Зоркi над Сярэднiм Сялом
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
Ёсць на Валожыншчыне такая вёска — Сярэдняе Сяло, жыхароў тут засталося няшмат. З цягам часу сярод месцiчаў усё больш пенсiянераў, так што назва паселiшча не зусiм адпавядае цяперашняй дэмаграфiчнай сiтуацыi. Састарэлыя людзi, вядома, не надта iмкнуцца ў горад, блiжэй да «цывiлiзацыi». Па-першае, зусiм побач — адзiн з першых у Валожынскiм раёне аграгарадкоў (ён быў створаны ў 2005-м), дзе працуе ўся неабходная сацыяльная iнфраструктура. Пры жаданнi «гарадскiя выгоды» можна зрабiць «на месцы», прынамсi, у гэтым пераконвае вопыт аднаго са сярэднясельцаў.
Уладзiмiр Уладзiмiравiч Паш-куць можа па праву лiчыць сябе тутэйшым, паколькi яго продкi ў гэтых мясцiнах жылi спрадвеку. «За Польшчай» непадалёку быў хутар, дзе iм была «нарэзана» зямля: ад поля i да рэчкi, усяго каля дзесятка гектараў. З першага погляду вельмi прыстойны «кавалак», аднак трэба мець на ўвазе тое, што такая плошча прыпадала на даволi вялiкую талаку — некалькi сем’яў, у кожнай з якiх было шмат дзяцей. Уладзiмiр Уладзiмiравiч нарадзiўся ў 1933-м, зараз ён у даволi паважным узросце — як-нiяк 74 гады. Больш чым палову свайго жыцця ён адпрацаваў у мясцовай гаспадарцы — вядомым на Валожыншчыне калгасе «Чырвоны сцяг». У гэтым сельгаспрадпрыемстве Пашкуць, адразу як прыйшоў з войска, 43 гады рабiў шафёрам. «Усе машыны праз мае рукi прайшлi, таму магу нават гiсторыю аўтапрама выкладаць», — усмiхаецца Уладзiмiр Уладзiмiравiч. Хату, у якой стары зараз жыве разам з жонкай, пабудавалi ў 1960 годзе, менавiта тады i пераехалi ў Сярэдняе Сяло са свайго «фамiльнага» хутара. Уладкавалiся нядрэнна, абжылiся на гэтым месцы, на сядзiбе вырас вялiкi сад. Узгадавалiся дзецi — цяпер сын побач жыве, а дачка ў Мiнску. Уладзiмiр Уладзiмiравiч на пенсiю выйшаў роўна ў тэрмiн — у 1993-м, узгадвае, што тады ў калгасе насталi цяжкiя часы, калi «заробку не было», а так бы яшчэ i парабiў. Прыйшлося спадзявацца на ўласныя сiлы — даходы са свайго падворка. Яны i зараз трымаюць вялiкую гаспадарку: карова, конь, не лiчачы iншай «драбнейшай» жыўнасцi. «А як без гэтага? — здзiўляецца Пашкуць. — На печы ж не будзеш увесь час сядзець». Ён i робiць — завiхаецца па гаспадарцы, упрыгожвае сваю сядзiбу. Канешне, без падтрымкi дзяцей цяжка б было ўсiм займацца — дапамагае сын, дачка з зяцем часта прыязджаюць. Як кажа Уладзiмiравiч, збiраюцца разам, каб ствараць прыгажосць, каб хораша было наўкола. I сапраўды, падворак Пашкуцяў у Сярэднiм Сяле вельмi адметны — дагледжаны дом з пакоем на другiм паверсе, лазня з зашклёнай верандай, лiхтарыкi ля брукаванкi, некалькi маляўнiчых сажалак з альтанкай побач. Стары сад давялося высекчы (па прычыне ўзросту), пасадзiлi новы — летась з маладых дрэў атрымалi першы ўраджай. Плануюць аб’яднаць сажалкi ў адну вялiкую, атрымаецца «мiнi-возера», дзе можна будзе разводзiць рыбу. Дарэчы, карасёў многа i цяпер, вось толькi ёсць рызыка — летась адна з сажалак прамерзла да дна. На другiм паверсе дома драўляны балкон, дзе ля плеценага крэсла стаiць самы сапраўдны... тэлескоп. Гэты сур’ёзны астранамiчны прыбор я яшчэ з вулiцы заўважыў, таму i вырашыў «напрасiцца» да Уладзiмiравiча ў госцi. Тэлескоп у вёску прывёз зяць Павел, каб можна было ў начное неба глядзець. I як толькi выдаецца свабодны вечар, то можна палюбавацца зоркамi над Сярэднiм Сялом. Валожынскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ёсць на Валожыншчыне такая вёска — Сярэдняе Сяло, жыхароў тут засталося няшмат. З цягам часу сярод месцiчаў усё больш пенсiянераў, так што назва пасел |
|