i карыстанне да 16 чэрвеня 1993 года. Згодна з новай рэдакцыяй праекта Кодэкса аб зямлi, гэтым грамадзянам будзе вернута права на атрыманне свайго зямельнага ўчастка па льготнай цане. I афармляць права на землекарыстанне зямельным участкам па кадастравым кошце iм не трэба. Iльготная цана на зямлю прымяняецца i цяпер, але толькi ў тых выпадках, калi размова iдзе аб тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў у адпаведнасцi з жыллёвым заканадаўствам.

Асноўнымi фактарамi вызначэння нарматыўных цэн на зямельныя ўчасткi з’яўлялiся прыродная ўрадлiвасць глеб, месцазнаходжанне адносна адмiнiстрацыйных цэнтраў раёнаў, а таксама адмiнiстрацыйны статус населенага пункта. У гарадах i пасёлках гарадскога тыпу нарматыўныя цэны не дыферэнцыравалiся i ўстанаўлiвалiся ў цэлым на населены пункт. Напрыклад, нарматыўная цана на зямельныя ўчасткi, якiя набываюцца ў прыватную ўласнасць грамадзянамi, у Мiнску ў 2006 годзе складала Br44,75 млн за гектар. Кадастравы ж кошт зямельных участкаў, якiя можна перадаваць у прыватную ўласнасць грамадзян у беларускай сталiцы, складае ў сярэднiм Br504,869 млн за гектар i вагаецца ад Br228,551 млн да Br1,484 млрд за гектар. Гэта значыць рэальны кошт зямлi значна вышэйшы, i гэта справядлiва.

У сельскiх населеных пунктах нарматыўныя цэны на зямельныя ўчасткi ў залежнасцi ад тыпу глеб i вiду зямель вар’iравалiся ад Br259,3 тыс. за гектар да Br10,218 млн. Iх кадастравы кошт вагаецца ад Br214,2 тыс. за гектар да Br840 млн. У сельскiх населеных пунктах, размешчаных недалёка ад абласных цэнтраў i Мiнска, кошт зямель дасягае максiмальных значэнняў для сельскiх населеных пунктаў, садоўнiцкiх таварыстваў i дачных пасёлкаў. Напрыклад, у Мiнскiм раёне ў вёсцы Бараўляны з развiтой iнфраструктурай адна сотка зямлi будзе каштаваць $710—2500, а ў пасёлку Юзуфова, дзе ўмовы пражывання менш камфартабельныя, у некалькi разоў танней — $130—390.

Кадастравая ацэнка кошту зямлi будзе абавязковая толькi для тых, каму зямельныя ўчасткi перадаюцца з моманту ўступлення ў сiлу новага ўказа.

Зямельныя ўчасткi, якiя знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасцi, перадаюцца ў прыватную ўласнасць па заяве грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь рашэннем адпаведнага выканаўчага камiтэта пасля ўнясення платы за зямельны ўчастак. Даведацца пра кадастравы кошт свайго зямельнага ўчастка можна ў мясцовым выканаўчым камiтэце па месцы знаходжання зямельнага ўчастка або на сайце ДУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва».

— Як цяпер будуць рэгулявацца зямельныя адносiны пры продажы дачнага ўчастка або перадачы дома, якi знаходзiцца на гэтым зямельным участку ў спадчыну i ў iншых сiтуацыях?

— Аб правах уласнiкаў дачных участкаў трэба сапраўды гаварыць асобна, паколькi ў iх найбольш пытанняў. Нагадаю, у 2003—2005 гадах у рэспублiцы праведзена кадастравая ацэнка зямель населеных пунктаў, садоўнiцкiх таварыстваў i дачнага будаўнiцтва. Вынiкi кадастравай ацэнкi зямель (згодна з пастановай Савета Мiнiстраў ад 17 снежня 2002 года № 1764) разгледжаны i зацверджаны рашэннямi мясцовых выканаўчых камiтэтаў.

Аднак, паводле даных выканкамаў, з 1 верасня 1993 года па 31 снежня 2006 года грамадзянамi Беларусi па льготнай i нарматыўнай цане было выкуплена 72,1 тыс. га зямель, размешчаных у населеных пунктах, садоўнiцкiх таварыствах i дачных пасёлках. Указ № 213 на гэтых грамадзян не распаўсюджваецца, паколькi яны ўжо з’яўляюцца ўласнiкамi зямель з моманту iх выкупу ў дзяржавы. Таму яны могуць прадаваць iх або адчужаць па дагаворнай цане.

Аднак хачу звярнуць увагу на тое, што садовыя домiкi, дачы i жылыя дамы, размешчаныя на зямельных участках, якiя знаходзяцца ў прыватнай уласнасцi, адчужаюцца толькi разам з гэтымi будынкамi. Падкрэслiваю, што пры адчужэннi садовых домiкаў, дач i жылых дамоў, размешчаных на зямельных участках, якiя знаходзяцца ў пажыццёвым спадчынным уладаннi, не патрэбна вызначэнне кадастравага кошту гэтых зямельных участкаў.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязi з уступленнем у сiлу ўказа № 213 «Аб некаторых пытаннях перадачы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць грамадзянам Рэспублiкi Беларусь», ж
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика