Адзiн прыпынак i нiякай цяганiны
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Канферэнц-зала Беларускiя пагранiчнiкi не толькi надзейна абараняюць рубяжы нашай Бацькаўшчыны, але i iмкнуцца стварыць для людзей, якiя перасякаюць гранiцу, камфортныя ўмовы.Як паведамiў старшыня Дзяржаўнага камiтэта пагранiчных войскаў (ДКПВ) краiны Iгар Рачкоўскi, ужо з 1 чэрвеня ў некаторых пунктах пропуску пачне дзейнiчаць прынцып «аднаго прыпынку». Галоўны беларускi памежнiк патлумачыў сутнасць новаўвядзення наступным чынам: «Людзi не будуць па некалькi разоў спыняцца, выходзiць з машыны, iсцi з паклонам на пашпартны кантроль». Пагранiчнiкi самi падыдуць да чалавека, якi перасякае мяжу i правядуць неабходную працэдуру кантролю. Нагадаю, што зараз падчас праезду на аўтамабiлi праз беларускую мяжу неабходна спыняцца як мiнiмум тройчы: спачатку каб атрымаць адмысловы талон, потым каб прайсцi пашпартны кантроль, а пры выездзе яшчэ трэба здаць памянёны квiток. Паводле слоў Iгара Рачкоўскага, спрошчаную сiстэму перасячэння беларускай мяжы ўжо да канца гэтага года плануецца ўкаранiць ва ўсiх пунктах пропуску. Такiм чынам айчынныя памежнiкi iстотна аблегчаць жыццё мiльёнам людзей. Кожныя суткi нашу мяжу перасякаюць у сярэднiм 66 тысяч чалавек. А за ўвесь мiнулы год праз Дзяржаўную гранiцу Беларусi было прапушчана больш за 22,2 мiльёна чалавек i 8,2 мiльёна адзiнак транспарту. Неўзабаве чакаецца таксама рэформа пагранiчных зон. Iх тэрыторыя будзе абмяжоўвацца «рамкамi» аднаго сельскага Савета, а працэдура атрымання дазволу на ўезд стане больш простай. Мяркуецца, што ў вынiку гэтай рэформы беларусы i госцi нашай краiны атрымаюць магчымасць наведаць гiстарычныя аб’екты i маляўнiчыя мясцiны, куды раней доступ быў забаронены. А над вобразам самога кiраўнiка памежных войскаў заслона «таямнiчасцi» была прыадчынена падчас прэс-канферэнцыi. У прыватнасцi, Iгару Рачкоўскаму давялося «развейваць» чуткi аб тым, што на высокую пасаду ён быў прызначаны па пратэкцыi сыноў Прэзiдэнта i дзякуючы цесцю, якi нiбыта працуе намеснiкам Дзяржсакратара Савета Бяспекi. Кiраўнiк ДКПВ паведамiў, што сапраўды знаёмы з абодвума сынамi Прэзiдэнта, яшчэ з тых часоў, калi яны разам служылi ў пагранiчных войсках, удзельнiчалi ў спецаперацыях. (Палкоўнiк Рачкоўскi да прызначэння на новую пасаду ўзначальваў пагранiчны спецназ: АСАМ — Асобную службу актыўных мерапрыемстваў). Зараз, паводле слоў Iгара Рачкоўскага, у яго «рабочыя ўзаемаадносiны» з сынамi кiраўнiка дзяржавы. Галоўны памежнiк абверг чуткi аб блiзкасцi да прэзiдэнцкай сям’i i сваяцкiх адносiнах з высокапастаўленым чыноўнiкам СБ. «Мой цесць нiякiх адносiнаў да сiлавых структур не мае. Ён — доктар эканамiчных навук, працуе выкладчыкам у Акадэмii кiравання», — патлумачыў старшыня Дзяржкамiтэта пагранвойскаў. Мiж iншым, новы кiраўнiк памежных войскаў мае тры вышэйшыя адукацыi: закончыў вайсковую ВНУ, Iнстытут нацыянальнай бяспекi i Беларускi дзяржаўны эканамiчны ўнiверсiтэт.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя пагранiчнiкi не толькi надзейна абараняюць рубяжы нашай Бацькаўшчыны, але i iмкнуцца стварыць для людзей, якiя перасякаюць гранiцу, камфорт |
|