21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

АЭС будзе пабудавана ў Чавускiм раёне

26.08.2009 08:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

Старшыня Магiлёўскага аблвыканкама Барыс Батура на прэс-канферэнцыi паведамiў журналiстам, што прынята прынцыповае рашэнне аб пабудове АЭС у Чавускiм раёне, паблiзу вёскi Красная Паляна. Гэта за 40 кiламетраў ад Магiлёва.

— Ну i што ў гэтым дрэннага? — рытарычна перапытаў кiраўнiк аблвыканкама. — Я лiчу, што гэта вялiкi iмпульс для развiцця эканомiкi рэгiёна. А побач з намi ўжо ёсць Смаленская АЭС. Дык лепей ужо самiм весцi эксплуатацыю — уласнымi надзейнымi рукамi. Будаўнiцтва АЭС — гэта доўгая працэдура. Магу толькi сказаць, што першы блок беларускай атамнай станцыi з’явiцца гадоў праз 8—10.

На прэс-канферэнцыi былi закрынуты розныя аспекты жыцця рэгiёна. Магiлёўская вобласць, паабяцаў Барыс Батура, будзе рабiць усё магчымае, каб захаваць сваю пазiцыю на рэспублiканскай Дошцы гонару. Вынiкi работы народнай гаспадаркi за 4 месяцы паказваюць, што гэта цалкам магчыма: напрыклад, за гэты час знiзiлася колькасць стратных прадпрыемстваў.

У праграме развiцця малых гарадоў у Магiлёўскай вобласцi плануецца рэалiзаваць больш за дзве сотнi iнвестыцыйных праектаў. Будзе створана прыкладна 20 тысяч новых працоўных месцаў.

— Галоўная задача мясцовых уладаў — прыцягваць iнвестыцыi i развiваць прадпрымальнiцтва, — лiчыць Барыс Батура. — I акрамя вытворчасцi, нацiск трэба зрабiць на сферу абслугоўвання, якая ў нас яшчэ недастаткова развiтая.

Кiраўнiк Магiлёўскай вобласцi выказаў сваё меркаванне наконт праблемы льгот, якая цяпер актыўна абмяркоўваецца ў краiне.

— Iльготамi ў Беларусi карыстаецца 60 працэнтаў насельнiцтва, — зазначыў ён. — Але, вобразна кажучы, гэта ж не «дом адпачынку». Iльгота павiнна быць адраснай i дадзена менавiта таму, хто мае ў ёй патрэбу. Перагляд сiстэмы льгот даўно наспеў, размовы вялiся пра гэта яшчэ гадоў 5—6 таму. Тым больш, што адбылося павелiчэнне даходаў — заробкаў i пенсiй. Вызваленыя сродкi будуць выдаткаваны на дзяцей, i мне падаецца, што з гэтым не варта спрачацца, а трэба кожнаму зразумець.

Размова таксама была i пра дэмаграфiчную сiтуацыю. Найбольш уплываюць на працягласць жыцця людзей харчаванне, вада i здаровы лад жыцця. Па ўсiх гэтых напрамках, запэўнiў Барыс Батура, у вобласцi вядзецца работа. Па першых двух — у межах праграм па адраджэнню вёскi (маецца на ўвазе вытворчасць i перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыi) i «Чыстая вада».

— А здаровы лад жыцця — гэта ў нашых сiлах, — сказаў старшыня Магiлёўскага аблвыканкама. — I цяперашняя iнтэнсiўная прапаганда ў СМI дае плён.

Што ж датычыцца хваравiтай тэмы — алкагалiзацыi грамадства, то Барыс Батура шчыра выказаў сваё меркаванне: тут можа дапамагчы «сухi» закон — жорсткае абмежаванне альбо забарона ўжывання алкагольных напояў, як гэта калiсьцi было ў Амерыцы i Фiнляндыi.

— Гэта страшна, як людзi паводзяць сябе, прыцягваюць да алкаголю моладзь, а часам ад гэтага гiнуць дзецi, — сказаў кiраўнiк вобласцi. — Гэта страшны бiч! Мне, канешне, тлумачаць, што забароннымi мерамi нельга вырашыць праблему алкагалiзацыi. Але грамадству трэба прыкласцi сур’ёзныя намаганнi, каб перамагчы гэтае зло. Тут, канешне, яшчэ i праблемы культуры людзей: выпiць можна i нават часам трэба, але неабходна ведаць меру.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Магiлёўскага аблвыканкама Барыс Батура на прэс-канферэнцыi паведамiў журналiстам, што прынята прынцыповае рашэнне аб пабудове АЭС у Чавускiм
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика