Не толькі ганарова, але і прыбыткова
Пераможцы спаборнiцтва 2006 года, занесеныя на рэспублiканскую Дошку гонару, атрымаюць матэрыяльнае заахвочванне. Такое рашэнне змяшчаецца ў праекце пастановы ўрада ў мэтах выканання ўказа Прэзiдэнта ад 30 красавiка 2007 года № 204 «Аб занясеннi на рэспублiканскую Дошку гонару пераможцаў спаборнiцтва 2006 года», паведамiлi БЕЛТА ў Мiнiстэрстве эканомiкi.
Дакумент распрацаваны з удзелам Мiнiстэрства фiнансаў, Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, Мiнiстэрства юстыцыi i змяшчае прапановы па крынiцах i парадку прэмiравання пераможцаў спаборнiцтва. У праекце пастановы прадугледжваецца выдзяленне сродкаў з рэспублiканскага бюджэту. Яны будуць накiраваны на матэрыяльнае заахвочванне пераможцаў спаборнiцтва за дасягненне ў 2006 годзе найлепшых вынiкаў у выкананнi прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця. Нагадаем, што рэспублiканская Дошка гонару адкрыта 1 мая ў Мiнску. На яе занесены назвы прадпрыемстваў розных галiн народнай гаспадаркi, якiя сталi пераможцамi спаборнiцтва за дасягненнi ў 2006 годзе найлепшых вынiкаў у выкананнi асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пераможцы спаборнiцтва 2006 года, занесеныя на рэспублiканскую Дошку гонару, атрымаюць матэрыяльнае заахвочванне. Такое рашэнне змяшчаецца ў праекце п |
|