Загартоўка з дзяцiнства
Марыя ГУЦАЛА, БЕЛТА
Iнфарм-укол Загартоўванне — гэта павышэнне ўстойлiвасцi арганiзма да неспрыяльных уздзеянняў знешняга асяроддзя. Загартаваны чалавек не баiцца пераахалоджання, перападаў тэмпературы паветра, уплыву ветру. Яны значна радзей хварэюць, асаблiва, калi спалучаць працэдуры загартоўвання з выкарыстаннем iмунамадулятараў мясцовага ўздзеяння. Загартоўванне можна праводзiць з дапамогай паветраных або водных працэдур, прычым варта памятаць, што водныя найбольш эфектыўныя.Пачаць загартоўку можна ў любым узросце. Праводзiць працэдуры варта сiстэматычна. Час уздзеяння фактару загартоўвання трэба павялiчваць паступова. Нельга дапускаць пераахалоджвання. Варта пазбягаць працяглага ўздзеяння не толькi нiзкiх тэмператур, але i перагравання. Абутак i адзенне павiнны быць з натуральных тканiн i матэрыялаў. Працэдуры па загартоўцы трэба спалучаць з фiзiчнымi практыкаваннямi i масажам. Нельга курыць. Дзецям ад трох гадоў i старэйшым пры хранiчных захворваннях верхнiх дыхальных шляхоў — танзiлiце, адэноiдах — патрэбны кантрастныя працэдуры: кантрастныя ванны для ног, кантрастнае абцiранне, кантрастны душ, саўна, руская лазня. Для кантрастнага аблiвання ножак ставяць два тазiкi з такiм узроўнем вады, каб ён не даходзiў да сярэдзiны галёнкi. У адным тазе вада павiнна быць гарачай — 38—40 °С, а ў другiм падчас першай працэдуры — на 3—4 градусы нiжэй. Малы спачатку пагружае ножкi ў гарачую ваду на 1—2 хвiлiны, а пасля «пераскоквае» ў таз з халаднаватай вадой на 5—20 секунд. I так некалькi разоў. Дзецям пасля 3 гадоў можна прымаць i кантрастны душ. Пры гэтым малы знаходзiцца пад гарачым «дожджыкам» 1—2 хвiлiны, а пасля пад «халодным» —10—20 секунд. Чаргаваць 5—10 разоў. Умацаванню iмунiтэту дзiцяцi з мэтай лячэння i прафiлактыкi рэспiраторных iнфекцый спрыяе выкарыстанне i такiх прэпаратаў, як iмудон. Кадзiраванне ад нiкацiнавай залежнасцi не аказвае негатыўнага ўплыву на псiхiку Аб гэтым заявiла намеснiк галоўнага ўрача Мiнскага гарадскога клiнiчнага наркалагiчнага дыспансэра Iрына Канановiч. На сёння ў многiх прыватных медыцынскiх цэнтрах прымяняюцца розныя методыкi кадзiравання. Усе яны дазволены для выкарыстання ў рэспублiцы, таму чуткi аб тым, што якая-небудзь методыка можа «зламаць» псiхiку, беспадстаўныя. «Калi б шкода, нанесеная здароўю ад спосабу лячэння, была значна вышэйшая за станоўчы эфект ад працэдуры, гэты спосаб быў бы ў нас забаронены», — сказала спецыялiст. Разам з тым Iрына Канановiч падкрэслiла, што вынiк ад любога лячэння залежыць перш за ўсё ад ступенi матывацыi самога чалавека, наколькi ён хоча вылечыцца. А так як любая залежнасць з’яўляецца дастаткова цяжкiм станам, то ўнiверсальнага лякарства ад яе знайсцi немагчыма. Падбор метаду лячэння строга iндывiдуальны i ажыццяўляецца непасрэдна пры кантакце пацыента з урачом.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Загартоўванне — гэта павышэнне ўстойлiвасцi арганiзма да неспрыяльных уздзеянняў знешняга асяроддзя. Загартаваны чалавек не баiцца пераахалоджання, пе |
|