Справа на 800 мiльёнаў
Iгар ГРЫШЫН
У адносiнах да вядучага эканамiста Мазырскага аддзялення ААТ «Белiнвестбанк» узбуджана крымiнальная справа.
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў прэс-службе Камiтэта Дзяржкантролю, крымiнальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага часткай 6 артыкула 16 КК — «саўдзельнiцтва ў злачынстве» i часткай 1 артыкула 237 КК — «выманьванне крэдыту або датацый», у адносiнах да адказнай асобы ўзбуджана супрацоўнiкамi Мазырскага мiжрайаддзела ўпраўлення Дэпартамента фiнансавых расследаванняў КДК па Гомельскай вобласцi. Як мяркуецца, падазроны ў вераснi 2004 года аказаў садзейнiчанне ў выманьваннi крэдытных рэсурсаў у суме 800,6 мiльна рублёў адказным асобам аднаго са сталiчных унiтарных прадпрыемстваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адносiнах да вядучага эканамiста Мазырскага аддзялення ААТ «Белiнвестбанк» узбуджана крымiнальная справа |
|